From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтамабільныя дарогі Беларусі — пракладзеныя па тэрыторыі Беларусі рэспубліканскія (у т. л. нацыянальны сэгмэнт міжнародных), мясцовыя і ведамасныя дарогі для руху аўтамабільнага транспарту. Уладальнікамі аўтамабільных дарог могуць быць Рэспубліка Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, юрыдычныя і фізычныя асобы, ва ўласнасьці якіх знаходзяцца аўтамабільныя дарогі, а таксама юрыдычныя асобы, за якімі аўтамабільныя дарогі замацаваныя на праве гаспадараньня або апэратыўнага кіраваньня. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіраваньня ў вобласьці аўтамабільных дарог і дарожнай дзейнасьці зьяўляецца дэпартамэнт «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі.
Агулам у Беларусі больш за 83 тыс. км дарог агульнага карыстаньня і каля 200 тыс. км ведамасных (сельскагаспадарчых, прамысловых прадпрыемстваў, лясных і іншых), у т. л. 10 тыс. км у местах і населеных пунктах. Пры гэтым шчыльнасьць загарадных дарог зь цьвёрдым пакрыцьцём пакуль даволі нізкая — 337 км на 1000 км² тэрыторыі, — для параўнаньня: у эўрапейскіх краінах з разьвітой сеткай аўтамабільных дарог гэты паказьнік роўны ў сярэднім 906 км. Аўтадарогі для высокаінтэнсіўнага і хуткаснага руху аўтамабільнага транспарту без скрыжаваньняў транспартных струменяў на адным узроўні завуцца аўтамагістралямі. Звычайна яны пракладваюцца ў абыход местаў і прамысловых цэнтраў, сувязь зь якімі ажыцьцяўляецца па пад’язных дарогах. На агульнадаступных дарогах дапускаюцца аўтамабілі масай да 47 тонаў[1].
У залежнасьці ад функцыянальнага прызначэньня аўтамабільныя дарогі Беларусі падзяляюцца на рэспубліканскія і мясцовыя.
Да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог належаць аўтамабільныя дарогі, улучаныя ў сетку міжнародных аўтамабільных дарог (эўрапейскай транспартнай сыстэмы), а таксама аўтамабільныя дарогі, якія забясьпечваюць транспартныя сувязі:
Да мясцовых аўтамабільных дарог належаць аўтамабільныя дарогі, што забясьпечваюць транспартныя сувязі:
Да аўтамабільных дарог неагульнага карыстаньня належаць аўтамабільныя дарогі, прызначаныя для ўнутрагаспадарчых і тэхналягічных перавозак, службовыя і патрульныя аўтамабільныя дарогі ўздоўж каналаў, трубаправодаў, лініяў электраперадачаў, іншых камунікацыяў і пабудоваў, а таксама службовыя аўтамабільныя дарогі да гідратэхнічных і іншых пабудоваў.
Адмысловую катэгорыю аўтамабільных дарог неагульнага карыстаньня складаюць аўтамабільныя дарогі, якія знаходзяцца ў гаспадараньні Міністэрствы абароны Беларусі, Міністэрствы ўнутраных справаў Беларусі і Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі. На гэтыя дарогі не распаўсюджваецца дзеяньне Закону Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасьці» ад 2 сьнежня 1994 № 3434-XII.
Нумар | Маршрут |
---|---|
E28 | Бэрлін — Шчэцін — Галенюў — Кашалін — Гданьск … Калінінград — Таўпакі — Несьцераў — Мар’ямпаль — Вільня — Менск |
E30 | Корк — Уотэрфард — Уэксфард — Росьлер … Фішгард — Суонсі — Кардыф — Ньюпарт — Брыстал — Лёндан — Колчэстар — Іпсуіч — Фэлікстаў … Хук-ван-Холанд — Гаага — Гоўда — Утрэхт — Амэрсфард — Ольдэнцаль — Аснабрук — Бад — Оенхаўзэн — Гановэр — Браўншвайг — Магдэбург — Бэрлін — Сьвябодзін — Познань — Ловіч — Варшава — Берасьце — Менск — Смаленск — Масква — Разань — Пенза — Самара — Уфа — Чалябінск |
E85 | Клайпеда — Коўна — Вільня — Ліда — Слонім — Кобрынь — Луцак — Чарнаўцы — Сірэт — Сучава — Роман — Бакэў — Мэрэшэсьці — Базэў — Урзічэні — Бухарэст — Джурджу — Русе — Бяла — Вяліка-Тырнава — Стара-Загора — Хаскава — Сьвілеград — Ормэніё — Кастаньяс — Дзідзіматыхон — Александрупаліс |
E95 | Санкт-Пецярбург — Пскоў — Гомель — Кіеў — Адэса … Самсун — Мярзіфон |
E271 | Менск — Гомель |
Нумар | Маршрут |
---|---|
М1 E30 | Берасьце (Казловічы) — Менск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Рэдзькі) |
М2 | Менск — Нацыянальны аэрапорт Менск |
М3 | Менск — Віцебск |
М4 | Менск — Магілёў |
М5 E271 | Менск — Гомель |
М6 E28 | Менск — Горадня — мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) |
М7 E28 | Менск — Ашмяны — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Каменны Лог) |
М8 E95 | Мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — мяжа Ўкраіны (Новая Гута) |
М9 | Менская кальцавая аўтамабільная дарога |
М10 | Мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрынь |
М11 E85 | Мяжа Летувіскай Рэспублікі (Беняконі) — Ліда — Слонім — Быцень |
М12 E85 | Кобрынь — мяжа Ўкраіны (Макраны) |
М14 | Другая менская кальцавая аўтамабільная дарога |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.