Шчэцін
места ў Заходнепаморскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Шчэ́цін (па-польску: Szczecin, па-нямецку: Stettin) — горад у паўночна-заходняй Польшчы, сталіца Заходнепаморскага ваяводзтва.
Шчэцін | |||||
польск. Szczecin | |||||
![]() | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Заходнепаморскае | ||||
Прэзыдэнт места: | Alexander von Rammin[d] і Пётар Крыстэк[d] | ||||
Плошча: | 300,83 км² | ||||
Вышыня: | 131 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 408 105 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1356,6 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 91 | ||||
Паштовы індэкс: | 70-001–71-899 | ||||
Нумарны знак: | ZS | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°25′29″ пн. ш. 14°33′19″ у. д. | ||||
Шчэцін на мапе Польшчы ![]() Шчэцін | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.szczecin.eu/pl |
Гісторыя
З часоў польскага захопу ў 1121 годзе Шчэцін паступова стаў сядзібай князёў, а потым — сталіцай Заходнепамеранскага княства (герцагства). У 1243 годзе князь Барнім І надаў гораду магдэбурскае права. У 1570 годзе ў Шчэціне было падпісана мірнае пагадненьне паміж Рэччу Паспалітай, Швэцыяй ды Даніяй, якое падзяліла Інфлянты. У 1630 годзе горад захапіў швэдзкі кароль Густаў II Адольф, які арганізаваў у горадзе галоўную базу швэдзкіх войскаў у Трыццацігадовай вайне. У 1637 годзе памёр апошні заходнепамеранскі князь Багуслаў XIV, дзякуючы чаму Шчэцін перайшоў да Швэцыі. У час швэдзкага патопу ў 1655 годзе з Шчэціна выйшлі швэдзкія войскі, каб захапіць Карону. У 1713 годзе горад захапіла Прусія.
2 траўня 1729 году тут нарадзілася Соф’я Фрыдэрыка Аўгуста цу Ангальт-Цэрбст (па-нямецку: Sophie Friederike Auguste zu Anhalt-Zerbst), больш вядомая як расейская імпэратрыца Кацярына II.
Ад сьнежня 1806 году — пад францускай акупацыяй. У 1843 годзе пабудаваная чыгунка ў Бэрлін.
У канцы Другой сусьветнай вайны ня быў разбураны налётамі заходніх саюзьнікаў. 26 красавіка 1945 году Шчэцін заваявала Чырвоная Армія. Пастановай Патсдамскай канфэрэнцыі горад на заходнім беразе Одэру далучаны да Польшчы.
Пра Шчэцін спамінаў Юры Туронак у 2010 годзе:
Жыло там яшчэ шмат немцаў, якіх паступова выганялі на Захад. Горад быў вельмі прыгожы, амаль не разбураны вайной. На вакзале арганізатары далі нам талоны на харчаваньне і сказалі пашукаць сабе на начлег пустую нямецкую кватэру. З Наўмовічам і Лазарэвічам мы лёгка знайшлі такую кватэру, зь якой выгналі немцаў, можа, некалькі гадзін таму. У спальні ляжалі амаль цёплыя пярыны, а на стале стаялі кубачкі з недапітай кавай. Уражаньне было незвычайнае.
— За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны[1].
У 1970 годзе працоўныя шчэцінскіх заводаў аб’явілі забастоўку і выйшлі на вуліцы — у выніку дайшло да сутычак зь міліцыяй і войскам, у выніку загінула 16 чалавек. У 1980 годзе ў Шчэціне адбыліся забастоўкі, якія, разам з гданьскімі, прывялі да ўзьнікненьня «Салідарнасьці».
Сувязі зь Беларусяй
Паводле некаторых зьвестак у Шчэціне пасьля выезду зь Беларусі дзейнічала ўправа Саюзу беларускай моладзі.

Пасьля вызваленьня з савецкай турмы, тут жыў да сваёй сьмерці ў 1983 годзе Антон Сокал-Кутылоўскі, ён пахаваны на мясцовых могілках.
У Шчэціне знаходзіцца сядзіба Фонду Разьвіцьця Лякальнай Дэмакратыі, які вядзе адукацыйную дзейнасьць зь беларускімі журналістамі, настаўнікамі ды дзеячамі самаўправы. Ён супрацоўнічае з Фондам імя Льва Сапегі.
- Шчэцін

Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.