Макраны (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Макра́ны[3] — вёска ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар аднайменнага сельсавету. Празь вёску праходзіць магістраль М12 (E85). Ад назвы вёскі паходзіць назва памежнага пераходу дзяржаўнай граніцы з Украінай, які знаходзіцца паблізу.
Макраны | |
трансьліт. Makrany | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Маларыцкі |
Сельсавет: | Макранскі |
Вышыня: | 151[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 669 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1651 |
Паштовы індэкс: | 225917[2] |
СААТА: | 1252820026 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°50′1″ пн. ш. 24°15′35″ у. д. |
± Макраны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
За часам Польскай Рэспублікі вёска належала да Палескага ваяводзтва, да 12 красавіка 1928 году была цэнтрам гміны Макраны ў Кобрынскім павеце, пасьля належала да гміны Вялікарыта ў Берасьцейскім павеце.
У канцы верасьня 1939 году ў Макраны адправілі групу раззброеных польскіх ваеннапалонных — маракоў Рачной флятыліі ваеннага флёту. 8 жаўнераў саветы забралі з сабой, а іншых — ня менш за 2 афіцэраў і 16 унтэр-афіцэраў — аддалі ўкраінскім баевікам. Гэтыя забілі палякаў[4] 28 верасьня 1939 году[5]. Аб гэтых падзеях нагадвае помнік, адкрыты ў 1991 годзе[5], хаця зь іншым подпісам.
У вёсцы знаходзіцца прысядзібны парк пры былой сядзібе Райскіх. У паблізу вёскі знаходзіцца помнік прыроды[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.