Remove ads
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дама́чава[2] — мястэчка ў Беларусі, на правым беразе Бугу. Цэнтар сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1175 чалавек[1]. Знаходзіцца за 52 км на поўдзень ад Берасьця, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамачава (лінія Берасьце — Тамашоўка). Аўтамабільны і пасажырскі пункт пропуску празь дзяржаўную граніцу.
Дамачава лац. Damačava | |
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Берасьцейскі |
Сельсавет: | Дамачаўскі |
Насельніцтва: | 1175 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 162 |
Паштовы індэкс: | 225021 |
СААТА: | 1212805906 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°45′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. |
± Дамачава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.domachevo.com/ |
Дамачава — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны.
Упершыню Дамачава ўпамінаецца ў XVIII стагодзьдзі, калі яно ўваходзіла ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дамачава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У XIX стагодзьдзі ў Дамачаве дзеялі каталіцкая капліца, царква і сынагога. Пракладаньне чыгункі паспрыяла хуткаму эканамічнаму разьвіцьцю паселішча.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дамачава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дамачава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дамачава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Дамачава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам раёну (з 1956 году ў Берасьцейскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 22 чэрвеня 1941 да 23 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У Дамачаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Дзеюць дом культуры, кінатэатар, бібліятэка.
Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасьці.
У 1927—1932 гадох у Дамачаве служыў пробашчам кс. Пётар Татарыновіч[14]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.