Remove ads
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Смарго́нь — места ў Беларусі, на рацэ Оксьне і яе прытоку Гервятцы. Адміністрацыйны цэнтар Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 37 527 чалавек[1]. Знаходзіцца за 260 км на паўночны ўсход ад Горадні, за 115 км на паўночны захад ад Менску; чыгуначая станцыя на лініі Маладэчна — Вільня. Вузел аўтамабільных дарог на Маладэчна, Вільню, Крэва, Сьвір.
Смаргонь лац. Smarhoń | |||||
Былы кальвінскі збор, цяпер касьцёл | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1503 | ||||
Горад з: | 6 ліпеня 1904 | ||||
Былая назва: | Смургоні | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Смаргонскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 37 527 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1592 | ||||
Паштовыя індэксы: | 231000, 231041, 231042, 231044, 231045 | ||||
СААТА: | 4256501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°29′1″ пн. ш. 26°24′0″ у. д. | ||||
± Смаргонь | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт (рас.) (анг.) |
Смаргонь — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся былы кальвінскі збор ў стылі рэнэсансу, помнік архітэктуры XVI ст.
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Смаргоні ўтварылася ад германскай асновы smaro з даданьнем -gon[2].
У рэчышчы палітыкі летувізацыі пад уладай Савецкай Расеі географ Вадзім Жучкевіч тлумачыў назву Смаргоняў ад балтыйскага паняцьця smurgo, якое мае прыкладны сэнс 'чаляднік, саматужнік, шорнік', што нібы адлюстроўвала род дзейнасьці жыхароў паселішча[3].
Мясцовыя краязнаўцы прытрымліваюцца іншых вэрсіяў[4]. Паводле адной зь іх, назва места пайшла ад злучэньня двух словаў — «морг» ('адзінка плошчы роўная прыблізна 0,71 га') і «гоні» ('дзялянка ворыва'). Першыя ўладальнікі мястэчка Зяновічы нібы надзялялі сялянаў зямлёю плошчай, ня большай за адзін морг. Таму гэтыя дзялянкі пачалі зваць «з морг гоні», г. зн. гоні велічынёю з морг. Існуе таксама вэрсія, паводле якой адзін з Радзівілаў адорваў дзялянкамі зямлі памерам з морг загоньнікаў, якія мелі посьпех на княжым паляваньні. Аднак Смаргонь перайшла ў валоданьне Радзівілаў толькі ў 1628 годзе, а назва вядомая з пачатку XVI стагодзьдзя. Паводле іншай папулярнай вэрсіі першыя жыхары паселішча гналі дзёгаць з выкарчаваных пры распрацоўцы дзялянак пнёў — г. зв. смар ці смур. Адсюль назва прафэсіі мясцовых жыхароў — «смарогоны» ці «смургоні».
Іншыя беларускія варыянты назвы — Смургоні, Смаргоні[5].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Zenowycz haeres in Smorgoyny (2 кастрычніка 1503 году)[6]; Zienovoviczi, heredes in Szmorgony (17 верасьня 1526 году)[7]; зъ Сморкгойнь (1567 год)[8].
Упершыню Смургоні ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі як мястэчка, што ўваходзіла ў склад Віленскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Зяновічаў[9]. У 1503 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятых Міхала і Аляксея, аднак ужо ў 1552 годзе на месцы касьцёла Ю. Зяновіч збудаваў мураваны кальвінскі збор. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыльная рэформай 1565—1566 гадоў Смургоні ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету. У 1590 годзе ў мястэчку пачалі працаваць папяровая мануфактура, школа і шпіталь. Паперню на свае сродкі заснаваў Мікалай Багуслаў Зяновіч. На лістах прастаўляўся вадзяны знак у выглядзе гербу роду Зяновічаў — «Дэспат»[10].
У XVII—XIX стагодзьдзях вялікае пашырэньне ў Смургонях атрымала вытворчасьць абаранак («смаргонак»), радзімай якіх яны лічацца. На 1622 год у мястэчку было 139 дымоў (у 1640 годзе — 155)[9], працавалі 4 шынкі, папяровая, мукамольная і лесапільная мануфактуры. У выніку шлюбу Ганны Соф’і Зяновіч з Альбрэхтам Уладзіславам Радзівілам (1628 год) Смургоні амаль на 170 год перайшлі ў валоданьне роду Радзівілаў. Новыя ўладальнікі заснавалі ў мястэчку г. зв. «Смаргонскую акадэмію»[11] — жартоўная назва школы дрэсіроўкі мядзьведзяў. Асаблівую вядомасьць яна набыла за Каралём Станіславам Радзівілам. Акадэмія праіснавала да канца ХVII стагодзьдзя, а паводле іншых крыніцаў — да пачатку ХIХ стагодзьдзя[10].
На 1788 год у Смургонях было 393 двары[9], 22 сьвіраны; працавалі 30 крамаў, 4 карчмы, 3 вадзяныя млыны, цагельня, 2 бровары; два разы на тыдзень праводзіўся торг, а тры разы на год — вялікія кірмашы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Смургоні апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1805 годзе мястэчка перайшло да Багдана Агінскага, а крыху пазьней — да Караля Празьдзецкага — кіраўніка 18-га палку ўланаў у Напалеона.
У вайну 1812 году пры адступленьні францускіх войскаў у Смаргонях спыняўся Напалеон, перадаў камандаваньне маршалу І. Мюрату і зьехаў у Парыж; з таго часу дарогу Смаргонь — Ашмяны завуць Напалеонаўскай дарогай. У 1830-я гады ў мястэчку было 11 вуліцаў, 335 двароў, 43 сьвіраны; працавалі 46 крамаў, 3 бровары, 2 цагельні, бровар, некалькі гарбарных майстэрняў, мукамольнае, лесапільнае прадпрыемствы; дзеялі царква, касьцёл, сынагога; дзеці навучаліся ў трох школах. У 1842 годзе Смаргоні перайшлі ў дзяржаўную ўласнасьць. У 1843 годзе тут адкрылася сельская вучэльня на 58 вучняў. У 1873 годзе празь мястэчка прайшла Лібава-Роменская чыгунка. У 1879—1904 гадох Смаргоні былі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. 6 ліпеня 1904 году Смаргонь атрымала статус места.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915—1918 гадох Смаргонь знаходзілася на лініі расейска-нямецкага фронту, у выніку чаго яе практычна поўнасьцю зруйнавалі. 25 верасьня 1915 году ў баі пад Смаргоньню загінула 5500 нямецкіх жаўнераў і 3500 расейскіх гвардзейцаў. У выніку бакі склалі замірэньне, каб сабраць забітых і параненых з поля бою каля ракі Вяльлі. 12 кастрычніка 1915 году нямецкае войска ўпершыню правяло газавую атаку супраць расейскага войска ў Смаргоні, ад якога пацярпела 3-я гвардзейская пяхотная дывізія. Пазьней газавыя атакі сталі частымі баявымі дзеяньнямі. У ноч на 3 жніўня 1916 году каля станцыі Смаргонь газамі сьмяротна атруцілі 3000 жаўнераў і афіцэраў Каўкаскай грэнадэрскай дывізіі. 6 верасьня 1916 году расейскае войска ўпершыню правяло газавую атаку на ўскраіне Смаргоні. Улетку 1917 году расейскае войска засяродзіла пад Смаргоньню істотна большы лік артылерыі і жывой сілы за нямецкае войска, аднак насуперак прарыву фронту жаўнеры адмовіліся наступаць далей праз палітычны раскол у войску. Пра баі ў Смаргоні ўлетку 1917 году ў сучасным нямецкім войску напісалі «Смаргонскі марш». У сьнежні 1917 году ў мястэчку Солах падпісалі замірэньне да 18 лютага. У лютым 1918 году войскі Нямецкай імпэрыі занялі места. Па вайне з 16 000 жыхароў у Смаргонь вярнулася 130 (0,8%) месьцічаў[12].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смаргонь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[13]. У 1920 годзе Смаргонь апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У верасьні 1939 году Смаргонь увайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
З 1990 году дзее касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (у будынку былога збора, помніка архітэктуры рэнэсансу), з 2013 году — капліца Сьвятога Яна Паўла II. У 2000-я гады ў месьце збудавалі Спаскую царкву.
У Смаргоні працуюць наступныя ўстановы адукацыі:
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і 2 паліклінікі.
Дзеюць 6 бібліятэк і дом культуры.
Аснову спартовай базы Смаргоні складае фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва», збудаваны ў 1981. У склад комплексу ўваходзіць гульнявая заля (42×18 м), плавальны басэйн (вялікая ванна — 440 м³, малая ванна — 48 м³), заля цяжкай атлетыкі, дзьве залі барацьбы, заля для гульні ў настольны тэніс і більярд, трэнажорная заля. Стадыён ФАК «Юнацтва» (3500 глядацкіх месцаў) мае ліцэнзію на правядзеньне міжнародных матчаў. Тут прайшлі некалькі матчаў моладзевай і юнацкай зборных Беларусі па футболе, рэгулярна праводзіць матчы чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе футбольны клюб «Смаргонь».
У месьце працуюць 3 дзіцяча-юнацкія спартовыя школы, у якіх займаецца 1195 чалавек (01.09.2008), зь іх 10 чалавек зьяўляюцца чальцамі Нацыянальных камандаў Рэспублікі Беларусь у розных відах спорту.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Гагарына вуліца | Крэўская вуліца |
Гастэлы вуліца | Касьцельная вуліца Слабодзкая вуліца Гарбарная (Гарбарская[23]) вуліца |
Камінскага вуліца | Вялейская вуліца |
Кірава вуліца | Скупінская вуліца |
Леніна вуліца | Дворная вуліца[23] Менская вуліца |
Савецкая вуліца | Віленская вуліца |
Танкістаў вуліца | Скамарошная вуліца Мядзьведзкая вуліца[23] |
Чырвонаармейская вуліца | Дворная вуліца[24] |
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, мэталаапрацоўчай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Смаргоні |
---|
|
Праз Смаргонь праходзіць чыгунка Менск — Вільня (лінія Маладэчна — Гудагай), у межах места разьмяшчаецца прыпынкавы пункт «Моладзевы» і станцыя «Смаргонь».
У Смаргоні перасякаюцца рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі:
Ад аўтавакзала места Смаргоні адпраўляюцца аўтобусныя рэйсы на 33 прымескія і 7 міжмескіх маршрутаў (Горадня, Сьвір, Камарова, Маладэчна, Менск, Баранавічы), праходзіць маршрут Паставы — Горадня. У самім месьце працуюць 12 маршрутаў пасажырскіх аўтобусаў: 9 — у рэгулярным злучэньні, 3 — у экспрэсным.
Дзее Смаргонскі гістарычна-краязнаўчы музэй (выстаўная заля, у якой час ад часу праходзяць прывазныя выставы). У месьце праводзіцца Міжнародны конкурс камэрных ансамбляў імя М. К. Агінскага[25].
Спыніцца можна ў гатэлі «Смаргонь». Ёсьць два дзяржаўныя рэстараны — «Рэзананс» і «Вілія», сталоўка «Страўня» (прыватная), бар «Спадар», некалькі кавярняў.
Найбольш вядомая славутасьць Смаргоні — колішні кальвінскі збор (цяпер касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла), помнік архітэктуры стылю рэнэсанс. Муры будынка складаюць ад 1,8 да 3,0 мэтраў у таўшчыню. Будаваньне збора вялося ў 1552—1553 гадох з фундацыі ваяводы берасьцейскага Крыштапа Зяновіча. У 1621 годзе будынак перадалі каталікам. У 1866 годзе расейскія ўлады перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1921 годзе будынак зноў перадалі каталікам. У 1947 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, па чым ён выкарыстоўваўся як крама, выстаўная заля і музэй. У 1990 годзе будынак перадалі каталікам. У наш час пры касьцёле дзее Хрысьціянскі адукацыйны цэнтар.
Іншыя выдатныя мясьціны:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.