Крэва

вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Крэва

Крэ́ва[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Краўлянцы. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 646 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Смаргоні, каля аўтамабільнай дарогі Ашмяны — Менск.

Хуткія факты
Крэва
лац. Kreva
Thumb
Панарама мястэчка
Thumb
Герб Крэва
Першыя згадкі: ХІІІ ст.
Магдэбурскае права: 7 красавіка 1559
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Крэўскі
Плошча:
  • 6,284 км²
Вышыня: 233[1] м н. у. м.
Насельніцтва: 646 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231022
СААТА: 4256827081
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°18′39″ пн. ш. 26°17′0″ у. д.
Крэва на мапе Беларусі ±
Thumb
Крэва
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://kreva.travel/
Закрыць

Крэва — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), сталіца ўдзельнага княства. Да нашага часу тут захаваўся замак гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага, помнік архітэктуры XIV ст., які істотна пацярпеў ад расейскай артылерыі ў часы Першай сусьветнай вайны.

Назва

Тапонім Крэ́ва[2] ўтварыўся ад назвы племянной супольнасьці крывічоў[3][a].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Крэва як сталіцу Нальшанскай зямлі[5] зьмяшчаецца ў нямецкай хроніцы і датуецца ХІІІ ст. З таго часу назва паселішча неаднаразова фіксуецца ў розных летапісах, дакумэнтах і на мапах. У 1260-я гады Крэва далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У ХІV ст. яно стала сталіцай асобнага княства, тут збудавалі мураваны замак. У 1338 годзе вялікі князь Гедзімін перадаў Крэва свайму сыну Альгерду, потым ім валодаў Ягайла.

У 1382 годзе на загад Ягайлы ў Крэўскім замку забілі Кейстута, бацьку Вітаўта. 14 жніўня 1385 году тут адбылося падпісаньне Крэўскай уніі. У 1387 годзе Ягайла заснаваў у Крэве адну зь першых у Літве каталіцкіх парафіяў. У 1391 годзе загінуў апошні князь крэўскі Вітунд. У 1413 годзе паселішча ўвайшло ў склад Віленскага ваяводзтва[6].

Зь сярэдзіны ХV да першай паловы ХVІ стагодзьдзяў Крэва было сталіцай павету. На 1551 год яно плаціла ў вялікакняскі скарб мінімальную суму падаткаў — 5 коп грошаў[6].

7 красавіка 1559 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крэву Магдэбурскае права, да канца XVIII ст. ужываўся герб: «у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога срэбная зорка»[7] (герб Ляліва). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павету. З 1636 году пры тутэйшым касьцёле працавалі школа і лякарня.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі двойчы спусташалі Крэва (у 1655 і 1659 гадох)[8]. У ХVІІІ ст. у мястэчку дзеялі 6 цэркваў і касьцёл[8]. Паводле інвэнтару 1789 году, існавалі Рынак (52 дамы, 2 карчмы), вуліцы Зарэчная (56 дамоў), Пяскоўская (9 дамоў), Татарская (13 дамоў), Багданаўская (56 дамоў), Барунская (5 дамоў)[8]. У канцы ХVІІІ ст. мястэчка карысталася пячаткай з гербам Ляліва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Крэва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні[9]. У ХІХ — першай палове ХХ стагодзьдзях паселішча было адным з найбольшых цэнтраў вытворчасьці керамікі.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1866 расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Крэве было 217 двароў, дзеялі 2 царквы і сынагога, працавалі вучэльня, школа і 2 крамы, штогод праводзілася 5 кірмашоў. У 1898 годзе мястэчка наведаў мастак Фэрдынанд Рушчыц, які напісаў карціну «Крэва».

У Першую сусьветную вайну каля Крэва праходзілася лінія фронту. 21 ліпеня 1917 году ў ходзе артылерыйскай атакі на пазыцыі войскаў Нямецкай імпэрыі войскі Расейскае імпэрыі ўшчэнт разбурылі муры замка і касьцёла.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крэва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[10]. У 1920 годзе Крэва апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1929 годзе беларускі мастак Язэп Драздовіч стварыў сэрыю малюнкаў мястэчка. У 1929—1930-х гадох праводзілася ўмацаваньне муроў замка.

У 1939 годзе Крэва ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. У 1998 годзе з мэтай спрыяньня захаваньню і адраджэньню Крэўскага замка ўтварыўся міжнародны фонд «Крэва». У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1789 год — 1,1 тыс. чал.[8]
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 1285 чал., у тым ліку 639 праваслаўных, 337 каталікоў, 241 юдэй, 68 магамэтанаў[11]; 1897 год — 1380 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 2,3 тыс. чал.; 1972 год — 1155 чал.; 1997 год — 837 чал.; 1998 год — 812 чал.[12]; 1999 год — 816 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 726 чал.; 2010 год — 646 чал.

Інфраструктура

У Крэве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, аптэка, клюб, бібліятэка.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
Дзяржынскага вуліцаТатарская вуліца (частка)
Замкавая вуліца (частка)
Савецкая вуліцаПруская вуліцаТадэвуша Касьцюшкі вуліца
Панарская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Крэва да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Ашмянская (яшчэ адна гістарычная назва — Барунская), Багданаўская, Зарэчная (гістарычная назва часткі сучаснай вуліцы — Пескавая) і Смаргонская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці: Места, Закрэўе (Выган), Радзівонаўка, Юрава гара, Ксяндзова гара, Крыжовая гара (Маяк).

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Thumb
Панарама мястэчка

Праз Крэва праходзяць турыстычныя маршруты «Легенды Вялікага Княства Літоўскага», «Дойлідзтва Налібоцкага краю»[13].

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
  • Касьцёл Перамяненьня Пана (1930-я)

Галерэя

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. У рэчышчы палітыкі летувізацыі летувіскі савецкі тапаніміст Аляксандрас Ванагас тлумачыў тапонім Крэва «ад рачной назвы тыпу летувіскага гідроніму Krevė» (рака на поўначы ад летувіскіх Кейданаў)[4]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.