Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ленскае ваяво́дзтва (па-польску: województwo wileńskie) — ваяводзтва ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1926 году[1] да перадачы гэтай тэрыторыі Савецкім Саюзам Летуве і Беларускай ССР у верасьні 1939 году. Было ўтворанае ў 1923 годзе. Сталіца ваяводзтва знаходзілася ў Вільні.
Віленскае ваяводзтва | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Вільня |
Улучае | 9 паветаў |
Найбольшы горад | Вільня |
Іншыя буйныя гарады | Ашмяны Сьвянцяны Дзісна |
Дата ўтварэньня | 20 студзеня 1926 году |
Дата скасаваньня | 1939 |
Ваявода | апошні — Артур Марушэўскі |
Насельніцтва (1931) | 1 276 000 |
Шчыльнасьць | 44 чал./км² |
Нацыянальны склад | палякі — 59,7% беларусы — 22,7% габрэі — 8,5% летувісы — 5,2% расейцы — 3,4% іншыя — 0,3%. |
Плошча | 29 011 км² (4-е месца) |
Месцазнаходжаньне Віленскага ваяводзтва | |
Код аўтам. нумароў | WN |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Большасьць тэрыторыі ваяводзтва складала Сярэдняя Літва, якая была інкарпараваная да Польшчы ў 1922 годзе. З 6 красавіка 1922 году да 22 сьнежня 1925 году тэрыторыя ваяводзтва была вядомая пад назвай Віленская Зямля.
Плошча ваяводзтва складала 29 011 квадратных кілямэтраў, а колькасьць насельніцтва паводле перапісу насельніцтва ў Польшчы ў 1931 годзе — 1 276 000 чалавек. Большасьць насельніцтва складалі палякі (59,5%) і беларусы (22,7%). Таксама былі летувісы (5,2%), расейцы (3,4%) і іншыя (0,3%) ўключна ў караімамі. У гарадох (за выняткам Вільні) значную колькасьць насельніцтва складалі жыды (8,5% ад усяго насельніцтва).[2] 61,2% былі прызнаныя рыма-каталікамі, 26,9% — праваслаўнымі, 9,4% — юдэйцамі, 2,4% прыпадалі на іншыя веравызнаньні.
Ваяводзтва разьмяшчалася ў паўночна-ўсходняй частцы дзяржавы, межавала з Савецкім Саюзам на ўсходзе, Летувай на захадзе, Латвіяй на поўначы Наваградзкім ваяводзтвам на поўдні і Беластоцкім ваяводзтвам на паўднёвым захадзе. Мясцовасьць была раўнінная, месцамі гарыстая, у склад ваяводзтва ўваходзілі некалькі азёраў (напрыклад, Нарач — найвялікшае возера Беларусі і найвялікшае возера Польшчы ў міжваенны пэрыяд). На 1 студзеня 1937 году лясы займалі 21.2% плошчы тэрыторыі ваяводзтва.
Вільня зьяўлялася пятым паводле велічыні горадам у Польшчы (у 1939 годзе налічвала 195 тысячаў месьцічаў). Віленскае ваяводзтва налічвала 14 гарадоў.
У 1922—1939 гадох Віленскае ваяводзтва падзялялася на 9 паветаў:
Сталіцы паветаў паводле зьвестак на 1931 год налічвалі: Вільня — 190 172 жыхароў, Браслаў — 1587 жыхароў, Дзісна — 4413 жыхароў, Маладэчна — 1997 жыхароў, Ашмяны — 6000 жыхароў, Паставы — 974 жыхары, Сьвянцяны — 6000 жыхароў, Вялейка — 3417 жыхароў.
У 1939 годзе выяводзтва было падзеленае паміж СССР і Летувіскай рэспублікай, а польскія дзяржаўныя дзеячы сышлі ў падпольле[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.