Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка II Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia
Сылескае ваяводзтва (па-польску: Województwo śląskie) — адміністрацыйная адзінка міжваеннай Польскай Рэспублікі. Утворанае 15 ліпеня 1920 году.
Сылескае ваяводзтва | |
Województwo śląskie | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Статус | ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Катавіцы |
Найбуйнейшыя гарады | Каралеўская Гута, Сьвентахавіцы, Бельска, Рыбнік, Цешын, Тарноўске-Гуры |
Дата ўтварэньня | 15 ліпеня 1920 |
Дата скасаваньня | 3 верасьня 1939 |
Афіцыйныя мовы | польская, нямецкая |
Насельніцтва (1931) | 1 533 500 чалавек |
Шчыльнасьць | 299 чал./км² |
Плошча | 5122 км² |
Месцазнаходжаньне Сылескага ваяводзтва | |
Мапа Сылескага ваяводзтва | |
Код аўтам. нумароў | ŚL |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Сылезкае ваяводзтва было адзінаю аўтаномнаю адзінкай у складзе міжваеннай Польшчы.
Ваяводзтва знаходзілася ў заходняй Польшчы, межавала з Чэхаславаччынай і Нямеччынай і ваяводзтвамі Келецкім і Кракаўскім. Сядзіба ваяводзкае ўлады — Катавіцы.
Сылезыя атрымала аўтаномію ў выніку змаганьня Польшчы зь Нямеччынай за гэтыя землі. Да заканчэньня Першае сусьветнае вайны ў 1918 годзе тэрыторыя будучага ваяводзтва падзялялася між тэрыторыямі Прусіі ды Аўстра-Вугорскай імпэрыі, якім належалі цэнтар і поўнач ды Цешынскі рэгіён адпаведна; пруская частка складала правінцыю Сылезія, у той час як навакольле Цешыну ўваходзіла ў склад Сылезіі — адной з частак падначаленай Аўстра-Вугоршчыне Чэхіі. Польскі ўрад надаў аўтаномны статус Сылескаму ваяводзтву, каб прыцягнуць галасы жыхароў рэгіёну ў галасаваньні за дзяржаўную прыналежнасьць у сакавіку 1921 году. Сылескае ваяводзтва атрымлівала ўласны парлямэнт (Сылескі сойм) і ўласную казну. Адміністрацыя ваяводзтва падпарадкоўвалася ваяводзе, які быў вызначаны Варшавай, але на амаль усе рашэньні патрабаваў ён дазволу Ваяводзкай рады, у склад якой уваходзіў ён сам з сваім намесьнікам. Апошнімі чальцамі Рады былі людзі, якіх выбіраў Сылескі Сойм.
Ваяводзтва складалася з 3 гарадзкіх паветаў (Катавіцы, Каралеўская Гута[a], Бельска) і 8 земскіх паветаў: Бельскага (цэнтар: Бельска), Цешынскага (Цешын), Катавіцага, Люблінецкага, Пшчынскага, Рыбніцкага, Тарнагорскага і Сьвентахавіцкага паветаў. Паветы былі дадаткова падзеленыя на 25 гарадзкіх і 463 сельскія гміны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.