Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Караімы (саманазва: карайлар) — цюрскі народ, які жыве ва Ўкраіне (пераважна ў Крыме), на Віленшчыне (Вільня, Трокі), Расеі, Польшчы. Іх агульная колькасьць у гэтых краінах паводле апошніх попісаў насельніцтва складае каля 2 тыс. чал.
Караімы разам з крымчакамі ды крымскімі татарамі прызнаныя Ўкраінай аўтахтонным народам Крыму.
Частку крымскіх караімаў у другой палове XIV стагодзьдзя захапіў у палон Вітаўт і расьсяліў па абшарах Вялікага Княства Літоўскага. Доўгі час караімаў атаясамлівалі з жыдамі і адно пры канцы XVIII ст. іх сталі ўважаць асобнаю народнасьцю.
Караімы зьяўляюцца пасьлядоўнікамі, на думку адных, аднае з плыняў юдаізму, на думку іншых, апрычонага веравызнаньня — караімізму, які аб’ядноўвае ў сабе рысы юдаізму, хрысьціянства і ісламу. Караімская мова належыць да кіпчацкай групы цюрскіх моваў. Адзіная літаратурная мова не сфармавалася. Адрозьніваюць паўночны (троцкі), паўднёвы (галіцкі) і крымскі дыялекты караімскай мовы.
Крымскія караімы зьяўляюцца нашчадкамі цюрскіх плямёнаў, што ўваходзілі ў VIII—X стст. у склад Хазарскага каганату.
Караімы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.