From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́мень[1] — вёска ў Беларусі, на беразе Каменскага возера. Цэнтар сельсавету Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 1997 год — 425 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Лепеля; на аўтамабільнай дарозе Лепель — Віцебск.
Камень лац. Kamień | |
Вуліца да гарадзішча | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Лепельскі |
Сельсавет: | Каменскі |
Насельніцтва: | 425 чал. (1997) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2132 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°0′50″ пн. ш. 28°53′7″ у. д. |
± Камень | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Камень — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захавалася старажытнае гарадзішча. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл Сьвятога Казімера і сядзіба Пакашаў, помнікі архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Упершыню Камень упамінаецца ў XVII ст., калі мястэчка знаходзілася ў валоданьні князёў Друцкіх-Сакалінскіх і ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва. У 1631 годзе Крыштап Друцкі-Сакалінскі, кашталян полацкі, фундаваў у Камені царкву. У XVIII ст. мястэчка перайшло да роду Пакашаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. У 1796 годзе тут збудавалі касьцёл, у 1868 годзе — царкву. На 1882 год у Камені было 96 двароў, дзеялі царква і каталіцкая капліца, працавалі расейская народная вучэльня і паштовая станцыя.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Камень занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камень абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
20 жніўня 1924 году Камень вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету Лепельскага раёну. На 1997 год у вёсцы было 123 двары. У 2000-я гады Камень атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
У Камені працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.