Сьвіслач (горад)

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьвіслач (горад)

Сьві́слач — места ў Беларусі, каля вытокаў ракі Сьвіслачы. Адміністрацыйны цэнтар Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6426 чалавек[1]. Знаходзіцца за 90 км на поўдзень ад Горадні, за 3 км ад аднайменнай чыгуначнай станцыі (лінія Ваўкавыск — Сьвіслач), аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Горадняй, Ваўкавыскам, Поразавам.

Хуткія факты
Сьвіслач
лац. Śvisłač
Thumb
Будынак гімназіі
Thumb Thumb
Герб Сьвіслачы Сьцяг Сьвіслачы
Першыя згадкі: 1256
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Сьвіслацкі
Плошча: 4,28 км²
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 6426 чал.[1]
шчыльнасьць: 1501,4 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1513
Паштовы індэкс: 231960
СААТА: 4252501000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°2′0″ пн. ш. 24°6′0″ у. д.
Сьвіслач на мапе Беларусі ±
Thumb
Сьвіслач
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://svisloch.grodno-region.by
Закрыць

Сьвіслач — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). У першай палове XIX стагодзьдзя тут працавала найлепшая на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага гімназія (цяпер гімназія № 1 імя Кастусь Каліноўскага), у якой навучаліся Восіп Кавалеўскі, Напалеон Орда, Юзэф Крашэўскі, Рамуальд Траўгут, Кастусь Каліноўскі. Захаваўся будынак гімназіі ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся комплекс францішканскага кляштару з Траецкім касьцёлам, мескія брамы на Берасьцейскай, Варшаўскай і Рудаўскай вуліцах, а таксама пастаўлены на Рынку ў гонар Сьвіслацкага кірмашу абэліск, помнікі гісторыі і архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, зьнішчаныя супольнымі намаганьнямі расейскіх і савецкіх уладаў.

Назва

Тапонім Сьвіслач, відаць, утварыўся ад назвы ракі[2]. У сваю чаргу адпаведны гідронім мае яцьвяскае паходжаньне, і азначае 'балота, вільгаць'. Назву места зьвязваюць з ракой Віслай, адкуль рухаліся славянскія плямёны, або з ракой Сьвіслаччу, левым прытокам Нёмана[3].

Гісторыя

Раньнія часы

Першы пісьмовы ўпамін пра Сьвіслач зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1256 годам:

« Поиде Данило на Ятвязе с братом и сыном Львомъ и с Шварном младоу соушоу емоу и посла по Романа в Новъгородонъ и со Изяславом со Вислочьскимъ и со всего сторонеи приде Самовить со Мазовшаны и помочь о Болеслава со Соудимирцы и Краковляны »

Іпацьеўскі летапіс

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Герб мястэчка, 1788 г.
Thumb
Касьцёл францішканаў. Н. Орда, 1875 г.

У ХIII стагодзьдзі Сьвіслач стала сталіцай удзельнага княства, якое неўзабаве далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Пазьней паселішча знаходзілася ў валоданьні вялікіх князёў, а з 1507 году стала цэнтрам Сьвіслацкага староства Ваўкавыскага павету. У 1523 годзе Сьвіслач атрымала статус мястэчка. З 1563 году яна знаходзілася ў валоданьні Яна Хадкевіча, які ў 1572 годзе зьмяняў Сьвіслач на Ляхавічы.

Зь сярэдзіны XVI ст. Сьвіслач перайшла да Заслаўскіх, у 1581 годзе — зноў да Хадкевічаў. У 1667 годзе ўладаром мястэчка стаў Крышпін-Кіршэнштэйн. У 1668 годзе тут збудавалі Траецкі касьцёл, пры якім дзеяла парафіяльная школа. Таксама існавала царква Анёла-Ахоўніка[4].

Thumb
Будынак гімназіі, 1880 г.

У 1778 годзе Сьвіслач перайшла ў валоданьне Вінцэнта Тышкевіча, сэнатара Вялікага Княства Літоўскага, якія ажаніўся зь пляменьніцай караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Новы гаспадар правёў рэканструкцыю мястэчка, уладкаваў у цэнтры Рынак, заснаваў заапарк, тэатар з капэлай, парк. У 1793 годзе Сьвіслач увайшла ў Гарадзенскае ваяводзтва. У канцы XVIII стагодзьдзя тут праводзіліся вялікія кірмашы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сьвіслач апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскай, потым Літоўскай губэрні. З 1801 году мястэчка стала цэнтрам воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1804 годзе В. Тышкевіч заснаваў тут гімназію, якую ў 1851 годзе пераўтварылі ў дваранскую вучэльню. Сярод яе навучэнцаў — Кастусь Каліноўскі, Восіп Кавалеўскі, Станіслаў Горскі, Юзэф Крашэўскі, Напалеон Орда, Рамуальд Траўгут. На 1833 год у мястэчку было 1 мураваны і 146 драўляных будынкаў.

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ваколіцы Сьвіслачы сталі месцам актыўных ваенных дзеяньняў паміж паўстанцкімі аддзеламі і расейскімі карнымі войскамі, а само мястэчка на пэўны час вызвалілі з-пад расейскага панаваньня. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, тут было 526 будынкаў (24 мураваныя і 502 драўляныя), 6 гарбарных, піваварнае і медаварнае прадпрыемствы, сельская лячэбніца.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сьвіслач занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сьвіслач абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны. За польскім часам тут дзеялі некалькі беларускіх нацыянальна-вызвольных арганізацыяў.

У верасьні 1939 году Сьвіслач увайшла ў БССР, дзе ў студзені 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У лістападзе 1942 году нацысты расстралялі 1536 вязьняў жыдоўскага гета.

14 сьнежня 2000 году Сьвіслач атрымала статус места[6].

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1816 год — 614 чал.; 1830 год — 646 муж., зь іх шляхты 5, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 425, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 211[7]; 1833 год — 1256 чал.; 1890 год — 1958 чал., зь іх 1420 юдэяў[8]; 1897 год — 3099 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 6460 чал.; 1977 год — 5,3 тыс. чал.; 1999 год — 7,8 тыс. чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 7,8 тыс. чал.[10]; 2006 год — 7,4 тыс. чал.; 2007 год — 7,4 тыс. чал.; 2009 год — 6886 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 6600 чал.[12]; 2017 год — 6481 чал.[13]; 2018 год — 6426 чал.[1]

Рэлігія

Thumb
Касьцёл Сьвятога Францішка Асіскага

У 1990-я гады ў цэнтры места збудавалі касьцёл Сьвятога Францішка Асіскага, у 2000-я гады — саборную царкву.

Адукацыя

У Сьвіслачы працуюць 2 сярэднія школы і 2 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура

Дзеюць дом культуры, бібліятэка.

Спорт

У Сьвіслачы ёсьць стадыён, некалькі спартовых пляцовак (у тым ліку хакейная)

Мас-мэдыя

Выдаецца раённая «Свіслацкая газета».

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
Дзяржынскага вуліцаДворная вуліца
Камсамольская вуліцаГарадзенская вуліца
Кастуся Каліноўскага вуліцаМсьцібаўская вуліца
Леніна вуліцаБерасьцейская вуліца
Першамайская вуліцаРудаўская вуліца
Савецкая вуліцаВаршаўская вуліца[14]Юзэфа Пілсудзкага вуліца

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Шпітальная вуліца[15].

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, мэблевай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

  • Сьвіслацкае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства побытавага абслугоўваньня

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Працуе Сьвіслацкі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Сьвіслач»[16].

Помнікі: Кастусю Каліноўскаму, Рамуальду Траўгуту.

Славутасьці

Страчаная спадчына

Асобы

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.