горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Жы́ткавічы — места ў Беларусі, на рацэ Гніліцы (Жыткаўцы). Адміністрацыйны цэнтар Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 002 чалавекі[4]. Знаходзяцца за 238 км на захад ад Гомля. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Лунінец. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места зь Берасьцем і Каленкавічамі.
Жыткавічы лац. Žytkavičy | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1445[1] або 1457[2] | ||||
Горад з: | 1970 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Жыткавіцкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 137 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 16 002 чал. (2018)[4] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2353 | ||||
Паштовы індэкс: | 247951 (2,3) | ||||
СААТА: | 3216501000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′1.54″ пн. ш. 27°51′16.92″ у. д. | ||||
± Жыткавічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Тапонім «Жыткавічы» ўтварыўся ад назвы некалі паўнаводнай і суднаходнай ракі Жыткаўкі. Тым часам гідронім хутчэй за ўсё пайшоў ад возера Жыда. Гістарычная форма назвы — Жы́дкавічы[lower-alpha 1][lower-alpha 2][5].
Першы пісьмовы ўпамін пра Жыткавічы датуецца 1445 годам. Пад 1500 годам паселішча ўпамінаецца ў Мэтрыцы Літоўскай: у «Выраку паміж панам Войцехам Кучуковічам і князем Сямёнам Слуцкім аб маёнтку Жыдкавічы» разьбіраецца скарга Войцэха Кучуковіча, маршалка гаспадарскага. Бацька князя, Міхайла Слуцкі, адняў у бацькі Войцеха Кучуковіча, Яна Кучуковіча, маёнтак Жыдкавічы. Сямён Слуцкі даводзіць, што Ян Кучуковіч ніколі не валодаў маёнткам. У адказе Войцех Кучуковіч прад’яўляе сьведчаньні 22 баяраў, якія пад прысягай пацьвердзілі, што Ян Кучуковіч сапраўды валодаў маёнткам і сяляне плацілі яму даніну. Вырак быў адназначным: прысудзіць маёнтак Жыдкавічы ў вечнае карыстаньне Войцеху Кучуковічу і яго дзецям, князю Слуцкаму забаранялася ступаць на тэрыторыю маёнтку… «Кароль падпісаў і пячатку прывесіў. Пісана ў Вільні 10 кастрычніка 1498 году».
Відаць, да 1565 году Жыткавічы ўваходзілі ў Тураўскае княства, пазьней — у Мазырскі павет Менскага ваяводзтва[6]. Тут разьмяшчаўся маёнтак Ажарынскіх, з 1581 году дзеяла царква Сьвятой Тройцы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Жыткавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У гэты час тут налічвалася 79 двароў, праходзіў гасьцінец Мазыр — Давыд-Гарадок. Паводле імяннога царскага ўказу ад 6 верасьня 1795 году ў краі пачала працаваць паштовая сувязь. Паштовая дарога прайшла ад Мазыру да Давыд-Гарадку праз Жыткавічы (8 коней, 4 паштальёны), Тураў (тое самае) і далей празь Ленін (тое самае). У 1795 годзе Жыткавічы сталі цэнтрам воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. У склад воласьці ўваходзіла 13 паселішчаў. Насельніцтва маёнтку займалася ў асноўным сельскай гаспадаркай, бортніцтвам.
На 1816 год у Жыткавічах было 79 двароў, на 1866 год — 80, на 1886 год — 84[7]. У сярэдзіне XIX ст., асабліва па пракладцы ў 1886 годзе Палескай чыгункі (Лунінец — Каленкавічы), на месцы былых вёсак Бярэжжа і Зарэчча пачаў расьці пасёлак Жыткавічы і стала разьвівацца прамысловасьць — прадпрыемствы перапрацоўкі драўніны і прадукцыі сельскай гаспадаркі. З гэтага часу мястэчка пачало вылучацца як найбольшае ў акрузе. Ужо ў пачатку XX стагодзьдзя Жыткавічы колькасьцю насельніцтва абышлі старажытны Тураў. На 1909 год колькасьць двароў узрасла да 329.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Тураў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[8].
13 лютага 1918 году Жыткавічы занялі нямецкія войскі, 4 сьнежня 1918 году — бальшавікі, 27 жніўня 1919 году — польскія войскі, 15 ліпеня 1920 году — зноў бальшавікі. На 1924 год у мястэчку было 378 двароў. 17 ліпеня 1924 году Жыткавіцкую воласьць ператварылі ў Жыткавіцкі раён. Да 1937 году Жыткавічы заставаліся мястэчкам, а з 27 верасьня 1938 году атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
У Другую сусьветную вайну з 18 ліпеня 1941 году да 6 ліпеня 1944 году Жыткавічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй, у час якой дзеяла савецкае падпольле. У баях за мястэчка загінулі 139 савецкіх ваяроў, пахаваных у братэрскай магіле ў сквэры.
19 лістапада 1971 году Жыткавічы атрымалі афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня, да якога далучылі суседнюю вёску Дварэц.
14 траўня 2014 году ў склад горада ўвайшлі вёскі Забродзьдзе, Кажановічы і Подаўж і пасёлак Заходні[9].
Жаткавічы падзяляюцца на 9 мікрараёнаў:
У 2012 годзе старшыня гарвыканкаму Мікалай Какора прапанаваў скасаваць мікрараён Азёрны і ўсе дамы аднесьці да вуліцы Сацыялістычнай. Пры гэтым, стварыць мікрараён Прыазёрны, да якога аднесьці новыя дамы мікрараёну Азёрны. Жыхары прапанову не падтрымалі.
Дзеюць цэрквы Сьвятой Тройцы і Сьвятой Параскевы Пятніцы (збудаваная ў 1990-я гады), а таксама касьцёл Сьвятога Язэп (Парафія сьвятога Язэпа Рамесьніка)
У Жыткавічах працуюць: 4 агульнаадукацыйныя школы, школа-інтэрнат, вечаровая сярэдняя школа, дзіцячая музычная школа, прафэсійна-тэхнічнае вучылішча № 182, школа мастацтваў, спартовая школа, Дом школьнікаў, цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня й рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.
Дзеюць раённы й гарадзкі дамы культуры, бібліятэкі, музэй, цэнтар фальклёру.
Выдаецца раённая газэта «Новае Палесьсе».
У Жыткавічах існуюць наступныя спартыўныя збудаваньні й пляцоўкі:
Дарогі падзяляюць Жыткавічы на 3 часткі. Сучасная забудова мураваная і драўляная, новыя дамы ўзводзяцца ўздоўж бульвара. Шматпавярховыя дамы пабудаваныя ў мікрараёнах «Азёрны» (пяці-, сямі- і дзевяціпавярховыя), «Усходні» (пяціпавярховыя), «Зубронак» (пяціпавярховыя) й «БМУ» (2 пяціпавярховых дома, усе астатнія двухпавярховыя).
Сьпіс вуліцаў: 50 гадоў УЛКЗМ, 8 сакавіка, Беларуская, Берагавога, Будаўнічая, Бэзавая, Бярозавая, Валянціны Церашковай, Веры Харужай, Вінаградная, Вясновая, Гагарына, Горкага, Даватара, Дабравольскага, Дзяржынскага, Дзяржынская, Жукава, Зарэчная, Заслонава, Зорная, Зялёная, Інтэрнацыянальная, Калініна, Каліноўскага, Камсамольская, Камуністычная, Каралёва, Карбышава, Карла Маркса, Кастрычніцкая, Касьмічная, Кацубінскага, Кацубінская, Кветкавая, Кірава, Кляновая, Леніна, ЛКЗМБ, Лугавая, Лясная, Максіма Багдановіча, Малінавая, Матоха, Машэрава, Міра, Мічурына, Моладзевая, Набярэжная, Новая, Падлесная, Палеская, Паркавая, Партызанская, Пасялковая, Паўднёвая, Паўночная, Перамогі, Першамайская, Пралетарская, Працоўная, Рабочая, Радужная, Рэспубліканская, Савецкая, Садовая, Сацыялістычная, Свабоды, Сенечная, Славянская, Сонечная, Стадыённая, Суворава, Сьветлая, Сьвярдлова, Сялянская, Таполевая, Травеньская, Тэхнічная, Усходняя, Францішака Скарыны, Фрунзэ, Цяністая, Чапаева, Чарняхоўскага, Чкалава, Чыгуначная, Чырвонаармейская, Школьная, Энгельса, Юбілейная, Якуба Коласа, Янкі Купалы
Сьпіс завулкаў: 8 сакавіка, Азёрны, Бытавы, Волкава, Горкага, Дзяржынскага, Дзяржынскі, Заслонава, Заходні, Кааператыўны, Калініна, Каліноўскага, Камуністычны, Лугавы, Лясны, Палескі, Палявы, Першамайскі, Савецкі, Сасновы, Сацыялістычны, Свабоды, Стадыённы, Суворава, Усходні, Фрунзэ, Чкалава, Энгельса, Якуба Коласа
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Жыткавічаў |
---|
Таксама разнастайныя прадпрыемствы харчовай прамысловасьці (малаказавод, хлебзавод і г.д.). |
Праз Жыткавічы прыходзіць чыгуначная магістраль Берасьце — Гомель, а таксама аўтамабільныя дарогі Берасьце — Гомель, Жыткавічы — Столін. Ёсьць чыгуначны вакзал, аўтобусная станцыя.
Найбольш яркі й самабытны калектыў Жыткавічаў — ансамбль народнай песьні «Жытніца» Жыткавіцкага РДК.
Гасьцініцы, рэстараны, кавярні:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.