рака ў Беларусі, прыток Скрыпіцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Гні́ліца, Глі́ніца, Жэ́зна, Ві́шаўна, Беража́нка, Жы́ткаўка — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Скрыпіцы (басэйн Дняпра). Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 285 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Гніліца | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | сутокі каналаў Страявы і Жыткавіцкі |
Вусьце | Скрыпіца |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Жыткавіцкі раён |
Даўжыня | 26 км |
Плошча басэйну | 285 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Пачынаецца ад водаразьмеркавальніку каля сутокаў каналаў Страявога і Жыткавіцкага. Цячэ па цэнтральнай частцы Прыпяцкага Палесься. Рэчышча ад вытоку да паўднёвай ускраіны места Жыткавічы, дзе знаходзяцца сажалкі рыбгасу «Чырвоная Зорка» (плошча 816 га), на працягу 11,6 км каналізаванае. Упадае ў Скрыпіцу за 2 км ніжэй за вёску Млынок.
Раней рэчка была паўнаводнай і суднаходнай. Захавалася вялікая пойма, цяпер яна выкарыстоўваецца рыбгасам «Чырвоная Зорка».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.