былая вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кажано́вічы[2] — колішняя вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Гніліцы, каля Жыткавічаў. Кажановічы ўваходзілі ў склад Жыткавіцкага гарадзкога савету.
Кажановічы | |
трансьліт. Kažanovičy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Гарадзкі савет: | Жыткавіцкі |
Вышыня: | 134 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 268 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2353 |
Паштовы індэкс: | 247953 |
СААТА: | 3216700046 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′0″ пн. ш. 27°53′0″ у. д. |
± Кажановічы |
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Жыткавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
З 20 жніўня 1924 году да 16 ліпеня 1954 году вёска ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Жыткавіцкага сельсавету[3]. Пасьля скасаваньня сельсавету вёска ўвайшла ў склад Жыткавіцкага пасялковага савету, з 19 лістапада 1971 году — Жыткавіцкага гарадзкога савету[4].
Зь ліпеня 1941 году па 6 ліпеня 1944 году вёска была акупаваная нямецкімі захопнікамі. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут дзейнічала патрыятычнае падпольле.
14 траўня 2014 году тэрыторыя вёскі ўвайшла ў склад горада Жыткавічы[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.