Пухавічы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пухавічы

Пу́хавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рэках Сьвіслачы і Цітаўцы. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1825 чалавек. Знаходзяцца за 9 км ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы, на аўтамабільнай дарозе Менск — Бабруйск.

Хуткія факты
Пухавічы
лац. Puchavičy
Thumb
Уязны знак
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Вышыня: 160 м н. у. м.
Насельніцтва: 1825 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222832
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°31′46.92″ пн. ш. 28°14′48.12″ у. д.
Пухавічы на мапе Беларусі ±
Thumb
Пухавічы
Thumb
Пухавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Закрыць

Пухавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Пухавічы ўпамінаюцца ў XVI ст. як вёска, прыватнае ўладаньне.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пухавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ігуменскага павету[2] Менскай губэрні. 3 канца XVIII ст. мястэчкам валодалі Сулістроўскія, пазьней — Фрыбесы, Эсткі, Вальковічы. У 1863 годзе ў Пухавічах адкрылася расейская земская народная вучэльня, у 1874 годзе тут збудавалі Багародзіцкую царкву. На 1886 год у мястэчку было 73 двары, дзеялі царква і 3 сынагогі, працавалі народная вучэльня, 2 піваварні і 26 крамаў, штогод праводзіліся 4 кірмашы. У пачатку XX ст. існавалі аднайменныя мястэчка (418 двароў) і маёнтак. У жніўні 1905 году адбылося выступленьне насельніцтва.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пухавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пухавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пухавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе 17 чэрвеня 1924 году сталі цэнтрам раёну (існаваў да 1925 году[4]). 27 верасьня 1938 году статус паселішча панізілі да вёскі. На 1999 год тут было 889 двароў, на 2001 год — 882. У 2000-я гады Пухавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 860 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 44 чал. у маёнтку Пухавічах і 2225 чал. у мястэчку Пухавічах; 1917 год — 3093 чал.; 1999 год — 2287 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 2236 чал.[6]; 2010 год — 1825 чал.

Інфраструктура

У Пухавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Кастрычніцкая вуліцаТурынскі гасьцінец

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Царква Раства Багародзіцы (1874)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.