мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Езяры́шча, Азяры́шча — мястэчка ў Беларусі, на паўднёва-заходнім беразе возера Езярышча. Уваходзіць у склад Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 1183 чалавекі[2]. Знаходзіцца за 41 км на паўночны захад ад Гарадку, за 1 км на поўдзень ад граніцы з Расеяй; на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Невель (частка шашаў М8 і E95). Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Невель.
Езярышча лац. Jeziaryšča | |
У цэнтры мястэчка | |
Магдэбурскае права: | 1583[1] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Гарадоцкі |
Сельсавет: | Езярышчанскі сельсавет |
Вышыня: | 160 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1183 чал. (2019)[2] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2139 |
Паштовы індэкс: | 211580 |
СААТА: | 2218846906 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°50′5″ пн. ш. 29°59′5″ у. д. |
± Езярышча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Азярышча — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
У аснове тапоніму Езярышча — паняцьце возера, зьмена «а» на «е» магла адбыцца пад уплывам польскай і летувіскай моваў, мясцовых дыялектаў[3].
Упершыню Азярышча ўпамінаецца ў канцы XIV стагодзьдзя як уладаньне Ўльляны Цьвярской, удавы вялікага князя Альгерда[4]. У XIV—XVII стагодзьдзях тут існаваў замак.
У 1550—1560-я гады вялікакняскі намесьнік Астафей Валовіч збудаваў у Азярышчы новы замак. За часамі Інфлянцкай вайны ў сярэдзіне 1560-х гадоў фартэцыю захапілі войскі Маскоўскай дзяржавы. У 1580 годзе Азярышча вызвалілі з-пад акупацыі. У 1583 годзе паселішча атрымала статус мястэчка і неўзабаве стала цэнтрам староства Віцебскага павету. У 1-й палове XVІІІ стагодзьдзя ў мястэчку пачала працаваць палатняная фабрыка[4].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Азярышча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці. У канцы XVIII ст. тут было 19 двароў. У пачатку XIX ст. расейскія ўлады падаравалі Азярышча генэрал-губэрнатару Вюртэмбэрскаму[5], статус паселішча панізілі да сяла (захавала падвойную назву Езярышча-Мястэчка).
На 1886 год тут у Азярышчы быў 31 двор, царква і 2 карчмы, на 1906 год — 37 двароў. У пачатку XX ст. за 2 км ад сяла прайшла чыгунка, вакол якой вырасла новае паселішча, што атрымала назву Езярышча (за сялом засталася назва Мястэчка).
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Езярышча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Езярышча вярнулі ў склад БССР, дзе яно стала цэнтрам раёну (з 1929 году ў Гарадоцкім раёне). На 1926 год на чыгуначнай станцыі Езярышча было 18 двароў, помпа, лякарня; у сяле Езярышча разьмяшчаўся навучальны пункт 4-га стралковага корпусу, працавала школа ліквідацыі непісьменнасьці. У Другую сусьветную вайну з 17 ліпеня 1941 да 19 сьнежня 1943 году Езярышча знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 4 кастрычніка 1957 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
У мястэчку працуюць лякарня, аптэка, вэтэрынарная лячэбніца, гасьцініца, рэстаран, дом культуры, дом піянэраў і школьнікаў, СШ, базавая школа-інтэрнат, спартовая школа, бібліятэка, дзіцячы сад, 6 крамаў, пошта.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, камбінат каапэратыўнай прамысловасьці, дзялянка гарадоцкага лесапункту.
Помнікі: партызанам і землякам, што загінулі ў часы Другой сусьветнай вайны; ахвярам фашызму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.