From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі — гэта падзел тэрыторыі Рэспубілікі Беларусь на пэўныя часткі ў мэтах эфэктыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіраваньня і мясцовага самакіраваньня.
Цяперашні адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі фактычна застаўся з часоў Беларускай ССР. Адміністрацыйна-тэрытарыльныя адзінкі маюць савецкія небеларускія афіцыйныя назвы, з гэтай прычыны прапануецца вярнуць традыцыйныя ад часоў Вялікага Княства Літоўскага назвы — ваяводзтвы (замест вобласьцяў), паветы (замест раёнаў) і староствы (замест сельсаветаў)[1]. З улікам таго, што наяўны падзел забясьпечвае моцную цэнтралізацыю і адміністрацыйна-палітычны кантроль над мясцовай ўладай з боку цэнтральных ворганаў улады, дзеля зьмяншэньня цэнтралізацыі, адміністрацыйнай і бюджэтнай нагрузкі выказваюцца прапановы павялічыць колькасьць адзінак самакіраваньня першага ўзроўню (ваяводзтваў)[2].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі зьяўляюцца тэрыторыі, у тэрытарыяльных межах каторых ствараюцца і дзейнічаюць мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы.
Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзяляецца на тэрыторыю сталіцы і тэрыторыі абласьцей. Тэрыторыя вобласьці падзяляецца на тэрыторыю раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня. Тэрыторыя раёну падзяляецца на тэрыторыю сельсаветаў, пасёлкаў і гарадоў раённага падпарадкаваньня.
Тэрыторыі населеных пунктаў, якія не зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, і якія ўваходзяць разам зь іншымі тэрыторыямі ў прасторавыя межы сельсаветаў, складаюць іх тэрыторыю.
Тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі зьяўляюцца населеныя пункты, у якіх не ствараюцца мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама тэрыторыі адмысловага рэжыму выкарыстаньня (запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказьнікі, тэрыторыі памятнікаў прыроды, тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў і зоны іх аховы, тэрыторыі абарончага прызначэньня і інш.).
Улік і рэгістрацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі ажыцьцяўляецца ў адзіным рэестры як складовай часткі Дзяржаўнага зямельнага кадастру.
Тэрытарыяльна Беларусь падзяляецца на тэрыторыі 6 вобласьцяў і тэрыторыю сталіцы — гораду Менск:
Нумар [lower-alpha 1] | Герб | Вобласьць | Плошча (km²) | Насельніцтва | Сталіца |
---|---|---|---|---|---|
#1 | Берасьцейская вобласьць | 32786,44 | 1 384 476 | Берасьце | |
#2 | Віцебская вобласьць | 40051,34 | 1 180 202 | Віцебск | |
#3 | Гомельская вобласьць | 40371,36 | 1 415 749 | Гомель | |
#4 | Гарадзенская вобласьць | 25126,98 | 1 043 681 | Горадня | |
#5 | Менская вобласьць | 39849,00 | 1 426 525 | Менск | |
#6 | Магілёўская вобласьць | 29067,62 | 1 058 746 | Магілёў | |
#7 | Менск | 353,00 | 2 020 600 | Менск | |
Беларусь | 207596,76 | 9 413 446 |
Тэрыторыя вобласьці падзяляецца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня. На 1 студзеня 2009 году колькасьць раёнаў складала 118[3], зь якіх 16 раёнаў знаходзіліся ў Берасьцейскай вобласьці, 21 — у Віцебскай, 17 — у Гарадзенскай, 21 — у Гомельскай, 22 — у Менскай, 21 — у Магілёўскай.
Вікіпэдыя мае праект «Населеныя пункты Беларусі» |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.