спіс артыкулаў у праекце Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарады́ Белару́сі — катэгорыя найбольш развітых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь.
Падзел гарадоў на гарады абласнога падпарадкавання і гарады раённага падпарадкавання быў устаноўлены ў 1938 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб класіфікацыі населеных пунктаў Беларускай ССР». У ім жа быў складзены новы спіс з 11 гарадоў абласнога і 24 гарадоў раённага падпарадкавання[1]:
№ | Горад | Вобласць | Катэгорыя | № | Горад | Вобласць | Катэгорыя | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Бабруйск | Магілёўская | Абласнога падпарадкавання | 19 | Дуброўна | Віцебская | Раённага падпарадкавання | |
2 | Барысаў | Мінская | Абласнога падпарадкавання | 20 | Жлобін | Гомельская | Раённага падпарадкавання | |
3 | Віцебск | Віцебская | Абласнога падпарадкавання | 21 | Калінкавічы | Палеская | Раённага падпарадкавання | |
4 | Гомель | Гомельская | Абласнога падпарадкавання | 22 | Клімавічы | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
5 | Мінск | Мінская | Абласнога падпарадкавання | 23 | Касцюковічы | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
6 | Магілёў | Магілёўская | Абласнога падпарадкавання | 24 | Крычаў | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
7 | Мазыр | Палеская | Абласнога падпарадкавання | 25 | Лепель | Віцебская | Раённага падпарадкавання | |
8 | Орша | Віцебская | Абласнога падпарадкавання | 26 | Мсціслаў | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
9 | Полацк | Віцебская | Абласнога падпарадкавання | 27 | Асіповічы | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
10 | Рэчыца | Гомельская | Абласнога падпарадкавання | 28 | Петрыкаў | Палеская | Раённага падпарадкавання | |
11 | Слуцк | Мінская | Абласнога падпарадкавання | 29 | Рагачоў | Гомельская | Раённага падпарадкавання | |
12 | Быхаў | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | 30 | Сянно | Віцебская | Раённага падпарадкавання | |
13 | Ветка | Гомельская | Раённага падпарадкавання | 31 | Старыя Дарогі | Мінская | Раённага падпарадкавання | |
14 | Горкі | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | 32 | Чавусы | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
15 | Гарадок | Віцебская | Раённага падпарадкавання | 33 | Чэрвень | Мінская | Раённага падпарадкавання | |
16 | Дзяржынск | Мінская | Раённага падпарадкавання | 34 | Чэрыкаў | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
17 | Добруш | Гомельская | Раённага падпарадкавання | 35 | Шклоў | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
18 | Дрыса | Віцебская | Раённага падпарадкавання | |||||
1939 — у выніку падзелу Міжваеннай Польшчы паміж Трэцім Рэйхам і СССР, тэрыторыі ўсходняй часткі Польшчы, у якіх пражывалі пераважна беларусы (таксама вядомая як Заходняя Беларусь), адышлі да Савецкага Саюза[2]. У БССР былі ўтвораны 5 новых абласцей: Баранавіцкая з цэнтрам у горадзе Баранавічы, Беластоцкая з цэнтрам у горадзе Беластоку, Брэсцкая з цэнтрам у горадзе Брэсце, Вілейская з цэнтрам у Вілейцы, а таксама Пінская з цэнтрам у горадзе Пінску[3]. Вільня ж і прылеглыя тэрыторыі, якія таксама адышлі Савецкаму Саюзу, былі аддадзены Літве ў выніку савецка-літоўскага дагавора ад 10 кастрычніка 1939 года аб узаемадапамозе яшчэ да афіцыйнага ўключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР[4].
1940 — стары падзел абласцей, утвораных на тэрыторыі Заходняй Беларусі, на паветы быў скасаваны і ўстаноўлены падзел на больш дробныя раёны. Найбольш буйныя заходнебеларускія паселішчы афіцыйна атрымалі статусы гарадоў[5]:
3 жніўня Літва стала часткай СССР, частка тэрыторый БССР (Свянцянскі раён з цэнтрам у Свянцянах[5], частка тэрыторый некаторых іншых раёнаў Вілейскай і Беластоцкай абласцей) была аддадзена Літве[6][7].
1944 — Маладзечна аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання[8] і стаў новым цэнтрам Вілейскай вобласці, якая была перайменавана ў Маладзечанскую[9]. Таксама ў гэты год былі створаныя новыя Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобласці[10].
1945 — пасёлак Прапойск ператвораны ў горад Слаўгарад[11][12]; у выніку савецка-польскага дагавора ад 16 жніўня Беласток і прылеглыя тэрыторыі (з гарадамі Аўгустаў, Бельск, Граева, Замбраў, Кольна, Лапы, Ломжа, Сакулка, Цеханавец, Гайнаўка, Сямятычы) адышлі зноў да Польшчы. Беларуска-польская мяжа стала праходзіць амаль па лініі Керзона, устаноўленай яшчэ ў 1919 годзе[13].
1946 — Мінск аднесены да катэгорыі гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання[14].
1955 — Талачын[15], Масты[16] і Мар’іна Горка ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання[17].
1961 — гарадскі пасёлак Шацілкі быў аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання і перайменаваны ў Светлагорск[18].
1962 — Шчучын аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[19].
1963 — Кобрын, Лунінец, Лепель, Добруш, Жлобін, Калінкавічы, Светлагорск, Ваўкавыск, Навагрудак, Слонім, Крычаў, Асіповічы[20], Жодзіна, Салігорск[21] і Наваполацк[22] ператвораныя ў гарады абласнога падпарадкавання.
1966 — Івацэвічы[23] і Чашнікі[24] аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
1967 — Драгічын[25] і Хойнікі[26] ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.
1968 — Беразіно, Любань і Смалявічы ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання[27].
1970 — Новалукомль[28], Белаазёрск[29], Жабінка і Маларыта[30] ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.
1971 — Іванава[31], Ельск[32], Нароўля, Чачэрск[33], Жыткавічы, Васілевічы[34] і Буда-Кашалёва[35] ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.
1972 — Барань[36] і Мёры[37] ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.
1973 — Ганцавічы ператвораны ў горад раённага падпарадкавання[38].
1974 — Рагачоў аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання[39]; пасёлак Скідзель атрымаў статус горада[40].
1982 — Горкі і Дзяржынск аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання[41].
1983 — Камянец аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[42].
1984 — Капыль аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[43].
1985 — Заслаўе аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[44].
1987 — Заслаўе аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання[45].
1990 — Дзятлава[46] і Бярозаўка[47] аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
1991 — Крупкі аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[48].
У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі[49]:
Паколькі катэгорыя гарадоў раённага падпарадкавання — катэгорыя самых маленькіх гарадоў, то парогавая колькасць насельніцтва для горада ў Рэспубліцы Беларусь — 6 тысяч чалавек. Але некаторыя гарады (Тураў, Высокае, Васілевічы, Дзісна, Косава) не адпавядаюць гэтаму крытэрыю.
Гарады могуць быць як тэрытарыяльнымі, так і адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Калі горад з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, то ў ім ствараюцца свае органы мясцовага кіравання (мясцовыя выканаўчыя камітэты) і самакіравання (мясцовыя Саветы дэпутатаў)[49]. Мінск і гарады абласнога падпарадкавання з’яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт належыць узроўню абласных выканаўчых камітэтаў, а выканаўчыя камітэты гарадоў абласнога падпарадкавання — базаваму (нароўні з выканаўчымі камітэтамі раёнаў). Гарады раённага падпарадкавання могуць быць як адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі, так і тэрытарыяльнымі адзінкамі[49]. Калі горад раённага падпарадкавання з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, то яго выканаўчы камітэт належыць першаснаму ўзроўню (нароўні з сельскімі і пасялковымі выканаўчымі камітэтамі)[50].
Узроўні гарадскіх Саветаў дэпутатаў (першасны, базавы, абласны) тыя ж, толькі Мінскі гарадскі Савет валодае правамі не толькі абласнога, але і базавага Савета[50].
Некаторыя, асабліва вялікія гарады (Мінск, астатнія 5 абласных цэнтраў, а таксама Бабруйск), дзеляцца на гарадскія раёны (артыкул 3 Закона № 154-З[49]). У іх ствараюцца мясцовыя адміністрацыі, якія з’яўляюцца органамі мясцовага кіравання (артыкул 11 Закона № 617-XII[50]). Мясцовыя адміністрацыі падкантрольныя ў сваёй дзейнасці гарадскім выканаўчым камітэтам і гарадскім Саветам дэпутатаў.
На 1 студзеня 1992 года ў Рэспубліцы Беларусь налічваліся 102 гарады, з якіх 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання (Мінск), 36 гарадоў абласнога падпарадкавання і астатнія раённага. Але пачынаючы з 1995 года ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі пачалі адбывацца істотныя змены: з мэтай больш эфектыўнага дзяржаўнага кіравання тэрыторыямі былі аб’яднаны выканкамы многіх гарадоў раённага падпарадкавання, якія з’яўляліся раённымі цэнтрамі, і аднайменных раёнаў. Таксама гэта закранула і гарады абласнога падпарадкавання[51].
Перайшло з абласнога ў раённае падпарадкаванне 26 гарадоў:
У гэты ж час 13 пасёлкаў гарадскога тыпу атрымалі статус гарадоў:
На цяперашні час у Беларусі 115 населеных пунктаў маюць статус гарадоў, з іх:
Гарады з насельніцтвам:
На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Беларусі налічвалася 112 гарадоў, сярод якіх 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання, 12 — абласнога і 99 — раённага[72], у тым ліку:
Насельніцтва | Паселішчаў | Паселішчаў у працэнтах | Жыхароў | Жыхароў у працэнтах |
---|---|---|---|---|
1 000 000 і больш | 1 | 0,89 % | 1 836 808 | 27,38 % |
ад 200 000 да 499 999 | 6 | 5,36 % | 2 041 255 | 30,43 % |
ад 100 000 да 199 999 | 6 | 5,36 % | 774 290 | 11,54 % |
ад 50 000 да 99 999 | 10 | 8,93 % | 757 522 | 11,29 % |
ад 20 000 да 49 999 | 15 | 13,39 % | 472 730 | 7,05 % |
ад 10 000 да 19 999 | 44 | 39,29 % | 604 226 | 9,01 % |
ад 5 000 да 9 999 | 26 | 23,21 % | 210 829 | 3,14 % |
ад 2 000 да 4 999 | 3 | 2,68 % | 8 919 | 0,13 % |
1 999 і менш | 1 | 0,89 % | 1 973 | 0,03 % |
Сума | 112 | 100,00 % | 6 708 552 | 100,00 % |
На 1 студзеня 2017 было ўжо 113 гарадоў, у тым ліку 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання, 10 — абласнога і 102 — раённага[73].
З 18 студзеня 2017 года маюць статус гарадоў раённага падпарадкавання таксама Бялынічы і Круглае[71].
Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[74][75].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.