Капыль
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Капы́ль[2] (трансліт.: Kapyĺ) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Капыльскага раёна, на р. Мажы. За 120 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы на лініі Баранавічы—Асіповічы. Насельніцтва 9 526 чалавек (2017)[3].
Горад
Капыль
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Назва
На думку географа В. Жучкевіча, аснова тапоніму «Капыль» ужывалася ў значэнні прылады апрацоўкі зямлі накшталт матыкі або кіркі. У беларускай мове слова «капыл» захавалася галоўным чынам для абазначэння верхняй часткі шавецкай калодкі, а часам аднаго з тыпаў малатка (балцкае kople). Захавалася і мянушка Капыл — упарты, незгаворлівы чалавек[4].
Паводле пашыранага меркавання, назва «Капыль» утварылася ад слова «капылле» — поле, апрацаванае матыкай[5]. Аднак некаторыя даследнікі мяркуюць, што назва паселішча ўтварылася ад слова «капальня» — частка паганскай бажніцы[6].
Гісторыя
Упершыню Капыль згадваецца пад 1005 годам ва ўстаўной грамаце кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча Тураўскай епархіі. Аднак аўтэнтычнасць названага дакумента аспрэчваецца[7]. Паводле археалагічных даных, горад існаваў ужо ў XI ст. Першая пэўная згадка Капыля змешчана ў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1274 годам пры апісанні вайны галіцкага князя Льва Данілавіча з вялікім князем літоўскім Тройдзенем. У XIV—XV стст. на гарадзішчы (у цэнтры сучаснага горада) стаяў драўляны Капыльскі замак. З 1395 года — цэнтр Капыльскага княства Алелькавічаў. Пазней належаў Радзівілам, Вітгенштэйну. У 1506 годзе слуцкія і капыльскія баяры, скліканыя слуцкай княгіняй Анастасіяй, разбілі каля Капыля крымскіх татараў, якія адыходзілі пасля разгрому пад Клецкам (Гл. таксама: Бітва пад Клецкам). У 1652 годзе Капыль атрымаў магдэбургскае права. З 1793 года — мястэчка Слуцкага павета. У 1924 годзе Капыль стаў цэнтрам раёна, з 1938 года — гарадскі пасёлак, з 1984 года — горад.
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай (ААТ «Капыльскі масласырзавод») і дрэваапрацоўчай (ДДЛУ «Капыльскі вопытны лясгас») прамысловасці. Гасцініца «Капыль».
Культура
Славутасці

- Ушэсцеўская царква (1866 г.)
- Капліца Марціна Тураўскага
- Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
- Помнік Цішку Гартнаму
Захаваліся таксама сярэднявечнае гарадзішча, татарскія і яўрэйскія могілкі XIX—XX стст., гандлёвая забудова пач. ХХ ст. на плошчы Леніна, узноўленая хата, дзе нарадзіўся Цішка Гартны.
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
- Сцяпан Александровіч (1921—1986) — беларускі пісьменнік
- Аляксандр Багдановіч (1898—1983) — беларускі грамадскі дзеяч, урач.
- Цішка Гартны (З. Х. Жылуновіч; 1887—1937) — беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч
- Рэнальд Кныш (1931—2019) — беларускі трэнер па спартыўнай гімнастыцы. Заслужаны трэнер БССР (1960), заслужаны трэнер СССР (1964), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971)
- Мендэле Мойхер-Сфорым (1835—1917) — пісьменнік мовы ідыш
- Адам Герасімавіч Русак (1904—1987), беларускі паэт-песеннік
- Аляксандр Сыман (нар. 1977) — беларускі біятланіст, удзельнік XIX Зімовых Алімпійскіх гульняў у Солт-Лейк-Сіці (2002)
- Уладзімір Пятровіч Талочка (нар. 1961) — беларускі архітэктар.
- Міхаіл Мікалаевіч Чыгір (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь (1994—1996)
Галэрэя
- Мурал cавецкіх часоў у Капылі, 2017
- Панарама Капыля з замчышча, ліпень 2017
- Адкрыты рынак Капыля, ліпень 2017
- Татарскія могілкі ў Капылі, ліпень, 2017
- Капыль з боку татарскіх могілак, ліпень, 2017
- Пункт па карантыну раслін Капыля
- Каля будынка камунальных служб
- Гарадскі краявід
- Панарама з шашы
- Панарама Капыля з замчышча, 2017
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.