Вышыня над узроўнем мора — каардыната ў трохмернай прасторы, паказвае, на якім узроўні адносна прынятага за нуль узроўню мора знаходзіцца той або іншы аб’ект.
Можа прымаць адмоўныя (мясцовасць знаходзіцца ніжэй узроўню мора) і станоўчыя значэнні. Атмасферны ціск падае з павелічэннем вышыні.
Самы высокі пункт сушы — гара Эверэст у Гімалаях, яе вышыня 8844,43 метры над узроўнем мора.
Самы нізкі ўчастак сушы — узбярэжжа Мёртвага мора, яно знаходзіцца на вышыні 417,5 метры ніжэй узроўню мора.
У Беларусі самы нізкі пункт знаходзіцца на Нёманскай нізіне (80 м), самы высокі — гара Дзяржынская ці Святая (345 м) на тэрыторыі Мінскага ўзвышша[1].
Гл. таксама
Зноскі
- Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 5. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.