Адміністрацыйны падзел Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністрацыйны падзел Беларусі — гэта падзел тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання.
Палітыка |
Беларусь |
![]() Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і тэрытарыяльныя адзінкі
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі з'яўляюцца тэрыторыі, у тэрытарыяльных межах каторых ствараюцца і дзейнічаюць мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы.
Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзяляецца на тэрыторыю сталіцы і тэрыторыі абласцей. Тэрыторыя вобласці падзяляецца на тэрыторыю раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання. Тэрыторыя раёна падзяляецца на тэрыторыю сельсаветаў, пасёлкаў і гарадоў раённага падпарадкавання.
Тэрыторыі населеных пунктаў, якія не з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, і якія ўваходзяць разам з іншымі тэрыторыямі ў прасторавыя межы сельсаветаў, складаюць іх тэрыторыю.
Тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі з'яўляюцца населеныя пункты, у якіх не ствараюцца мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама тэрыторыі адмысловага рэжыму выкарыстання (запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі, тэрыторыі помнікаў прыроды, тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў і зоны іх аховы, тэрыторыі абарончага прызначэння і інш.).
Улік і рэгістрацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак РБ ажыццяўляецца ў адзіным рэестры як складовай часткі Дзяржаўнага зямельнага кадастру.
Падзел тэрыторыі
Падзел краіны

Тэрытарыяльна Беларусь падзяляецца на тэрыторыі 6 абласцей і тэрыторыю сталіцы — горада Мінск:
- Брэсцкая вобласць. Цэнтр – Брэст.
- Віцебская вобласць. Цэнтр – Віцебск.
- Гомельская вобласць. Цэнтр – Гомель.
- Гродзенская вобласць. Цэнтр – Гродна.
- Мінская вобласць. Цэнтр – Мінск.
- Магілёўская вобласць. Цэнтр – Магілёў.
- горад Мінск.
Коды 1-7, пазначаныя на нумарах аўтамабіляў, азначаюць адпаведную адміністрацыйна-тэрытарыяльнаю адзінку, дзе гэты аўтамабіль зарэгістраваны.
Падзел абласцей
Тэрыторыя вобласці падзяляецца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання. Па стане на 1 студзеня 2009 году колькасць раёнаў складала 118[1], з якіх 16 раёнаў знаходзіліся ў Брэсцкай вобласці, 21 — у Віцебскай, 17 — у Гродзенскай, 21 — у Гомельскай, 22 — у Мінскай, 21 — у Магілёўскай.
Глядзіце таксама
Зноскі
Гл. таксама
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.