From Wikipedia, the free encyclopedia
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (Міністэрства абароны Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае кіраваць узброенымі сіламі. Міністр абароны і яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. Міністр уваходзіць у склад Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 20 студзеня 2020 года пасаду міністра займае Віктар Хрэнін[1].
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — Мінабароны РБ | |
| |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Дата стварэння | 20 сакавіка 1992 |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра |
220034, Мінск, вул. Камуністычная, д. 1 27°34′00,87″ пн. ш. 53°54′35,99″ у. д.HGЯO |
Міністр | Генерал-маёр Віктар Генадзевіч Хрэнін |
Начальнік Генеральнага штаба | Генерал-маёр Павел Мікалаевіч Муравейка |
Сайт | mod.mil.by |
Палітыка |
Беларусь |
Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары
|
Склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, яго 4 намеснікаў[2], дзяржаўнага сакратара Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь і загадчыкаў відамі ўзброеных сіл таксама ўхваляецца прэзідэнтам. Паседжанні калегіі праводзяцца раз у два месяцы ды з'яўляюцца правамоцнымі пры наяўнасці паловы членаў. Рашэнні ўхваляюцца кваліфікаванаю большасцю галасоў прысутных.
З 2022 года Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Швейцарыі, Украіны і Японіі[3]. У жніўні 2023 года Канада таксама далучылася да санкцый супраць міністэрства[4].
Цэнтральны апарат складаецца з 5 галоўных упраўленняў, 2 упраўленняў, аднаго дэпартаменту, агентцтва і генеральнага штаба[5].
Поўнагадовыя грамадзяне мужчынскага пола ва ўзросце да 27 год праходзяць ваенную службу цягам 18 месяцаў паводле абавязку, а пры наяўнасці вышэйшай адукацыі — цягам года. Найм на ваенную службу ажыццяўляецца з ліку поўнагадовых грамадзян, у тым ліку жаночага пола з 19 год, ва ўзросце да 35 год на пасады салдатаў і матросаў, сяржантаў і старшынаў, прапаршчыкаў і мічманаў, а на пасады афіцэраў — да 30 год. Гранічны ўзрост знаходжання на службе для салдатаў і матросаў, сяржантаў і старшынаў, прапаршчыкаў і мічманаў, малодшых і старшых афіцэраў, акрамя палкоўнікаў (капітанаў 1-га рангу), складае 45 год, для палкоўнікаў (капітанаў 1-га рангу) — 50 гадоў, генерал-лейтэнантаў, генерал-маёраў — 55 гадоў, а для генерал-палкоўнікаў — 60 гадоў. Застацца на службе звыш гранічнага ўзросту ў званні да падпалкоўніка (капітана 2-га рангу) дазваляецца рашэннямі калегіі міністэрства, а вайскоўцам у званні палкоўніка (капітана 1-га рангу) і вышэй — рашэннем прэзідэнта[6].
У снежні 1991 г. першым міністрам па справах абароны Беларусі прызначылі генерал-палкоўніка Пятра Чавуса[7]. Аднак толькі 20 сакавіка 1992 г. урад ухваліў Пастанову аб стварэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь. У лістападзе 1992 г. Вярхоўны Савет ухваліў Законы «Аб абароне», «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ды «Аб статусе ваеннаслужачых», а 6 снежня 1992 г. — ваенную дактрыну[8].
# | Фота | Прозвішча | Пачатак паўнамоцтваў | Канец паўнамоцтваў | Кіраўнік дзяржавы |
---|---|---|---|---|---|
1 | Пётр Рыгоравіч Чавус | Снежань 1991 | Красавік 1992 | Станіслаў Шушкевіч | |
2 | Павел Паўлавіч Казлоўскі | Красавік 1992 | Ліпень 1994 | Станіслаў Шушкевіч Мечыслаў Грыб | |
3 | Анатоль Іванавіч Касценка | 28 ліпеня 1994 | 6 чэрвеня 1995 | Аляксандр Лукашэнка | |
4 | Леанід Сямёнавіч Мальцаў | 10 кастрычніка 1995 | 1 лістапада 1996 | ||
5 | Аляксандр Пятровіч Чумакоў | 1 лістапада 1996 | 28 сакавіка 2001 | ||
6 | Леанід Сямёнавіч Мальцаў | 24 верасня 2001 | 4 снежня 2009 | ||
7 | Юрый Віктаравіч Жадобін | 4 снежня 2009 | 25 лістапада 2014 | ||
8 | Андрэй Аляксеевіч Раўкоў | 25 лістапада 2014 | 20 студзеня 2020 | ||
9 | Віктар Генадзевіч Хрэнін | 20 студзеня 2020 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.