Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вярхо́ўны Суд Рэспу́блікі Белару́сь — узначальвае сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі і з’яўляецца найвышэйшым судовым органам, які ажыццяўляе правасуддзе па грамадзянскіх, крымінальных справах, справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, эканамічных справах, ажыццяўляе нагляд за судовай дзейнасцю судоў агульнай юрысдыкцыі, рэалізуе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Від | Вярхоўны суд |
Інстанцыя | Суд вышэйшай інстанцыі |
Юрысдыкцыя | Рэспубліка Беларусь |
Дата заснавання | 25 жніўня 1991 |
Мовы справаводства | беларуская, руская |
Кіраўніцтва | |
Старшыня | Валянцін Сукала |
Уступіў на пасаду | студзень 1997 |
Зала пасяджэнняў | |
Будынак Вярхоўнага Суда |
|
Месцазнаходжанне | 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Арлоўская, 76 |
Сайт | |
court.gov.by |
Палітыка |
Беларусь |
Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары
|
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь складаецца з:
і дзейнічае ў складзе:
На 2020 год апарат Вярхоўнага суда Беларусі ўключаў:
У склад Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь уваходзяць:
Пленум ажыццяўляе наступныя дзеянні:
Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь утвараецца ў складзе:
у колькасці, устаноўленай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Персанальны склад Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Прэзідыум Вярхоўнага Суда:
1. разглядае:
2. Аказвае дапамогу судам у правільным ужыванні заканадаўчых актаў.
3. Заслухоўвае аб судовай практыцы па прымяненню заканадаўства старшыняў:
4. Ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы.
Судовыя калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь камплектуюцца з ліку суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і зацвярджаюцца Пленумам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі судовай калегіі аднаасобна разглядаюць у межах сваіх паўнамоцтваў справы ў якасці суда першай інстанцыі і калегіяльна — у касацыйным парадку, у парадку нагляду і па наноў адкрыўшыхся абставінах, вывучаюць і абагульняюць судовую практыку, аналізуюць судовую статыстыку і ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы.
Судовая калегія Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па эканамічных справах з’явілася ў сувязі з уступленнем у моц Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 № 529, калі з 1 студзеня 2014 скасоўваўся Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь, большасць супрацоўнікаў гэтай установы вайшла ў склад Калегіі, адначасова страчвала свае паўнамоцтвы і скасоўвалася пасада Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь.
25 жніўня 1991 года Беларусь здабыла незалежнасць, у выніку чаго Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь стаў узначальваць самастойную судовую ўладу. 23 красавіка 1992 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Канцэпцыю судова-прававой рэформы. У студзені 1995 года ўхвалілі Закон «Аб судовым ладзе і стасусе суддзяў». 5 снежня 1997 года адбыўся 1-ы З’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь, які зацвердзіў Кодэкс гонару суддзі. Адначасна ўхвалілі рашэнне аб стварэнні Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, працаўнікоў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. 23 снежня 1999 года Пленум Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову «Аб павышэнні культуры судовай дзейнасці і паляпшэнні арганізацыі судовых працэсаў». У 2000 годзе ў Вярхоўным судзе Беларусі ўтварылі патэнтавую калегію. 1 ліпеня 1999 года набыў моц Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, які замацаваў даступнасць звароту ў суд. 21 лютага 2002 года прайшоў 2-і З’езд суддзяў Беларусі, які заклікаў прыняць Закон «Аб выканаўчым дзеянні». У сакавіку 2005 года ўступіў у сілу Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, які ўвёў апеляцыйны перагляд Пастаноў гаспадарчых судоў, што не ўступілі ў сілу. 13 студзеня 2007 года набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і стасусе суддзяў, які вызначыў задачы і паўнамоцтвы ўсіх судоў краіны. 1 сакавіка 2007 года ўступілі ў сілу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія ўключылі прэзумпцыю невінаватасці. 25 сакавіка 2008 года адбылася рэспубліканская нарада суддзяў [2].
10 кастрычніка 2011 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 454, якім зацвердзіў Пасланне аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў Рэспублікі Беларусь. Пасланне прадугледжвала індывідуалізаванне крымінальнай адказнасці і распаўсюд пастаноў судоў праз СМІ. 29 лістапада 2013 года А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 6 «Аб удасканаленні судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь», паводле якога з 1 студзеня 2014 года гаспадарчыя суды ўключылі ў сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі на чале з Вярхоўным судом. У выніку Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь пераўтварылі ў Калегію эканамічных спраў Вярхоўнага суда. Адначасова судовых выканаўцаў вывелі са складу судоў і ўтварылі Службу прымусовага выканання судовых рашэнняў у складзе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. 20 снежня 2013 года Пленум Вярхоўнага суда Беларусі прыняў Пастанову «Аб забеспячэнні галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя і аб распаўсюджванні інфармацыі аб дзейнасці судоў». 1 ліпеня 2014 года скасавалі Беларускі ваенны суд, міжгарнізонныя ваенныя суды і Ваенную калегію Вярхоўнага суда Беларусі. Іх паўнамоцтвамі надзялілі абласныя і раённыя суды. Адначасна ўтварылі Вярхоўную кваліфікацыйную калегію суддзяў пры Вярхоўным судзе Беларусі. Таксама забеспячэнне судоў усклалі на апарат Вярхоўнага суда замест Міністэрства юстыцыі Беларусі. 4 верасня 2014 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 438, якім заснаваў сцяг, эмблему і знак узнагароды Вярхоўнага суда. 24 студзеня 2017 года набылі моц папраўкі ў Кодэкс аб судовым ладзе, паводле якіх пашырылі паўнамоцтвы Рэспубліканскага савета суддзяў і стварылі Рэспубліканскую канферэнцыю суддзяў[2]. 31 жніўня 2020 года ў Вярхоўны судзе Беларусі ўвялі аўдыёвідэафіксацыю судовых працэсаў[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.