Remove ads
Першыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 1994 года — першыя выбары прэзідэнта ў Беларусі, і пакуль адзіныя, якія адбыліся ў два туры. Галасаванне адбылося, адпаведна, 23 чэрвеня і 10 ліпеня 1994 года. Перамогу ў другім туры атрымаў Аляксандр Лукашэнка.
23 чэрвеня 1994 года | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 78,97% (першы тур) 70,60% (другі тур) | ||
Кандыдат: | Аляксандр Лукашэнка | Вячаслаў Кебіч | Зянон Пазняк |
Партыя: | самавылучэнне | самавылучэнне | Беларускі Народны Фронт |
Галасоў у першым туры: | 2 646 140 (44,82 %) |
1 023 174 (17,33 %) |
757 195 (12,82 %) |
Галасоў у другім туры: | 4 241 026 (80,6 %) |
748 329 (14,2 %) |
|
Кандыдат: | Станіслаў Шушкевіч | Аляксандр Дубко | Васіль Новікаў |
Партыя: | самавылучэнне | Аграрная партыя | Партыя камуністаў Беларусі |
Галасоў у першым туры: | 585 143 (9,91%) |
353 119 (5,58%) |
253 009 (4,29 %) |
| |||
Вынік выбараў: | Аляксандр Лукашэнка абраны Прэзідэнтам Беларусі |
Палітыка |
Беларусь |
Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары
|
Выбары 1994 у Беларусі былі ўнікальныя. Беларусь заставалася адзінай дзяржавай у Еўропе, дзе ва ўладзе знаходзілася кіраўніцтва, абранае яшчэ камуністычным рэжымам[1].
15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна была абвешчана ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспубліка Беларусь з’яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. 29 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам прыняты закон аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 6 красавіка 1994 года прынятая пастанова Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў аб тэрмінах: 15—24 красавіка 1994 года — утварэнне мясцовых камісіяў па выбарах, 15—24 красавіка — вылучэнне ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 25—29 красавіка — утварэнне ўчасткаў для галасавання, 25 красавіка — 14 мая — збор подпісаў дэпутатаў Вярхоўнага Савета за прэтэндэнтаў, з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы да 15 мая — збор подпісаў грамадзян, 27 мая — 2 чэрвеня — афіцыйная рэгістрацыя кандыдатаў. Такім чынам, перыяд з 2 па 22 чэрвеня аддаваўся зарэгістраваным кандыдатам на агітацыю. Першыя выбары прэзідэнта Беларусі прайшлі 23 чэрвеня (1 тур) і 10 ліпеня (2 тур) 1994 года.
Вылучэнне кандыдатаў адбывалася шляхам збору подпісаў грамадзян (неабходна было больш за 100 000) альбо подпісаў дэпутатаў (больш за 70). Выбарчая камісія зарэгістравала 19 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў, групе Віктара Альшэўскага было адмоўлена ў рэгістрацыі.
Імя прэтэндэнта | Колькасць ініцыятыўнай групы, чал. | Звесткі пра прэтэндэнта | Сабрана сапраўдных подпісаў |
---|---|---|---|
Вячаслаў Кебіч | 3920 | прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь | 371 967 |
Зянон Пазняк | 2734 | кіраўнік партыі БНФ, нацыянал-дэмакрат | 216 855 |
Васіль Новікаў | 3041 | кіраўнік партыі ПКБ, камуніст | 183 836 |
Аляксандр Лукашэнка | ? | старшыня антыкарупцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета | 156 391 |
Станіслаў Шушкевіч | 1420 | былы старшыня Вярхоўнага Савета, адпраўлены ў адстаўку 26.I.1994, сацыял-дэмакрат | 123 552 |
Аляксандр Дубко | 2901 | старшыня Саюза аграрнікаў, прыхільнік калгаснай сельскай гаспадаркі | 116 693 |
Генадзь Карпенка | ? | старшыня гарвыканкама г. Маладзечна, кіраўнік Партыі народнай згоды, пазней — у ліберальнай партыі АГП | 93 472 |
Уладзімір Карагін | 1487 | Прэзідэнт Саюза прадпрымальнікаў | 39 542 |
Яўген Лугін | 795 | кіраўнік Сялянскай партыі | 35 тыс. |
Віктар Цярэшчанка | 218 | дырэктар інстытута менеджменту «Мім-Беларусь» | ? |
Мікалай Каўбаска | 2539 | кіраўнік Беларускага таварыства інвалідаў | ? |
Леанід Козік | 667 | дэпутат Вярхоўнага Савета, сацыял-дэмакрат | ? |
Эдвард Ахрэм | 337 | кіраўнік Польскага дэмакратычнага згуртавання | ? |
Уладзімір Бялоў | 283 | кіраўнік лабараторыі гомельскага НПО «Сейсматэхніка» | ? |
Іван Каравайчык | 285 | дырэктар фірмы «Растверк» | 879 |
Канстанцін Бубен | 165 | кіраўнік кааператыва «Бэта-88» | ? |
Аляксандр Кальцоў | 121 | кіраўнік цэнтру дзіцячай творчасці ў Салігорску | ? |
Мікалай Шэляговіч | 153 | кіраўнік аб’яднання «Поліссе» | ? |
Станіслаў Ліцкевіч | 88 | беспрацоўны | 0 |
Заўвага: Генадзь Карпенка падаў у камісію 108 354 подпісы, але частка з іх былі аб’яўленыя несапраўднымі. Ён таксама сабраў 78 подпісаў дэпутатаў, але частка з іх адмовіліся ад подпісу, і ўрэшце засталося 64.
Колькасць выбаршчыкаў на гэты момант складала 71 % ад насельніцтва Рэспублікі Беларусь (7 349 710 чалавек паводле звестак да выбараў, 7 476 586 чалавек паводле ўдакладненых паслявыбарчых звестак). У скрынях для галасавання было падлічана 5 904 312 бюлетэняў (78,97 % ад колькасці выбаршчыкаў), з іх несапраўдных — 121 509. Галасаванне адбывалася 23.VI.1994, у чацвер, з 7:00 да 22:00.
У першым туры Аляксандр Лукашэнка набраў 44,82 % (2 646 140 галасоў), Вячаслаў Кебіч — 17,33 % (1 023 174 галасы), Зянон Пазняк — 12,82 % (757 195 галасоў), Станіслаў Шушкевіч — 10 % (585 143 галасы), Аляксандр Дубко — 6 % (353 119 галасоў), Васіль Новікаў — 5 % (253 009 галасоў), 165 023 галасы былі пададзены супраць усіх.
Кандыдат | Брэсцкая | Віцебская | Гродзенская | Гомельская | Магілёўская | Мінская | Мінск |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Лукашэнка | 53,5 | 46,0 | 36,3 | 45,6 | 63,0 | 44,5 | 26,5 |
Кебіч | 13,9 | 19,3 | 14,6 | 23,1 | 17,0 | 14,9 | 18,2 |
Пазняк | 11,7 | 9,4 | 21,2 | 6,3 | 4,7 | 15,3 | 21,0 |
Шушкевіч | 8,7 | 7,1 | 10,2 | 8,6 | 3,8 | 8,5 | 21,2 |
Дубко | 5,3 | 6,7 | 8,5 | 5,5 | 4,4 | 7,9 | 3,5 |
Новікаў | 3,2 | 6,0 | 3,1 | 5,0 | 3,5 | 4,3 | 4,5 |
У другім туры з 7 476 205 выбаршчыкаў прынялі ўдзел 5 278 331 (70,6 %). Аляксандр Лукашэнка набраў 4 241 026 галасоў, альбо 80,1 % (56 % галасоў выбаршчыкаў, з улікам яўкі), Вячаслаў Кебіч — 748 329, альбо 14,1 %. 17 193 бюлетэні былі прызнаны несапраўднымі.
Рэгіён/Кандыдат | Лукашэнка | Кебіч | Пазняк | Шушкевіч | Дубко | Новікаў |
---|---|---|---|---|---|---|
Мінск (агулам) | 26.5 % | 18.2 % | 20.9 % | 21.2 % | 3.5 % | 4.5 % |
Цэнтральны раён | 22.7 % | 24.3 % | 17.8 % | 21.9 % | 3.2 % | 4.9 % |
Савецкі раён | 21.6 % | 20.7 % | 21.0 % | 23.4 % | 3.2 % | 5.0 % |
Першамайскі раён | 21.5 % | 25.3 % | 18.6 % | 21.1 % | 3.3 % | 4.6 % |
Партызанскі раён | 25.9 % | 21.7 % | 18.7 % | 20.0 % | 3.4 % | 5.1 % |
Заводскі раён | 33.7 % | 13.6 % | 21.7 % | 18.0 % | 3.7 % | 4.6 % |
Ленінскі раён | 30.0 % | 15.8 % | 20.9 % | 21.0 % | 3.2 % | 4.0 % |
Кастрычніцкі раён | 25.8 % | 16.3 % | 22.3 % | 22.0 % | 3.7 % | 4.8 % |
Маскоўскі раён | 26.4 % | 16.6 % | 22.0 % | 21.9 % | 3.8 % | 4.4 % |
Фрунзенскі раён | 26.3 % | 16.3 % | 22.4 % | 22.2 % | 3.7 % | 4.2 % |
Мінская вобласць (агулам) | 44.5 % | 14.9 % | 15.3 % | 8.6 % | 7.9 % | 4.3 % |
Барысаў | 27.2 % | 34.5 % | 9.0 % | 5.5 % | 4.0 % | 5.1 % |
Барысаўскі раён | 42.6 % | 19.0 % | 9.2 % | 5.4 % | 8.6 % | 10.1 % |
Вілейка | 31.3 % | 11.3 % | 31.6 % | 12.9 % | 3.4 % | 4.6 % |
Вілейскі раён | 40.8 % | 10.1 % | 23.7 % | 8.2 % | 6.3 % | 5.5 % |
Дзяржынск | 47.1 % | 10.5 % | 14.1 % | 15.1 % | 5.1 % | 3.0 % |
Дзяржынскі раён | 42,8 % | 16.3 % | 14.0 % | 10.7 % | 10.4 % | 2.8 % |
Жодзіна | 37.8 % | 16.5 % | 19.1 % | 14.8 % | 4.1 % | 3.0 % |
Заслаўе | 43.9 % | 8.5 % | 20.2 % | 15.0 % | 5.6 % | 3.2 % |
Маладзечна | 25.3 % | 4.1 % | 32.3 % | 14.6 % | 3.9 % | 4.5 % |
Маладзечанскі раён | 35.5 % | 11.5 % | 26.9 % | 8.4 % | 9.7 % | 3.9 % |
Мінскі раён | 38.7 % | 18.0 % | 17.2 % | 13.4 % | 7.7 % | 4.9 % |
Салігорск | 47.0 % | 9.0 % | 24.0 % | 12.0 % | 5.0 % | 3.0 % |
Салігорскі раён | 62.6 % | 7.2 % | 7.0 % | 3.2 % | 14.1 % | 2.5 % |
Слуцк | 55.5 % | 15.8 % | 9.0 % | 7.0 % | 4.2 % | 4.5 % |
Слуцкі раён | 66.2 % | 5.7 % | 6.4 % | 2.8 % | 13.7 % | 2.5 % |
Нясвіжскі раён | 42.5 % | 9.1 % | 23.7 % | 8.6 % | 8.9 % | 2.1 % |
Бярэзінскі раён | 62.2 % | 11.2 % | 6.1 % | 4.4 % | 9.9 % | 3.3 % |
Валожынскі раён | 33.0 % | 25.3 % | 23.8 % | 7.0 % | 4.9 % | 1.8 % |
Копыльскі раён | 62.4 % | 7.3 % | 7.2 % | 5.5 % | 8.6 % | 6.9 % |
Клецкі раён | 62.9 % | 9.0 % | 10.3 % | 7.1 % | 4.9 % | 2.4 % |
Крупскі раён | 55.6 % | 11.6 % | 6.4 % | 3.8 % | 12.3 % | 5.9 % |
Лагойскі раён | 45.7 % | 14.9 % | 13.0 % | 5.6 % | 7.7 % | 8.8 % |
Любанскі раён | 62.3 % | 11.4 % | 6.7 % | 3.7 % | 7.8 % | 4.2 % |
Мядзельскі раён | 37.4 % | 10.7 % | 26.9 % | 11.4 % | 6.4 % | 3.2 % |
Пухавіцкі раён | 40.8 % | 21.7 % | 9.5 % | 7.0 % | 11.3 % | 4.9 % |
Смалявіцкі раён | 44.4 % | 14.5 % | 13.8 % | 8.4 % | 9.0 % | 5.3 % |
Старадарожскі раён | 61.0 % | 11.5 % | 5.9 % | 3.6 % | 10.3 % | 3.4 % |
Стаўбцоўскі раён | 44.8 % | 9.8 % | 17.5 % | 7.8 % | 14.5 % | 1.9 % |
Уздзенскі раён | 57.5 % | 8.1 % | 12.1 % | 6.0 % | 8.8 % | 3.0 % |
Чэрвеньскі раён | 48.5 % | 8.9 % | 9.0 % | 5.5 % | 18.5 % | 5.1 % |
Брэсцкая вобласць (агулам) | 53.5 % | 13.9 % | 11.7 % | 8.7 % | 5.3 % | 3.2 % |
Брэст | 39.9 % | 22.2 % | 10.9 % | 14.1 % | 3.4 % | 4.8 % |
Брэсцкі раён | 53.4 % | 14.9 % | 7.0 % | 6.3 % | 10.0 % | 3.8 % |
Баранавічы | 44.7 % | 16.3 % | 14.9 % | 12.7 % | 3.5 % | 4.7 % |
Баранавіцкі раён | 54.1 % | 11.2 % | 11.0 % | 6.5 % | 11.1 % | 2.5 % |
Кобрын | 63.0 % | 13.2 % | 9.0 % | 12.7 % | 3.2 % | 2.3 % |
Кобрынскі раён | 67.8 % | 11.7 % | 4.1 % | 3.3 % | 7.0 % | 1.8 % |
Лунінец | 60.4 % | 10.5 % | 13.1 % | 8.9 % | 2.4 % | 1.9 % |
Лунінецкі раён | 69.7 % | 6.2 % | 9.3 % | 4.8 % | 6.2 % | 1.3 % |
Пінск | 48.7 % | 13.1 % | 12.5 % | 15.5 % | 1.9 % | 4.5 % |
Пінскі раён | 67.6 % | 12.0 % | 6.2 % | 5.0 % | 3.7 % | 2.1 % |
Бярозаўскі раён | 55.2 % | 10.8 % | 13.7 % | 7.8 % | 5.4 % | 1.9 % |
Ганцавіцкі раён | 66.0 % | 6.8 % | 12.4 % | 3.7 % | 5.2 % | 2.3 % |
Драгічынскі раён | 73.2 % | 7.1 % | 7.3 % | 3.7 % | 4.1 % | 1.5 % |
Жабінкаўскі раён | 53.3 % | 15.5 % | 7.6 % | 11.0 % | 6.0 % | 2.5 % |
Іванаўскі раён | 62.4 % | 14.4 % | 7.5 % | 6.2 % | 1.5 % | 1.4 % |
Івацэвіцкі раён | 65.2 % | 7.9 % | 12.0 % | 4.9 % | 3.9 % | 2.6 % |
Камянецкі раён | 67.7 % | 12.2 % | 4.5 % | 4.0 % | 6.6 % | 1.5 % |
Ляхавіцкі раён | 63.0 % | 6.8 % | 16.0 % | 5.1 % | 7.0 % | 1.9 % |
Маларыцкі раён | 45.0 % | 24.1 % | 6.8 % | 6.2 % | 8.5 % | 9.9 % |
Пружанскі раён | 57.3 % | 12.6 % | 9.4 % | 6.9 % | 8.8 % | 1.8 % |
Столінскі раён | 32.3 % | 13.2 % | 31.8 % | 6.0 % | 10.1 % | 2.8 % |
Віцебская вобласць (агулам) | 46.0 % | 19.3 % | 9.4 % | 7.1 % | 6.7 % | 6.0 % |
Віцебск | 40.4 % | 25.8 % | 7.2 % | 8.6 % | 3.1 % | 8.0 % |
Віцебскі раён | 52.9 % | 20.0 % | 3.7 % | 3.6 % | 6.9 % | 7.4 % |
Наваполацк | 38.2 % | 20.4 % | 10.0 % | 16.0 % | 4.1 % | 5.6 % |
Орша | 57.2 % | 16.1 % | 8.3 % | 5.0 % | 2.5 % | 5.3 % |
Аршанскі раён | 55.6 % | 15.3 % | 5.7 % | 3.6 % | 6.7 % | 7.6 % |
Полацк | 43.3 % | 24.4 % | 7.1 % | 8.1 % | 3.8 % | 7.3 % |
Полацкі раён | 35.6 % | 35.6 % | 3.9 % | 4.6 % | 9.1 % | 5.5 % |
Лепельскі раён | 49.6 % | 26.3 % | 4.7 % | 4.3 % | 8.1 % | 3.2 % |
Бешанкавіцкі раён | 49.6 % | 15.2 % | 4.9 % | 3.5 % | 13.0 % | 9.7 % |
Браслаўскі раён | 25.7 % | 12.9 % | 26.0 % | 6.7 % | 19.6 % | 3.3 % |
Верхнядзвінскі раён | 45.0 % | 20.0 % | 5.4 % | 6.6 % | 12.0 % | 5.6 % |
Гарадоцкі раён | 55.3 % | 19.8 % | 3.8 % | 3.8 % | 8.5 % | 4.4 % |
Глыбоцкі раён | 39.0 % | 10.2 % | 27.9 % | 8.4 % | 8.2 % | 1.5 % |
Докшыцкі раён | 44.5 % | 12.4 % | 18.3 % | 7.6 % | 9.3 % | 3.4 % |
Дубровенскі раён | 58.9 % | 20.0 % | 2.8 % | 3.0 % | 5.1 % | 6.9 % |
Лёзненьскі раён | 81.8 % | 6.8 % | 1.8 % | 1.6 % | 2.1 % | 2.8 % |
Мёрскі раён | 40.1 % | 12.1 % | 12.0 % | 12.0 % | 17.6 % | 1.6 % |
Пастаўскі раён | 26.7 % | 21.4 % | 24.0 % | 14.1 % | 6.8 % | 1.9 % |
Расонскі раён | 41.9 % | 23.0 % | 4.8 % | 4.9 % | 9.4 % | 7.7 % |
Сенненскі раён | 61.1 % | 11.5 % | 4.0 % | 3.2 % | 6.3 % | 8.6 % |
Талачынскі раён | 59.6 % | 13.7 % | 5.9 % | 3.4 % | 5.5 % | 5.9 % |
Ушацкі раён | 55.2 % | 10.1 % | 6.3 % | 4.9 % | 12.5 % | 6.4 % |
Чашніцкі раён | 44.6 % | 14.3 % | 13.0 % | 5.3 % | 6.0 % | 12.3 % |
Шаркаўшчынкі раён | 42.0 % | 9.8 % | 18.3 % | 8.5 % | 15.1 % | 2.1 % |
Шумілінскі раён | 56.1 % | 13.5 % | 5.5 % | 4.5 % | 12.0% | 4.0% |
Гомельская вобласць (агулам) | 45.5 % | 23.1 % | 6.3 % | 8.6 % | 5.5 % | 5.0 % |
Гомель | 34.8 % | 25.7 % | 9.3 % | 14.5 % | 2.8 % | 5.7 % |
Гомельскі раён | 42.8 % | 26.9 % | 4.7 % | 6.4 % | 6.1 % | 5.6 % |
Добруш | 43.9 % | 28.5 % | 4.2 % | 5.4 % | 4.1 % | 5.8 % |
Добрушскі раён | 38.6 % | 33.0 % | 3.7 % | 6.1 % | 8.0 % | 3.0 % |
Жлобін | 32.6 % | 26.3 % | 9.2 % | 10.9 % | 4.4 % | 6.6 % |
Жлобінскі раён | 49.7 % | 22.3 % | 4.5 % | 4.4 % | 8.6 % | 4.6 % |
Калінкавічы | 50.1 % | 20.9 % | 5.5 % | 9.6 % | 3.3 % | 4.7 % |
Калінкавіцкі раён | 60.7 % | 20.0 % | 2.5 % | 3.4 % | 5.2 % | 3.0 % |
Мазыр | 50.3 % | 17.4 % | 7.2 % | 10.0 % | 4.1 % | 5.2 % |
Мазырскі раён | 59.7 % | 13.5 % | 4.0 % | 4.3 % | 7.2 % | 5.0 % |
Рагачоў | 43.4 % | 18.8 % | 9.7 % | 9.0 % | 6.9 % | 6.1 % |
Рагачоўскі раён | 55.3 % | 18.8 % | 3.6 % | 3.2 % | 3.7 % | 9.9 % |
Рэчыца | 41.2 % | 18.7 % | 8.4 % | 12.0 % | 6.6 % | 6.8 % |
Рэчыцкі раён | 45.1 % | 18.3 % | 5.5 % | 6.1 % | 10.4 % | 8.8 % |
Светлагорск | 48.2 % | 16.3 % | 9.4 % | 9.6 % | 5.1 % | 9.4 % |
Светлагорскі раён | 62.9 % | 13.7 % | 3.3 % | 3.2 % | 8.9 % | 3.2 % |
Акцябрскі раён | 57.3 % | 14.5 % | 3.6 % | 3.7 % | 7.6 % | 6.7 % |
Брагінскі раён | 58.0 % | 18.5 % | 1.9 % | 3.8 % | 6.0 % | 6.6 % |
Буда-Кашалёўскі раён | 46.8 % | 28.3 % | 4.2 % | 4.5 % | 5.7 % | 3.7 % |
Веткаўскі раён | 36.7 % | 46.0 % | 1.9 % | 4.5 % | 7.5 % | 3.1 % |
Ельскі раён | 53.9 % | 23.1 % | 3.0 % | 4.0 % | 6.5 % | 4.6 % |
Жыткавіцкі раён | 58.8 % | 14.9 % | 4.4 % | 5.6 % | 7.0 % | 2.7 % |
Кармянскі раён | 46.1 % | 33.3 % | 2.5 % | 2.5 % | 2.9 % | 2.8 % |
Лельчыцкі раён | 64.0 % | 18.5 % | 2.6 % | 4.2 % | 3.6 % | 2.7 % |
Лоеўскі раён | 55.9 % | 16.4 % | 4.3 % | 5.8 % | 8.7 % | 3.9 % |
Нараўлняскі раён | 56.3 % | 25.1 % | 2.0 % | 3.6 % | 3.8 % | 0.6 % |
Петрыкаўскі раён | 57.2 % | 21.9 % | 3.2 % | 5.2 % | 3.9 % | 3.8 % |
Хойніцкі раён | 62.6 % | 16.0 % | 2.1 % | 4.2 % | 6.5 % | 4.1 % |
Чэчэрскі раён | 28.5 % | 57.4 % | 1.3 % | 2.7 % | 2.1 % | 2.0 % |
Гродзенская вобласць (агулам) | 35.9 % | 14.7 % | 20.6 % | 10.2 % | 8.5 % | 3.1 % |
Гродна | 38.7 % | 16.0 % | 17.0 % | 14.5 % | 4.0 % | 3.0 % |
Гродзенскі раён | 40.6 % | 12.6 % | 11.9 % | 6.9 % | 19.0 % | 2.6 % |
Ваўкавыск | 31.0 % | 9.8 % | 27.6 % | 16.0 % | 3.99 % | 6.0 % |
Ваўкавыскі раён | 44.0 % | 13.0 % | 17.8 % | 9.0 % | 8.0 % | 2.0 % |
Ліда | 24.9 % | 15.0 % | 31.8 % | 15.0 % | 4.0 % | 3.0 % |
Лідскі раён | 32.0 % | 13.5 % | 29.8 % | 10.0 % | 7.6 % | 1.6 % |
Навагрудак | 45.0 % | 9.7 % | 21.7 % | 10.6 % | 5.6 % | 2.0 % |
Навагрудскі раён | 57.9 % | 7.5 % | 11.0 % | 5.0 % | 10.8 % | 2.0 % |
Слонім | 27.8 % | 24.6 % | 22.0 % | 10.0 % | 6.0 % | 2.0 % |
Слонімскі раён | 38.6 % | 19.8 % | 18.9 % | 5.0 % | 9.6 % | 2.0 % |
Смаргонь | 16.0 % | 18.0 % | 38.0 % | 16.0 % | 4.5 % | 2.0 % |
Смаргонскі раён | 20.6 % | 13.0 % | 34.0 % | 9.0 % | 15.6 % | 1.9 % |
Астравецкі раён | 15.0 % | 21.0 % | 27.0 % | 9.0 % | 18.0 % | 1.9 % |
Ашмянскі раён | 27.7 % | 8.0 % | 23.0 % | 7.0 % | 27.7 % | 1.6 % |
Бераставіцкі раён | 49.0 % | 12.0 % | 13.0 % | 6.0 % | 11.0 % | 1.0 % |
Воранаўскі раён | 28.0 % | 23.0 % | 22.0 % | 6.7 % | 16.0 % | 1.4 % |
Дзяталаўскі раён | 38.6 % | 17.0 % | 18.9 % | 7.8 % | 9.0 % | 3.5 % |
Зэльвенскі раён | 40.0 % | 14.8 % | 23.6 % | 6.0 % | 7.0 % | 1.7 % |
Іўеўскі раён | 26.7 % | 9.0 % | 40.0 % | 7.9 % | 8.0 % | 2.0 % |
Карэліцкі раён | 55.0 % | 9.6 % | 11.9 % | 7.0 % | 7.9 % | 1.9 % |
Мастоўскі раён | 41.8 % | 10.0 % | 14.0 % | 10.0 % | 12.0 % | 4.7 % |
Свіслацкі раён | 57.0 % | 7.7 % | 12.0 % | 6.0 % | 9.6 % | 1.7 % |
Шчучынскі раён | 43.6 % | 15.0 % | 18.0 % | 7.0 % | 7.9 % | 1.9 % |
Магілёўская вобласць (агулам) | 63.0 % | 17.0 % | 4.7 % | 3.8 % | 4.4 % | 3.5 % |
Магілёў | 64.5 % | 12.8 % | 6.2 % | 6.5 % | 3.3 % | 2.9 % |
Магілёўскі раён | 73.0 % | 12.2 % | 2.2 % | 2.0 % | 3.5 % | 3.1 % |
Бабруйск | 49.6 % | 25.4 % | 8.1 % | 5.3 % | 3.8 % | 3.8 % |
Бабруйскі раён | 55.7 % | 13.2 % | 4.6 % | 2.4 % | 16.5 % | 3.7 % |
Асіповічы | 37.0 % | 29.7 % | 8.0 % | 8.4 % | 4.4 % | 8.5 % |
Асіповіцкі раён | 48.3 % | 20.9 % | 5.6 % | 4.6 % | 9.6 % | 6.6 % |
Быхаўскі раён | 59.6 % | 24.9 % | 2.1 % | 2.4 % | 3.9 % | 1.6 % |
Бялыніцкі раён | 79.3 % | 7.2 % | 2.7 % | 1.9 % | 2.9 % | 3.0 % |
Горкі | 69.0 % | 10.5 % | 8.6 % | 3.4 % | 3.8 % | 1.8 % |
Горацкі раён | 75.2 % | 11.7 % | 2.4 % | 1.7 % | 3.9 % | 1.7 % |
Крычаў | 66.0 % | 16.4 % | 3.0 % | 2.0 % | 1.7 % | 7.4 % |
Крычаўскі раён | 62.0 % | 13.6 % | 2.0 % | 1.7 % | 4.7 % | 11.7 % |
Глускі раён | 43.6 % | 25.7 % | 6.6 % | 3.7 % | 12.3 % | 4.7 % |
Дрыбінскі раён | 71.0 % | 12.7 % | 2.3 % | 1.2 % | 3.9 % | 2.4 % |
Касцюковіцкі раён | 67.0 % | 23.1 % | 1.7 % | 1.2 % | 2.4 % | 2.0 % |
Кіраўскі раён | 65.9 % | 17.9 % | 2.3 % | 1.8 % | 5.9 % | 3.5 % |
Клімавіцкі раён | 70.5 % | 13.8 % | 1.2 % | 1.3 % | 4.2 % | 2.4 % |
Клічаўскі раён | 57.8 % | 16.8 % | 4.6 % | 2.9 % | 10.5 % | 4.6 % |
Краснапольскі раён | 59.7 % | 19.0 % | 1.9 % | 1.0 % | 9.0 % | 4.9 % |
Круглянскі раён | 78.2 % | 9.6 % | 2.2 % | 1.4 % | 3.8 % | 2.5 % |
Мсціслаўскі раён | 67.8 % | 19.3 % | 1.3 % | 1.5 % | 3.6 % | 3.4 % |
Слаўгарадскі раён | 62.8 % | 23.0 % | 2.4 % | 2.1 % | 3.1 % | 3.5 % |
Хоцімскі раён | 67.7 % | 21.8 % | 1.5 % | 1.3 % | 4.1 % | 1.3 % |
Чавускі раён | 78.6 % | 12.3 % | 1.5 % | 0.8 % | 2.3 % | 1.7 % |
Чэрыкаўскі раён | 65.1 % | 16.2 % | 3.0 % | 2.4 % | 7.6 % | 2.3 % |
Шклоўскі раён | 85.0 % | 5.9 % | 1.6 % | 0.9 % | 2.3 % | 1.8 % |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.