Расонскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Расонскі раёнmap
Remove ads

Расо́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Расоны.

Хуткія факты Расонскі раён, Краіна ...
Remove ads

Раён размешчаны на поўначы Віцебскай вобласці. Мяжуе з Верхнядзвінскім і Полацкім раёнамі Віцебскай вобласці, Невельскім і Себежскім раёнамі Пскоўскай вобласці Расіі.

У раён уваходзяць 127 населеных пунктаў. Адміністрацыйна падзяляецца на 6 сельсаветаў: Альбрэхтаўскі, Гарбачэўскі, Клясціцкі, Краснапольскі, Сакалішчанскі, Янкавіцкі.

Remove ads

Прырода

Паверхня Расонскага раёна пераважна плоская, забалочаная, з асобнымі ўчасткамі марэнных град. Большая частка раёна знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны, на ўсходзе — Нешчардаўскага ўзвышша. Нахіл паверхні з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Найвышэйшы пункт — гара Гваздзіха, 224 м (знаходзіцца на захад ад в. Забор’е)[3], найбольш нізкая адзнака (112 м) — урэз р. Дрыса пры сутоку з Нішчай. Глыбіня расчлянення рэльефу на ўсходзе да 30 м/км², на Полацкай нізіне да 2,5 м/км².

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Латвійскай седлавіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага, сожскага і дняпроўскага зледзяненняў магутнасцю ад 25 да 70 м; ніжэй дэвонскія да 350—400 м, на 3 кембрыйскія да 100 м і ардовікскія да 30 м, паўсюдна верхнепратэразойскія (венд) да 250—300 м адклады. Пароды крышт. фундамента на глыбіні 600—700 м ніжэй узроўню мора. Вядомы радовішчы торфу, глін і суглінкаў, пясчана-жвіровага матэрыялу.

Глебы сельгасугоддзяў (у %): дзярновыя і дзярнова-карбанатныя (0,1), дзярнова-падзолістыя глебы (55,4), дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы (19,6), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (11,8), поймавыя (алювіяльныя) забалочаныя (2,2), тарфяна-балотныя глебы 10,9; паводле механічнага складу глебы пераважна сугліністыя (50,7) і супясчаныя (30,6).

Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені −7,5, ліпені +17,4 °C. Выпадае 583 мм ападкаў за год. Вегетатыўны перыяд складае 182 сутак.

Найбольшая рака — Дрыса з прытокамі Свольна, Нішча, Нешчарда. Іншыя рэкі: рака Звёрынка. На тэрыторыі раёна шмат азёр. Найбольшымі з’яўляюцца Нешчарда, Усвечча, Валоба, Белае, Сіньша, Шэвіна, Расона, Дрысы, Межава, Межна. Іншыя азёры: возера Вядзета, возера Межна, возера Глыбочына.

Remove ads

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі БССР. Цэнтр — станцыя Расоны. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Альбрэхтаўскі, Гарбачэўскі, Дзмітраўскі, Клясціцкі, Мілавідскі, Парэцкі, Руднянскі, Сакалішчанскі, Сяляўшчынскі, Юхавіцкі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Круцікаўскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі, Шнітаўскі сельсаветы скасаванага Краснапольскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. У 1931 годзе цэнтр раёна перанесены ў вёску Станіславова, Паповалуцкі сельсавет перайменаваны ў Заборскі. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе адноўленай Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — у складзе Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр раёна перанесены ў вёску Расоны. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Круцікаўскі, Руднянскі, Старадворскі, Тродавіцкі, Шнітаўскі сельсаветы, утвораны Дудчынскі і Шуляцінскі сельсаветы, Мілавідскі сельсавет перайменаваны ў Раўнапольскі. 16 верасня 1957 года скасаваны Дзмітраўскі сельсавет. 14 сакавіка 1958 года Расоны атрымалі статус гарадскога пасёлка. 7 красавіка 1958 года скасаваны Альбрэхтаўскі сельсавет. 4 чэрвеня 1962 года Шуляцінскі сельсавет перайменаваны ў Тродавіцкі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Расоны, Гарбачэўскі, Дудчынскі, Заборскі, Парэцкі, Сяляўшчынскі, Тродавіцкі і Чырванаборскі сельсаветы перададзены Полацкаму раёну, Клясціцкі, Раўнапольскі, Сакалішчанскі і Юхавіцкі сельсаветы — Верхнядзвінскаму раёну.

6 студзеня 1965 года Расонскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Расоны, Гарбачэўскі, Заборскі, Парэцкі, Сяляўшчынскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі сельсаветы Полацкага раёна, Клясціцкі, Раўнапольскі, Сакалішчанскі і Юхавіцкі сельсаветы Верхнядзвінскага раёна. 2 жніўня 1966 года Тродавіцкі сельсавет перайменаваны ў Краснапольскі, 14 ліпеня 1967 года Сяляўшчынскі сельсавет — у Янкавіцкі, 7 чэрвеня 1968 года Чырванаборскі сельсавет — у Дварышчанскі, 19 красавіка 1973 года Парэцкі сельсавет — у Бірузоўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 10 сельсаветаў, 173 населеныя пункты, плошча тэрыторыі — 1,9 тыс. км²[4]. 3 лістапада 1983 года Раўнапольскі сельсавет перайменаваны ў Марачкоўскі. 20 кастрычніка 1995 года Расонскі раён і гарадскі пасёлак Расоны аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 16 лютага 1996 года Бірузоўскі сельсавет перайменаваны ў Альбрэхтаўскі. 4 красавіка 2004 года скасаваны Дварышчанскі, Заборскі, Марачкоўскі і Юхавіцкі сельсаветы[5]. 1 ліпеня 2021 года ў склад Верхнядзвінскага раёна перададзены хутар Дабраплёсаўскі[6][7].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1995 — 15,4 тыс. чал.[8]
  • 1999 — 15,1 тыс. чал.
  • 2006 — 12,1 тыс. чал.
  • 2009 — 11,5 тыс. чал.

Пераважаюць сельскія жыхары.

Гаспадарка

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • «Каапнарыхтпрам», ЧУП
  • Обальскі керамічны завод, расонскі філіял, КПУП
  • Расонскі камбінат прамысловых тавараў, КУВП
  • Расонскі лясгас, ДЛГУ

Транспарт

Па тэрыторыі Расонскага раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Полацк—Апочка (Расія), Дзісна—Невель (Расія), Полацк—Расоны і інш.

У паданнях і літаратуры

«Гара Рагнеды» знаходзіцца на паўвостраве Перавоз паміж вусцем ракі Ушчы пры яе ўпадзенні ў возера Дрысы і вытокам ракі Дрысы. Паводле народнага падання, тут быў забіты князь Рагвалод ударам каменнага молата, а потым тут жа пахавана княгіня Рагнеда. Паводле звестак А. Кіркора і А. Семянтоўскага, і на самой гары, і ў возеры Дрысе ў XIX ст. часта знаходзілі каменныя молаты і паліцы, што таксама можа сведчыць пра існаванне тут старажытнага скандынаўскага пасялення і культу Тора.

Расонскі раён вядомы з нарысу ў творы Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Тут адбываюцца падзеі некаторых апавяданняў са зборніка.

Remove ads

Старшыні Расонскага райвыканкама

Вядомыя асобы

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads