Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вало́ба, Волаба — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 34 кіламетры на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Азёрная на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Сіньша.
Валоба | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145 м |
Даўжыня | 4,62 км |
Шырыня | 1,4 км |
Плошча | 3,32 км² |
Аб’ём | 0,0172 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 17,1 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 51,1 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні 3,32 км². Найбольшая глыбіня 9,9 м. Даўжыня 4,62 км. Найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 17,1 км. Аб’ём вады 17,2 млн. м³. Плошча вадазбору 51,1 км².
Катлавіна складанай формы, з мноствам заліваў, ляжыць сярод маляўнічных азёр, аб’яднаных пратокамі з ракой Дрыса. Схілы катлавіны вышынёй 9—15 метраў (на паўднёвым захадзе і поўдні 5—7 метраў), пад лесам, на захадзе разараныя. Берагі пясчаныя, на ўсходзе зліваюцца са схіламі. Ёсць 9 астравоў агульнай плошчай 7 га. Прыбярэжная зона да глыбіні 3—4 метры (у заходняй частцы да 5—7 метраў) пясчаная. Зарастае ўздоўж берагоў, шырыня паласы расліннасці да 30 метраў. Упадае рака Студзёніца, ручай з возера Опціна[1]. Злучана шырокай і глыбокай пратокай з возерам Сіньша.
У возеры водзяцца шчупак, плотка, лешч, гусцяра, краснапёрка, акунь, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.