Шэвіна (возера, Расонскі раён)

возера ў Беларусі ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia

Шэ́вінавозера ў Беларусі ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нішча.

Хуткія факты Шэ́віна, Морфаметрыя ...
Шэ́віна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 144,1 м
Даўжыня 4,45 км
Шырыня 0,88 км
Плошча 2,36 км²
Аб’ём 0,00555 км³
Даўжыня берагавой лініі 11,9 км
Найбольшая глыбіня 3,4 м
Гідралогія
Салёнасць 0,2 ‰
Празрыстасць 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 63,2 км²
Упадаюць 5 ручаёў
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Thumb
Шэ́віна
Thumb
Шэ́віна
Thumb
Закрыць

Плошча паверхні возера 2,36 км², даўжыня 4,45 км, найбольшая шырыня 0,88 км. Плошча вадазбору 63,2 км².

Катлавіна возера Шэвіна лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 10—15 метраў. Найбольшая глыбіня возера 3,4 м.
Берагавая лінія ўтварае вялікую колькасць заліваў і мысоў. Даўжыня берагавой лініі складае 11,9 км. Дно Шэвіна да глыбіні 2 м пясчанае і пясчана-глеістае. Глыбей выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 5 ручаёў, выцякае ручай Яршоўская[1] ў возера Межава. Таксама Шэвіна злучана[1] ручаём з возерам Гародна і ручаём Іспол[1] з возерам Усвечча. Зарастае да глыбіні 2,5—2,9 м.

Ва ўсходняй частцы Шэвіна востраў плошчай 0,004 км².

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12, 45. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.