Гара Рагвалода і Рагнеды
гарадзішча XII стагоддзя каля в. Перавоз Расонскага раёна From Wikipedia, the free encyclopedia
Гара Рагвалода і Рагнеды або Рагне́дзін Курга́н, мясцовая назва Царкоўка — гарадзішча XII стагоддзя каля вёскі Перавоз Расонскага раёна. Размешчана на паўднёва-ўсходнім беразе возера Дрысы, паміж упадзеннем у возера ракі Ушчы і вытокам Дрысы.
Славутасць | |
Гара Рагвалода і Рагнеды | |
---|---|
55°55′47″ пн. ш. 29°22′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Перавоз |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000722 |
Апісанне
Вядома з 1867 года пад назвай Гара Рагвалода і Рагнеды, або Рагнедзін Курган.
Памер 50×20 м, выцягнута з поўначы на поўдзень. Вышыня 10—12 м, густа зарасла лесам.
Абследавалі ў 1974 годзе Георгій Штыхаў, у 1981 — Таццяна Скрыпчанка. У паўночнай частцы гарадзішча ў 1970 годзе Эдвард Зайкоўскі правёў шурфоўку. Культурны пласт 0,4 м. Знойдзены абломкі ганчарнай керамікі XII ст., адзін фрагмент ляпной керамікі з арганічнай дамешкай у гліне і грабеньчатым арнаментам, другі — з арганічнай дамешкай і штрыхоўкай. На пляцоўцы гарадзішча знаходзіцца старадаўні каменны крыж. Раней тут знаходзілі каменныя свідраваныя сякеры. Помнік належыць да позняга неаліту ці ранняга бронзавага веку і Кіеўскай Русі. Раскопкі не праводзіліся.
Літаратура
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 213В000722 |
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.