Бабруйск

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бабруйскmap
Remove ads

Бабру́йск[4] (трансліт.: Babrujsk; руск.: Бобруйск) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Бабруйскага раёна. Порт на р. Бярэзіне. За 110 км ад Магілёва. Вузел чыгунак на Асіповічы, Жлобін, Акцябрскі і аўтадарог на Мінск, Гомель, Магілёў, Калінкавічы, Слуцк, Рагачоў.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads
Remove ads

Назва

Назва Бабруйска паходзіць ад рэчкі Бабруі (Бабруйкі), што на тэрыторыі Бабруйска ўцякае ў Бярэзіну.

Назва Бабруя балцкага паходжання. Корань звязаны з літоўскім bebras, babras «бабёр», ён пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -uj-, які таксама ў літоўскім «бабровым» гідроніме Bebrujis[5].

Утварэнне назваў з дапамогай утваральніка -ск- характэрнае для больш позняга перыяду ў этнасаўтварэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з якім звязана пранікненне славянскага этнічнага элементу. Да гэтай групы назваў адносяцца Віцебск, Полацк, Друцк і інш. (утвораныя ад назваў рэк Віцьба, Палата, Друць). У папярэдні, балцкі перыяд назвы надрэчных паселішчаў утвараліся пераважна бяссуфіксным спосабам: Ліда, Орша, Дзісна, Карма і інш. (ад адпаведных рачных назваў). Першапачатковая форма назвы магла мець ідэнтычны з гідронімам выгляд "Бабруя".

Зніклы летапісны "Бабруеск", які паводле "Спісу гарадоў рускіх, далёкіх і блізкіх" належаў да "разанскіх" гарадоў, лакалізуецца на Павоччы на ўсходзе ад Тулы[6], на рэчцы з такой самай, балцкай назвай Бабруя.

Remove ads

Гісторыя

Упершыню Бабруйск згадваецца ў грамаце ад 28 красавіка 1387 года вялікага літоўскага князя Ягайлы да яго брата Скіргайлы.

Цэнтр воласці ў Вялікім Княстве Літоўскім, меў магдэбургскае права. У XIV—XVIII ст. існаваў Бабруйскі замак. З 1565 годзе ў Рэчыцкім павеце. Спалены войскамі Януша Радзівіла ў 1649 годзе, потым казакамі пад час вайны 1654—1667 гадоў.

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1795 г. цэнтр Бабруйскага павета, 22.1.1795 атрымаў герб. Сімволіка герба цесна звязана з тым, што на Чорным і Балтыйскім морах у той час пачалося будаўніцтва флоту, павялічылася патрэба ў мачтавым лесе, які сплаўлялі па Бярэзіне і Бярэзінскай воднай сістэме.

У 1807—1836 гг. пабудавана Бабруйская крэпасць, 10 жніўня 1810 года Аляксандр I зацвердзіў план будаўніцтва крэпасці. У 1812 годзе гарнізон крэпасці вытрымаў 4-месячную аблогу напалеонаўскіх войскаў.

У 1836 годзе ў Бабруйску пачала дзейнічаць метэаралагічная станцыя[7]. У 1897 годзе — 28,7 тыс. жыхароў (71 % яўрэі), дзейнічала 40 сінагог. У 1892—1914 гадах дзейнічалі Бабруйскія лесапільныя заводы (усяго 10 заводаў і мануфактур). Выкарыстоўваліся лакамабілі, паравыя катлы і рухавікі. Выраблялі струганы лес, дошкі, гонты, драніцу, мэблю і іншае. Працавалі па 12—59 і больш рабочых (ад 194 у 1913 годзе).

З кастрычніка 1919 да 10 ліпеня 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 1924 г. цэнтр Бабруйскай акругі, з 1927 — Бабруйскага раёна. З 1938 года горад абласнога падпарадкавання.

У Вялікую Айчынную вайну акупаваны 28.6.1941, немцы стварылі ў горадзе 4 лагеры смерці, дзе знішчылі каля 100 тыс. чал. Пасля пачатку 24.6.1944 наступальнай аперацыі «Баграціён» войскамі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага 27.6.1944 быў утварыўся т.зв. «Бабруйскі кацёл», у акружэнні апынуліся дывізіі 9-й палявой арміі Вермахта колькасцю каля 40 тыс. чал. «Бабруйскі кацёл» быў ліквідаваны 28.6.1944, на наступны дзень (29.6.1944) горад быў цалкам вызвалены. 22.9.1944 года была створана Бабруйская вобласць (скасавана ў 1954 годзе). Стварэнне вобласці спрыяла сацыяльна-эканамічнаму развіццю горада. Пачалося актыўнае будаўніцтва новых прадпрыемстваў: Завод гумава-тэхнічных вырабаў (1952), Мясакамбінат (1956), Завод трактарных дэталей і агрэгатаў (1959), Футравая фабрыка (1960), Малочны завод (1967). У 1960 годзе пачынаецца будаўніцтва Шыннага камбіната, 1.1.1972 выпушчана першая пакрышка.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1897 — 28,7 тыс. чал. (71 % яўрэі)
  • XXI стагоддзе: 2004 — 220,8 тыс. чал.; 2006 — 219,1 тыс. чал.; 2009 — 215 092 чал.[3]; 2015 — 218 263 чал.[8]; 2016 — 217 975 чал.[9]; 2017 — 217 940 чал.[10]

У 1980-я многія жыхары горада эмігрыравалі ў ЗША, Канаду, Аўстралію і Ізраіль. Аднак і сёння яўрэйская абшчына Бабруйска з’яўляецца адной з буйнейшых у краіне. 23 кастрычніка 1988 пачалося аднаўленне яўрэйскай абшчыны горада, быў урачыста адкрыты Клуб яўрэйскай культуры. Створана яўрэйскае дабрачыннае таварыства «Рахамім» (з іўрыта: «Міласэрнасць») і дзейнічае дабрачынны цэнтр сацыяльнай і гуманітарнай дапамогі «Хесэд». Выходзіць гарадская газета абшчыны — «Гешэр» («Мост»). Для веруючых іўдзеяў адкрыты дзве сінагогі.

Клімат

Больш інфармацыі Клімат Бабруйск, Паказчык ...
Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы хімічнай, машынабудаўнічай, металаапрацоўчай, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай, вытворчасці будматэрыялаў прамысловасці.

ААТ «Белшына». ААТ «Бабруйскі гідролізны завод». РУПП «Бабруйскаграмаш» з’яўляецца адным з буйнейшых прадпрыемстваў сельскагаспадарчага машынабудавання Беларусі. ААТ «ТаіМ» («Тармазныя апараты і механізмы») — буйнейшы ў СНД вытворца пнеўматармазных механізмаў для грузавой аўтатэхнікі. ААТ «Спецаўтатэхніка». ААТ «Бабруйсксельмаш». ААТ «Бабруйская мэблевая фабрыка».

У 2004 створана сумеснае амерыканска-беларускае прадпрыемства ЗАТ "Піваварная кампанія «Сябар», самы малады і адзін з самых паспяховых вытворцаў піва ў Беларусі.

Цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Гасцініцы «Бабруйск», «Юбілейная», «Фенікс», «Турыст» (уведзена ў 2006, 198 месцаў). Бальнеагразевы курорт «Бабруйск» (санаторый імя У. І. Леніна, санаторый-прафілакторый «Фандок» і санаторна-аздараўленчы комплекс «Шыннік»), дзіцячы санаторый «Вясёлка». Бабруйск — вядомы цэнтр ганчарнага промыслу, т.зв. бабруйскай керамікі.

Remove ads

Культура

Thumb
Абрахам ван Вестэрфельд. Узяцце Бабруйска войскам Януша Радзівіла

Бабруйскі краязнаўчы музей, Бабруйскі мастацкі музей імя Георгія Паплаўскага. Тэатр драмы i камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча.

У 2006 прайшоў рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі».

Адукацыя

1.10.1997 створаны Бабруйскі філіял Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (пазней ліквідаваны). Дзейнічаюць Бабруйская цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага, Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж, Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны тэхнікум і інш.

Спорт

У 2006 пачалося будаўніцтва Лядовага палаца. Зноў створаны хакейны клуб «Шыннік», каманда якога з’яўлялася шматразовым чэмпіёнам БССР па хакеі.

СМІ

Славутасці

Thumb
Белая царква
Remove ads

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Thumb
Плошча Леніна

У філатэліі

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads