Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабруйская цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага — бібліятэка ў Бабруйску Магілёўскай вобласці.
Бабруйская цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага | |
---|---|
Краіна | |
Адрас | 213826, г. Бабруйск, вул. Савецкая, 64 |
Заснавана | 5 верасня 1944 |
Фонд | |
Аб'ём фонду | 93 100 |
Доступ і карыстанне | |
Абслугоўванне |
|
Заснавана ў лістападзе 1944 года па рашэнні Бабруйскага аблвыканкама № 35 ад 5 верасня 1944 года як абласная бібліятэка імя М. Горкага. Першапачаткова размяшчалася ў двух памяшканнях драўлянага Дома настаўніка, насупраць выставачнай залы на вуліцы Сацыялістычнай. 5 студзеня 1945 года запісаўся першы чытач[1].
У 1946 годзе бібліятэка пераехала ў іншае памяшканне плошчай у 92 м² па вуліцы Інтэрнацыянальнай. У бібліятэцы працаваў абанемент, чытальная зала, метадычны кабінет[1].
У 1949 годзе Бабруйскі аблвыканкам перадаў бібліятэцы двухпавярховы каменны асабняк па вуліцы Савецкай, 64. У гэтым жа будынку размясцілася дзіцячая бібліятэкі імя Н. К. Крупскай[1].
Распараджэннем Міністэрства культуры СССР ад 20 сакавіка 1954 года № 2197—17 абласная бібліятэка была ліквідавана і заснавана Бабруйская цэнтральная гарадская бібліятэка[1].
У красавіку 1959 года бібліятэка пераехала ў пераабсталяваны будынак вуліцы Савецкай, дзе знаходзіцца ў ім па цяперашні час[1].
Асноўным бібліятэчна-інфармацыйным рэсурсам бібліятэкі застаецца бібліятэчны фонд, які ўключае выданні ў розных фарматах і на розных носьбітах: кнігі, перыёдыку, аўдыёвізуальныя і электронныя дакументы. Агульны фонд бібліятэкі (2009) каля 93,1 тыс. экз.[2], кніжны (2017) — 75 638 экз. Бібліятэка абслугоўвае каля 6670 карыстальнікаў[1]. З 2008 года ў складзе бібліятэкі аддзел па абслугоўванні інвалідаў па зроку і пажылых людзей (фонд больш за 6,1 тыс. экз.). Бібліятэка з’яўляецца інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам горада, метадычным цэнтрам для 11 бібліятэк, якія ўваходзяць у яе сістэму. Мае цэнтр прававой інфармацыі (з 2003).
Дзейнічае клуб творчай моладзі «Крэатыў» (з 2007).
Вядзе краязнаўчую работу, выпускае буклеты, брашуры ў серыях «Бабруйск прамысловы», «Бабруйск літаратурны», «Бабруйск гістарычны», бібліяграфічныя паказальнікі «Знаёмыя вуліцы, забытыя назвы», «Гісторыя ў асобах», «Горад мой, ты песня і легенда». Да 200-годдзя з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча і да Міжнароднага фестывалю нацыянальнай драматургіі падрыхтавала экспазіцыю «Я, выхаванец Бабруйскага павета…» у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча і выдала аднайменную брашуру.
У рамках краязнаўчай праграмы «Спазнай свой горад» (2016—2017) створаны лекторый «Краязнаўчая субота» для правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 630-годдзю Бабруйска[1].
Актыўна ўдзельнічае ў гарадскіх культурных мерапрыемствах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.