Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж — каледж у г.Бабруйск. Навучанне (дзённае і завочнае) па 3 спецыяльнасцях: бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, правазнаўства.
Біяграфія
Заснаваны ў 1949 годзе як школа дзясятнікаў-будаўнікоў. З 1953 г. дзейнічаў як школа бухгалтароў калгасаў, ператвораная ў 1957 г. у сярэднюю сельскагаспадарчую навучальную ўстанову. У 1967 г. было адкрыта другое аддзяленне па падрыхтоўцы тэхнікаў-будаўнікоў. 5 красавіка 2001 г. каледж быў перайменаваны ў «Бабруйскі аграрна-эканамічны каледж». 19 студзеня 2004 г. навучальнай установе прысвоены статус Установа адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж».
Літаратура
- Бабруйскі сельскагаспадарчы тэхнікум // Беларуская энцыклапедыя : ў 18 т. Т. 2. /Гал. Рэд. Г.П.Пашкоў. – Мн.,1996. – С.193
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 21 лістапада 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.