Капліца Усіх Гаротных Радасць (Бабруйск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Капліца ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» — праваслаўная капліца ў Бабруйску. Належыць да Свята-Мікола-Сафійскага прыхода. Размешчаная на рагу вуліц Крылова і Мінскай, ля галоўнага ўваходу на Мінскія могілкі. Побач з капліцай знаходзіцца помнік Святому Георгію Пераможцу.
Гісторыя
Узводзілася з 1997 года сіламі гараджан. Будаўніцтва не аднойчы спынялася па патрабаванні гарвыканкама, які прапаноўваў паменшыць вышыню капліцы, таму што яна была вышэй за фігуру вершніка на суседнім мемарыяле ў гонар воінаў-вызваліцеляў Бабруйска. Асвячоная ў 2001 годзе. Адкрыта 11 мая 2001 года. Прататыпам царквы з'яўляецца храм Георгія Пераможца на Паклоннай гары ў Маскве.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.