Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
До́брушскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Утвораны ў 1926 годзе. Раён мяжуе з Веткаўскім і Гомельскім раёнамі Гомельскай вобласці, Навазыбкаўскім, Злынкаўскім і Клімаўскім раёнамі Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, Чарнігаўскім раёнам Чарнігаўскай вобласці Украіны. Тэрыторыя раёна падзелена на 13 сельскіх саветаў, у склад якіх уваходзяць 85 населеных пунктаў і гарадскі пасёлак Церахоўка.
Добрушскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | Гомельская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Добруш | ||||
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 12 лютага 1935 |
||||
Дата скасавання | 4 жніўня 1927 | ||||
Старшыня райвыканкама | Аляксандр Горбач[d] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 41,89 %, руская 55,81 % Размаўляюць дома: беларуская 15,69 %, руская 78,63 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
40 632 чал.[1] (9-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 28,08 чал./км² (7-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 90,38 %, рускія — 7,26 %, украінцы — 1,47 %, іншыя — 0,89 %[1] |
||||
Плошча |
1 452,72[2] (16-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
158 м[3] | ||||
Тэлефонны код | +375 2333 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сельскагаспадарчыя землі займаюць 70 739 га. На тэрыторыі знаходзіцца Шабрынскі біялагічны заказнік. На тэрыторыі раёна — 30 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 13,7 млн т., 2 радовішча гліны, 2 радовішчы пяску. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння: Добрушскае геалагічнае агаленне.
Добрушскі раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр — фабрычна-завадскі пасёлак Добруш. У склад раёна ўключана 20 сельсаветаў: Агародня-Гомельскі, Агародня-Кузьмініцкі, Ачоса-Руднянскі, Бярозкаўскі, Вадапойскі, Добрушскі, Жгуна-Будскі, Жгунскі, Кармянскі, Кругоўскі, Ларышчаўскі, Мар’інскі, Навакрупецкі, Навашляхаўскі, Новажыццёўскі, Пераростаўскі, Селішчанскі, Старакрупецкі, Харошаўскі, Чырванасцяжскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, Ачоса-Руднянскі, Бярозкаўскі, Кругоўскі, Мар’інскі, Чырванасцяжскі сельсаветы перададзены Веткаўскаму раёну; Вадапойскі, Жгуна-Будскі, Жгунскі, Ларышчаўскі, Навакрупецкі, Старакрупецкі — Гомельскаму раёну; Агародня-Гомельскі, Агародня-Кузьмініцкі, Кармянскі, Навапуцкі, Новажыццёўскі, Пераростаўскі, Селішчанскі, Харошаўскі — Церахоўскаму раёну; адначасова Добруш набыў статус горада, Добрушскі сельсавет скасаваны.
12 лютага 1935 года Добрушскі раён утвораны зноў, у яго склад уключаны 10 сельсаветаў: Ачоса-Руднянскі, Дзям’янкаўскі, Мар’інскі сельсаветы з Веткаўскага раёна; Жгуна-Будскі нацыянальны рускі і Жгунскі сельсаветы з гарадской рысы горада Гомеля; Агародня-Гомельскі, Кармянскі, Крупецкі, Пераростаўскі, Харошаўскі сельсаветы Церахоўскага раёна. У 1937 годзе Жгуна-Будскі нацыянальны рускі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Жгунскі і Харошаўскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Сівінскі і Старазакружскі сельсаветы Веткаўскага раёна, 25 снежня 1962 года — гарадскі пасёлак Церахоўка, Баршчоўскі, Васільеўскі, Гардуноўскі, Глыбоцкі, Грабаўскі, Дубраўскі, Кругавец-Калінінскі, Кузьмініцкі, Ленінскі, Маркавіцкі, Насовіцкі, Пракопаўскі, Усохабудскі, Уцеўскі сельсаветы скасаванага Церахоўскага раёна. 7 сакавіка 1963 года Добруш атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 6 студзеня 1965 года Сівінскі і Старазакружскі сельсаветы перададзены Веткаўскаму раёну; 18 студзеня 1965 года Глыбоцкі, Грабаўскі (акрамя пасёлка Кавалёў), Маркавіцкі, Пракопаўскі сельсаветы — Гомельскаму раёну; Ачоса-Руднянскі сельсавет перайменаваны ў Кругоўскі. 8 снежня 1966 года скасаваны Гардуноўскі сельсавет, утвораны Івакаўскі сельсавет. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна гарадскі пасёлак, 18 сельсаветаў, 118 населеных пунктаў[4]. 2 верасня 1975 года Жгуна-Будскі сельсавет перайменаваны ў Жгунскі, 25 лютага 1977 года Мар’інскі сельсавет — у Рассветаўскі. 28 кастрычніка 1991 года скасаваны Агародня-Гомельскі сельсавет, 23 студзеня 1995 года — Кругоўскі сельсавет. 22 жніўня 1997 года горад Добруш і Добрушскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 1 снежня 2009 года скасаваны Васільеўскі, Дзям’янкаўскі і Дубраўскі сельсаветы[5], 27 снежня 2022 года — Кузьмініцкі сельсавет[6].
Найбольш развітыя галіны прамысловасці: папяровая, лёгкая, харчовая і вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.