Злынкаўскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Злы́нкаўскі раён (руск.: Злынковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Бранскай вобласці Расіі.
Злынкаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | муніцыпальны раён | ||||
Уваходзіць у | Бранскую вобласць | ||||
Уключае | 6 муніцыпальных утварэнняў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | горад Злынка | ||||
Дата ўтварэння | 1939 | ||||
Глава адміністрацыі | Грышчанка Аляксандр Пятровіч | ||||
Глава раёна | Мерзлякоў Юрый Валянцінавіч | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
735 км² (27-е месца) |
||||
Часавы пояс | MSK (UTC+3) | ||||
Тэлефонны код | 48358 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адміністрацыйны цэнтр — горад Злынка.
Размешчаны на паўднёвым захадзе вобласці. Плошча раёна — 735 км² (найменшы раён вобласці па плошчы). Асноўныя рэкі — Іпуць, Няцеша, Злынка.
Амаль уся тэрыторыя цяперашняга Злынкаўскага раёна да 1919 года ўваходзіла ў Навазыбкаўскі павет Чарнігаўскай губерні, а ў 1919 годзе была перададзена ў склад Гомельскай губерні РСФСР. У 1926 годзе, у сувязі з расфарміраваннем Гомельскай губерні, увайшла ў склад Бранскай губерні.
У 1929 годзе, з увядзеннем новага адміністрацыйнага падзелу, губерні і паветы былі ліквідаваны. Быў утвораны Навазыбкаўскі раён, які першапачаткова ўвайшоў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласці з цэнтрам у г. Смаленску. У 1937—1944 гадах раён уваходзіў у Арлоўскую вобласць.
У 1939 годзе быў утвораны Злынкаўскі раён з часткi Навазыбкаўскага раёна[2].
5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Злынкаўскі раён. У 1959 годзе раён быў скасаваны, у 1988 годзе — адноўлены.
У канцы 2004 года, у час Аранжавай рэвалюцыі, глава Злынкаўскай раённай адміністрацыі Бранскай вобласці РФ Мікалай Зявака на чарговым пасяджэнні абвясціў збор подпісаў за ўз’яднанне раёна з Украінай, бо адлегласць да Бранска складае больш за 250 км, а да Чарнігава — каля 140 км. Сыграла сваю ролю і разваленая эканоміка раёна. Але спробы апынуліся марнымі.
Насельніцтва раёна складае 13,2 тыс. чалавек (2009), у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць каля 8,3 тыс.: 5,5 тыс. у райцэнтры і 2,8 тыс. — у пасёлку Вышкаў. Усяго налічваецца 42 населеных пункта.
У 2005 годзе пасля муніцыпальнай рэформы ў раёне маецца 2 гарадскіх і 4 сельскіх паселішчаў: Гарадскія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
Па тэрыторыі раёна праходзіць магістральная чыгуначная лінія Бранск—Гомель. У пасёлку Вышкаў размешчана чыгуначная станцыя Злынка Маскоўскай чыгункі.
У пасёлку Красны Камень Злынкаўскага раёна стыкуюцца расійская аўтадарога федэральнага значэння М13 і беларуская М10.
Да Злынкаўскага раёна адміністрацыйна адносіцца анклаў Санькова-Мядзвежжа, размешчаны ўнутры тэрыторыі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.