Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Івакі.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гардуноўскага сельсавета.
8 снежня 1966 года ўтвораны зноў у складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Івакі. У склад сельсавета ўвайшлі вёска Івакі, пасёлак Вербаў скасаванага Гардуноўскага сельсавета і пасёлак Надзежда Насовіцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Івакаўскага сельсавета 3 населеныя пункты[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1190 чалавек[3], з іх 92,4 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 974 чалавекі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.