Украінцы ў Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінцы ў Беларусі (укр.: Українці в Білорусі) — нацыянальная меншасць у Рэспубліцы Беларусь. Налічвае 158,7 тыс. асоб. Гэта 1,7% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Украінцаў падзяляюць на аўтахтонных і мігрантаў. Аўтахтонныя ўкраінцы жывуць, галоўным чынам, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

Рассяленне
Тэрытарыяльна, болей за ўсё ўкраінцаў жыве ў Брэскай вобласці (40 тыс. асоб, альбо 2,9% ад усяго насельніцтва вобласці). Найбольшая канцэнтрацыя ўкраінцаў — у паўднёва-заходняй частцы вобласці[1].
Раён | Адсотак |
---|---|
Камянецкі раён | 7,4 |
Маларыцкі раён | 7,2 |
Брэсцкі раён | 6,9 |
Кобрынскі раён | 4,5 |
Жабінкаўскі раён | 4,3 |
Брэст | 4,2 |
Гісторыя
Карэннае насельніцтва Заходняга Палесся расійскія навукоўцы другой паловы XIX ст. лічылі ўкраінскім, якое размаўляла «малороссийским наречием». Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у Гродзенскай губерні для 362,5 тыс. людзей роднай мовай пазначана ўкраінская, гэта 22,6% ад усяго насельніцтва губерні. Украінская мова пазначана роднай для большасці насельніцтва ў наступных паветах Заходняга Палесся: у Брэсцкім павеце — 140 561 чалавек (64,4 %), у Кобрынскім павеце — 146 789 чалавек (79,6 %).[2]
Родная мова насельніцтва Брэсцкага павета[3] (1897) | ||
---|---|---|
Мова | Колькасць, чал. | Частка |
украінская | 140 561 | 64,4 % |
яўрэйская | 45 397 | 20,8 % |
руская | 17 759 | 8,1 % |
польская | 8 515 | 3.9 % |
беларуская | 3 997 | 1,8 % |
Агулам | 218 432 | 100 % |
Родная мова насельніцтва Кобрынскага павета[4] (1897) | ||
---|---|---|
Мова | Колькасць, чал. | Частка |
украінская | 146 789 | 79,6 % |
яўрэйская | 25 307 | 13,7 % |
руская | 5 746 | 3,1 % |
польская | 4 148 | 2,2 % |
беларуская | 1 563 | 0,8 % |
Агулам | 184 453 | 100 % |

Украінска-беларускую мяжу ўздоўж лініі падзелу Польшчы ці зусім побач з ёй вызначалі: Маскоўская дыялекталагічная камісія (лінгвістычная)[5], беларускі мовазнаўца Яўхім Карскі (лінгваэтнічная)[6], польскі мовазнаўца Лешак Асоўскі (лінгвістычная)[7], польскі лінгвіст Уладзіслаў Курашкевіч (лінгвістычны)[8], чэшскі славіст, археолаг і этнограф Любар Нідэрле (этнічны)[9], расійскі лінгвіст Аляксей Сабалеўскі (лінгвістычны)[10], расійскі географ, картограф і этнограф Аляксандр Рыціх (этнічны)[11], расійскі славіст і лінгвіст Цімафій Фларынскі (лінгвістычны і этнічны)[12], украінскі географ Сцяпан Рудніцкі (этнічны)[13], археолаг Юрый Кухарэнка (этнічны)[14], украінскі бібліёграф Фёдар Максіменка (этнічны)[15], этнаграфічныя і лінгвістычныя карты Канстанціна Міхальчука, Усевалада Ганцова, Мірона Кордубы, Івана Зілінскага, Уладзіміра Кубіёвіча, Фядота Жылка, «Атлас украінскай мовы», H. Nobert, Sprechenkart Mitteleirop, D. Schefer, E. Engelhardt, A. Доктар Excel, Д. Шлефер[16].
Мова
У дачыненні мовы, украінцы паступова асімілююцца, але не беларусіфікуюцца, а, галоўным чынам, русіфікуюцца.
Вобласць | Украінская | Руская | Беларуская | Іншая/няма звестак |
---|---|---|---|---|
Брэсцкая | 39,3% | 51,5% | 7,9% | 1,3% |
Віцебская | 26,5% | 66,7% | 5,8% | 1,0% |
Гомельская | 26,7% | 62,5% | 9,1% | 1,7% |
Гродзенская | 23,4% | 64,0% | 11,2% | 1,4% |
Мінск | 23,8% | 67,9% | 5,4% | 2,9% |
Мінская | 28,7% | 60,8% | 8,8% | 1,7% |
Магілёўская | 26,2% | 65,0% | 7,5% | 1,3% |
Беларусь | 29,2% | 61,2% | 7,9% | 1,7% |
Зноскі
- https://archive.today/20120523225241/belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/itogi1.php - Перепис 2009 года. Статистичні публікації.
- http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_lan_97_uezd.php?reg=344 Вынікі перапісу насельніцтва 1897 года. Нацыянальны склад. Гродзенская губерня
- Насельніцтва Брэсцкага павета . Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2011. Праверана 31 сакавіка 2011.
- Насельніцтва Кобрынскага павета . Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2011. Праверана 31 сакавіка 2011.
- Леонюк 1996, p. 203.
- Леонюк 1996, p. 149.
- Леонюк 1996, p. 222.
- Леонюк 1996, p. 173.
- Леонюк 1996, p. 211.
- Леонюк 1996, p. 283.
- Леонюк 1996, p. 263.
- Леонюк 1996, p. 315.
- Леонюк 1996, p. 267.
- Леонюк 1996, p. 175.
- Леонюк 1996, p. 191.
- Леонюк 1996, p. 334.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.