Церахоўка (гарадскі пасёлак)
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Церахо́ўка[2] — гарадскі пасёлак у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Уць. Цэнтр Церахоўскага сельсавета. За 30 км ад Добруша. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Бахмач (Украіна). Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Добрушам, Гомелем, Дабранкай. Насельніцтва 3 057 чал. (2017)[3].
Гарадскі пасёлак
Церахоўка
| ||||||||||||||||||||||||||
Вядомая як вёска ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. у складзе Расійскай імперыі. У 1776 годзе ў складзе Гомельскага маёнтка падораная ўрадам генерал-фельдмаршалу П. А. Румянцаву. Уваходзіла ў Клімаўскі фальварак Беліцкага павета. З 1834 года ва ўладанні князя І. Ф. Паскевіча. З 1852 г. у Чырванабудскай воласці Гомельскага павета. З пабудовай чыгункі Гомель—Ромны (1874) Церахоўка — чыгуначная станцыя. З 1926 г. у Чырванабудскім раёне. З жніўня 1927 г. — цэнтр Церахоўскага раёна. З 1938 года гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны была пад нямецкай акупацыяй з 23 жніўня 1941 г. да 27 верасня 1943 г.[4] З 1962 г. у Добрушскім раёне. У 2011 годзе да пасёлка далучана суседняя вёска Церахоўка[5].
Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.