OpenStreetMap
некамерцыйны вэб-картаграфічны праект From Wikipedia, the free encyclopedia
OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэнні свабодных рэдагуемых карт усяго свету.
OpenStreetMap | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
URL | www.openstreetmap.org, osm.org |
Камерцыйны | не |
Тып сайта | cвабодны вэб-картаграфічны сэрвіс |
Рэгістрацыя | патрабуецца для рэдагавання |
Мова(-ы) | англійская, беларуская і іншыя |
Размяшчэнне сервера | Вялікабрытанія |
Уладальнік | Уладальнік даных - супольнасць удзельнікаў OpenStreetMap[1]. Праект падтрымлівае некамерцыйная арганізацыя OpenStreetMap Foundation. |
Аўтар | Стыў Кост |
Пачатак працы | 1 ліпеня 2004 |
Бягучы статус | працуе і актыўна развіваецца |
Рэйтынг Alexa | 6 938[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карты ствараюцца на аснове звестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фотаздымкаў ці з уласнага досведу. Як растравыя, так і вектарныя карты OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Open Database License.[3]
OpenStreetMap натхнілі сайты узору Вікіпедыі, кожны можа рэдагаваць даныя, ёсць поўная гісторыя правак. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх карты пры дапамозе розных прыстасаванняў.[4]
Гісторыя
Праект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 года. У красавіку 2006 была створаны фонд, які па сённяшні дзень падтрымлівае стварэнне і распаўсюд свабодных карт. У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя карты Yahoo! як падложку пры стварэння карт OSM.[5]
У студзені 2008 года карыстальнікам была нададзена магчымасць загружаць карты ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж года заснавальнікі абвясцілі пра атрыманне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.[6]
Карыстальнікі

Паводле звестак на жнівень 2008 года, у праекце было зарэгістравана болей за 50 000 удзельнікаў. У сакавіку 2009 — 100 000, а да канца 2009 года зарэгістравалася больш за 200 тысяч.[7]
Не ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі робяць унёсак. Насамрэч, большасць звестак уносіцца меншасцю ўдзельнікаў: з усіх, зарэгістраваных па стане на сакавік 2008 года ўдзельнікаў, прыкладна 10 % рабілі ўнёсак кожны месяц.[8]
Стварэнне карт
Гісторыя
На пачатку праекту, першыя ўдзельнікі ездзілі з GPS-навігатарамі і запісвалі каардынаты тых месцаў, дзе знаходзіліся. Гэтак першыя звесткі траплялі ў базу звестак OpenStreetMap. Потым, калі з’явіліся першыя даступныя спадарожнікавыя здымкі, праца пайшла ўгору. Таксама былі перададзеныя ўрадавыя матэрыялы: карты, схемы і г. д.
Зараз, калі патрапляе вялікі аб’ём матэрыялу, адмысловая каманда ўдзельнікаў робіць зыходныя звесткі прыдатнымі да канвертацыі і імпарту ў базу звестак праекту.
Камерцыйныя карты
Некаторыя кампаніі дазволілі выкарыстанне сваіх матэрыялаў на слушных умовах. Напрыклад, Automotive Navigation Data ахвяравала схему аўтамабільных дарог Нідэрландаў, а таксама схему магістральных дарог Кітая і Індыі.
У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіў права OpenStreetMap на выкарыстанне спадарожнікавых здымкаў Зямлі для стварэння карт OSM, у якасці тла для абводкі. Карыстальнікі могуць ствараць уласныя вектарныя карты як вытворныя працы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах свабодных ліцэнзій.[5]
Структура звестак
OpenStreetMap па сутнасці — база звестак, якая змяшчае некалькі тыпаў запісаў:
- Пункты (па-англійску: nodes) — пункты з дакладным геаграфічным месцазнаходжаннем.
- Лініі (па-англійску: ways) — спісы пунктаў, якія ствараюць ломаную крывую ці шматкутнікі.
- Дачыненні (па-англійску: relations) — групы пунктаў, ліній і іншых дачыненняў, якім надаюцца розныя ўласцівасці.
- Тэгі (па-англійску: tags) — пары назва_тэга=значэнне, якія надаюцца пунктамам, лініям ці адносінам.
Гл. таксама
Зноскі
- FAQ - OpenStreetMap(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2010. Праверана 22 чэрвеня 2012.
- Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
- RWeait. OpenStreetMap data license is ODbL v1.0 . OSM Foundation (12 верасня 2012). Праверана 5 November 2012.
- Steve Coats in derStandard.at, 13 ліпеня 2009. (ням.)
- Yahoo! aerial imagery in OSM Архівавана 20 лютага 2011. (англ.)
- We’re funded! Архівавана 1 сакавіка 2012., CloudMade Blog (англ.)
- We’re on a road to everywhere, OpenGeoData Blog (англ.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.