Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Леніна.
Ленінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Добрушскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Леніна |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 811 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Завідаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Ленінскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 26 мая 1960 года ў склад сельсавета з Кругавец-Калінінскага сельсавета перададзены пасёлак Леніндар[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ленінскага сельсавета 3 населеныя пункты[2]. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Кузьмініцкага сельсавета перададзена вёска Чырвоны Партызан[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 815 чалавек[4], з іх 90,9 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 2,5 % — украінцы, 1,3 % — малдаване[5]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 811 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.