былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Круго́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кругоўка.
Кругоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Добрушскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Кругоўка |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 8 студзеня 1965 |
Дата скасавання |
30 снежня 1927, 23 студзеня 1995 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ачоса-Руднянскага сельсавета.
8 студзеня 1965 года цэнтр Ачоса-Руднянскага сельсавета перанесены ў Кругоўку, сельсавет перайменаваны ў Кругоўскі[1]. У студзені 1965 года ў склад сельсавета ўключаны вёска Марозаўка, пасёлкі Кашуба і Пянное Старазакружскага сельсавета[2]. У 1965 годзе ў склад сельсавета са Старазакружскага сельсавета Веткаўскага раёна перададзены пасёлак Чырвоны Лог[3]. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Кашуба[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кругоўскага сельсавета 9 населеных пунктаў[5]. У 1987 годзе скасаваны пасёлкі Вална і Падравучае[6]. 23 студзеня 1995 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дзям’янкаўскага сельсавета.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.