беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Вячасла́ў Фра́нцавіч Ке́біч (10 чэрвеня 1936, в. Канюшаўчына, Навагрудскае ваяводства, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 9 снежня 2020) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністр Беларусі (1990—1994).
Вячаслаў Францавіч Кебіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | пасада зацверджаная | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Мікалаевіч Чыгір | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Кавалёў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Кавалёў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Князюк | ||||||
Пераемнік | Анатоль Бычок | ||||||
Нараджэнне |
10 чэрвеня 1936 |
||||||
Смерць |
9 снежня 2020[1] (84 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Франц Карлавіч Кебіч | ||||||
Маці | Таццяна Васільеўна Кебіч | ||||||
Жонка | Алена Кебіч | ||||||
Веравызнанне | Рыма-каталік | ||||||
Партыя | КПСС (1962 — 1991) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Дзейнасць | палітыка[2] і эканоміка[2] | ||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прозвішчы тыпу Кеба даследчык беларускай антрапаніміі М. Бірыла параўноўваў з літоўскім антрапонімам Кебас[3]. У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя адыменныя прозвішчы тыпу Keba, Kebeikis, Kebelis з коранем Keb-. У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. імя тыпу Keba або Kebas у форме імя па-бацьку: "Матеи Кебовичъ"[4].
Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. З’яўляецца кандыдатам эканамічных навук.
Пасля сканчэння інстытута, працаваў інжынерам-тэхнолагам, старэйшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам участку, начальнікам цэха, намеснікам галоўнага інжынера Мінскага завода аўтаматычных ліній. У 1973—1978 галоўны інжынер, дырэктар Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава. З 1978 генеральны дырэктар Мінскага вытворчага аб’яднання па выпуску працяглых і адразных станкоў імя Кірава. У 1980—1985 — другі сакратар Мінскага гарадскога камітэта КПБ, загадчык аддзелам ЦК КПБ, другі сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ. У 1985—1990 намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржплана БССР. У 1990—1994 Старшыня Савета Міністраў БССР, Прэм’ер-міністр Беларусі.
Член КПСС (1962—1991), член ЦК КПСС (1990—1991). Народны дэпутат СССР у 1989—1992. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ў 1990 і 1995—1996, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 1996—2004.
8 снежня 1991 года разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне, якое канстатавала спыненне існавання СССР.
15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна аб’яўлена ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Згодна з Канстытуцыяй, краіна абвяшчалася прэзідэнцкай рэспублікай. Першыя выбары Прэзідэнта Беларусі былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 года. Вячаслаў Кебіч удзельнічаў у выбарах як самавылучэнец. У першым туры набраў 17,33 % (1 023 174 голаса), саступіўшы толькі Аляксандру Лукашэнку. У другім туры, што адбыўся 10 ліпеня 1994 года, набраў 14,2 % (748 329 галасоў) і не змог выйграць выбары.
Пасля выбараў узначаліў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. Аўтар успамінаў.
Памёр 9 снежня 2020 года ў бальніцы ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19[5]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Гісторык Валянцін Голубеў казаў, што «Кебіч — асоба ў гісторыі. Але ён не склаўся як нацыянальны дзеяч» і яму цяжка было стаць лідарам незалежнай дзяржавы, «хоць лёс яго на гэтую пасаду штурхаў»[6].
Журналіст і палітык Сяргей Навумчык выказаў думку, што Кебіч мог змяніць Беларусь да лепшага, але змяніў да горшага[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.