Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (да вясны 1917: ЦК РСДРП; 1917—1918 ЦК РСДРП(б); 1918—1925 ЦК РКП(б); 1925—1952 ЦК УКП(б)) — вышэйшы партыйны орган у прамежках паміж з’ездамі партыі. Найбольшы па колькасці склад ЦК КПСС (412 членаў) быў абраны на XXVIII з’ездзе КПСС (1990).
Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Савецкага саюза | |
---|---|
скарочана — ЦК КПСС | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | КПСС |
Дата стварэння | 1918 |
Дата скасавання | 29 жніўня 1991 |
Вышэйшае ведамства | Палітбюро ЦК КПСС |
Штаб-кватэра | Масква, Старая плошча, д. 4 |
Пасада | Генеральны сакратар ЦК КПСС |
Падведамныя органы |
ЦК ВЛКСМ Рэгіянальныя, гарадскія, раённыя камітэты КПСС |
РСДРП — РСДРП(б) — РКП(б) — УКП(б) — КПСС |
Гісторыя партыі |
Партыйная арганізацыя |
Кіраўнікі партыі |
Статут Руская партыя |
У. І. Ленін і іншыя заснавальнікі партыі (РСДРП) першапачаткова закладвалі прынцыпы ўнутранай дэмакратыі — у партыі ніколі не было пасады Старшыні партыі, Старшыні ЦК, Старшыні Прэзідыума. Першапачаткова часцяком Сакратар ЦК нават не ўваходзіць у склад Палітбюро ЦК. Сакратар ЦК меў першапачаткова тэхнічную ролю. У Палітбюро ўсе члены былі ў сутнасці членамі Савета Роўных.
Да 29 жніўня 1991 года КПСС мела манапольныя правы на палітычную ўладу. Гэта права было замацавана канстытуцыйна: у артыкуле 126 Канстытуцыі 1936 года камуністычная партыя абвяшчалася «кіраўнічым ядром» дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, а ў артыкуле 6 Канстытуцыі СССР 1977 года КПСС была абвешчана кіраўнічай і накіравальнай сілай савецкага грамадства ў цэлым.
«Узброеная марксісцка-ленінскім вучэннем, Камуністычная партыя вызначае генеральную перспектыву развіцця грамадства, лінію ўнутранай і знешняй палітыкі СССР, кіруе вялікай стваральнай дзейнасцю савецкага народа, надае планамерны навукова абгрунтаваны характар яго барацьбе за перамогу камунізму».
Пасля правалу Жнівеньскага путчу, 29 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет СССР сваёй пастановай, прыпыніў дзейнасць КПСС. 6 лістапада 1991 года Прэзідэнт РСФСР (Расіі) Б. Н. Ельцын сваім указам забараніў дзейнасць КП РСФСР на тэрыторыі Расіі, маёмасць партыі была канфіскавана на карысць новых улад.
Паштовы адрас:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.