Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікіта Сярге́евіч Хрушчоў (5 (17) кастрычніка 1894, Калінаўка, Курская губерня — 11 верасня 1971, Масква) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Першы сакратар ЦК КПСС (1953—1964), Старшыня Савета Міністраў СССР (1958—1964). Герой Савецкага Саюза, Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы.
Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Никита Сергеевич Хрущёв | |||||||||||||
![]() | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Папярэднік | Іосіф Вісарыёнавіч Сталін | ||||||||||||
Пераемнік | Леанід Ільіч Брэжнеў | ||||||||||||
|
|||||||||||||
Папярэднік | Мікалай Аляксандравіч Булганін | ||||||||||||
Пераемнік | Аляксей Мікалаевіч Касыгін | ||||||||||||
|
|||||||||||||
Папярэднік | Лазар Майсеевіч Кагановіч | ||||||||||||
Пераемнік | Leonid Melnikov[d] | ||||||||||||
Нараджэнне |
3 (15) красавіка 1894[1]
|
||||||||||||
Смерць |
11 верасня 1971[2][3][…] (77 гадоў) |
||||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||||
Жонка | Ніна Пятроўна Хрушчова[d] і Efrosinya Khrushcheva[d] | ||||||||||||
Дзеці | Сяргей Мікіціч Хрушчоў[d], Леанід Мікіціч Хрушчоў[d], Юлія Мікіцівна Хрушчова[d], Rada Adzhubey[d] і Elena Mykytivna Evreinova(Khrushcheva)[d] | ||||||||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||||||||
Партыя | |||||||||||||
Член у |
|
||||||||||||
Адукацыя | |||||||||||||
Дзейнасць | палітыка[7] | ||||||||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||||||||
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія | ||||||||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||||||||
Бітвы | |||||||||||||
Узнагароды |
Замежныя:
|
||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
3 1909 слесар на заводах і шахтах Данбаса. Член Камуністычнай партыі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. З пачатку 1920-х гадоў на кіроўнай партыйнай рабоце ва Украіне (у 1924 удзельнік трацкісцкай апазіцыі). Вучыўся ў Прамысловай акадэміі (Масква, 1929—30).
З 1931 — у Маскве; з 1935 1-ы сакратар Маскоўскіх гарадскога і абласнога камітэтаў партыі. У 1938 — сакавіку 1947 і снежні 1947—49 1-ы сакратар ЦК кампартыі Украіны, адначасова ў 1944—47 старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) Украіны. Член ЦК ВКП(б)/КПСС (1934—66), Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1939—64). Меў дачыненне да палітычных рэпрэсій у Маскве і ва Украіне.
У 2-ю сусветную вайну член ваеннага саветаў шэрагу франтоў. Генерал-лейтэнант (1943).
3 1949 сакратар ЦК і 1-ы сакратар Маскоўскага камітэта ВКП(б).
З верасня 1953 1-ы сакратар ЦК КПСС, адначасова з 1958 года старшыня Савета Міністраў СССР. Вынікам незадаволенасці партыйнага і дзяржаўнага апарату палітыкай і валюнтарысцкім стылем кіраўніцтва М. Xрушчова стала яго вызваленне («па стане здароўя») ад усіх пасад на кастрычніцкім пленуме ЦК КПСС у 1964 годзе.
Аўтар мемуараў.
На чале партыйнага і дзяржаўнага апарату
М. Хрушчоў быў адным з ініцыятараў рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 1930 — пач. 1950-х гадоў; на XX (1956) і XXII (1961) з’ездах КПСС выступіў з рэзкай крытыкай культу асобы і дзейнасці І. Сталіна. Імкнуўся мадэрнізаваць партыйна-дзяржаўную сістэму, абмежаваць прывілеі партыйнага і дзяржаўнага апарату, палепшыць матэрыяльнае становішча насельніцтва, зрабіць савецкае грамадства больш адкрытым. У перыяд яго знаходжання на вышэйшых дзяржаўных і партыйных пасадах вялося масавае асваенне цалінных і абложных зямель (1954—60), будаўніцтва добраўпарадкаванага жылля для працоўных, пачалося асваенне космасу (1957).
У знешняй палітыцы праводзіўся курс на пашырэнне адносін з капіталістычнымі і новымі незалежнымі краінамі, змякчэнне наступстваў гонкі ядзерных узбраенняў (Маскоўскі Дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі, 1963), рабіліся захады па раззбраенні (скарачэнне ўзброеных сіл СССР у 1955 — пачатку 1960-х гадоў больш як на 3 млн чал., прапанаваны ў 1962 годзе савецкі праект дагавора пра ўсеагульнае і поўнае раззбраенне), значна пашырыліся міжнародныя культурныя сувязі. Аднак некаторыя рашэнні М. Xрушчова часам прыводзілі да рэзкага абвастрэння міжнародных адносін (крызіс вакол Заходняга Берліна ў 1961 годзе, Карыбскі крызіс 1962 года).
Часовае аслабленне ідэалагічнага і адміністрацыйнага націску на творчую інтэлігенцыю пасля 1953 года («адліга») спрыяла значным дасягненням у галіне культуры, аднак з пачатку 1960-х яго культурная палітыка стала больш жорсткай. Ініцыятар антырэлігійнай кампаніі. У выніку шэрагу непрадуманых рашэнняў М. Xрушчова ў галіне кіраўніцтва сельскай гаспадаркай пагоршылася забеспячэнне гарадскога насельніцтва прадуктамі харчавання. Неабгрунтаванымі былі яго заклікі «дагнаць і перагнаць Амерыку» і абяцанні пабудаваць камунізм да 1980 года.
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118638378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- Gibney F. B. Nikita Sergeyevich Khrushchev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Nikita Sergejewitsch Chruschtschow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118638378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Гл. таксама
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.