Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Меда́ль «У па́мяць 250-го́ддзя Ленінгра́да» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» | |||
---|---|---|---|
Медаль «В память 250-летия Ленинграда» | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Медаль «В память 250-летия Ленинграда» | ||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Дата заснавання | 16 мая 1957 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | каля 1 445 900 | ||
Характарыстыкі | |||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» | ||
Малодшая | Медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 мая 1957 года ў адзначэнне 250-годдзя горада Ленінграда. Аўтар малюнка медаля — мастак Н. А. Сакалоў.
Медалём узнагароджваліся грамадзяне горада, вызначыўшыяся ў правядзенні работ па аднаўленні і рэканструкцыі горада і забяспечыўшыя сваёй працай развіццё яго прамысловасці, транспарту, гарадской гаспадаркі, гандлю, навуковых і культурна-асветных устаноў, пры ўмове пражывання ў Ленінградзе або яго прыгарадах не менш за 5 гадоў:
Падставай для ўзнагароджання была асабістая кніжка ўдзельніка аднаўлення народнай гаспадаркі. Гэтая кніжка была дакументам, які пацвярджае ўдзел у работах па аднаўленні горада. У ёй паказвалася норма гадзін на тыдзень, якія жыхар павінен адпрацаваць на аднаўленчых работах і факт выканання нормы, падмацаваны пячаткаю адпаведнай ўстановы[1].
Медалём узнагароджваліся таксама ўдзельнікі абароны Ленінграда ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», незалежна ад месца іх пражывання.
Узнагароджанне медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда» ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР выканаўчым камітэтам Ленінградскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных.
Уручэнне медаля праводзілася:
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «У памяць 800-годдзя Масквы».
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» вырабляецца з каляровага металу i мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На аверсе медаля рэльефны малюнак помніка У. І. Леніну ля Фінляндскага вакзалу на фоне Нявы і будынка Адміралцейства. Ззаду помніка — разгорнутыя сцягі, унізе — лаўровая галіна з каласамі і малюнак сярпа і молата. У верхняй частцы медаля па акружнасці надпіс: «В память 250-летия Ленинграда» і выява пяціканцовай зоркі з разбягаючыміся прамянямі.
На рэверсе медаля малюнак будынка Смольнага, над якім надпіс у два радкі: «ГОРОДУ-ГЕРОЮ СЛАВА!». Унізе лічба — «250». У верхняй частцы медаля ў перавітым стужкай вянку з лаўровага i дубовага лісця і каласоў малюнак ордэнаў Леніна і Чырвонага Сцяга, якімі ўзнагароджаны Ленінград.
Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя.
Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру з белымі палоскамі па краях. Пасярэдзіне стужкі чырвоная паласа, якая мае з кожнага боку па дзве жоўтых вузкіх палоскі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.