Шоўк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шоўк (ад стараж.-сканд. silki), Ядваб[1] — натуральная тэкстыльная нітка жывёльнага паходжання.
Шоўк | |
---|---|
![]() Шоўк-сырэц | |
Метад вырабу | шаўкаводства[d] |
Прадукуецца | silk-secreting glands[d] |
Натуральны прадукт выраблены з | B. mori і silkworm[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |

Выдзяляецца спецыяльнымі залозамі вусеняў тутавага шаўкапрада пры звіванні коканаў. Складаецца з бялковых рэчываў фібраіну (70—80 %) і серыцыну (20—30 %), воскаў, тлушчаў, мінеральных рэчываў. Пры размотванні коканаў атрымліваюць шоўк-сырэц для вытворчасці шаўковых тканін.
Вызначаецца тонкасцю, вялікай гіграскапічнасцю, умераным бляскам; лёгка афарбоўваецца, устойлівы да дзеяння мінеральных кіслот, малаўстойлівы да дзеяння шчолачаў. Пад уздзеяннем святла і кіслароду паветра траціць трываласць.
Зноскі
- Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С. 734
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.