From Wikipedia, the free encyclopedia
Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі (КПРФ) (руск.: Коммунистическая партия Российской Федерации) — палітычная партыя Расіі камуністычнага кірунку. Найбуйнейшая апазіцыйная партыя Расіі на працягу 1990-х—2000-х гг.
Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі | |
---|---|
Коммунистическая партия Российской Федерации | |
Лідар | Генадзь Зюганаў |
Заснавальнік | Генадзь Андрэевіч Зюганаў і Valentin Kuptsov[d] |
Дата заснавання | 14 лютага 1993 |
Штаб-кватэра | горад Масква, Расія |
Краіна | |
Ідэалогія | камунізм, сацыял-дэмакратыя |
Саюзнікі і блокі | Саюз камуністычнай моладзі РФ |
Колькасць членаў | 162 173 |
Дэвіз | «Расія! Праца! Народаўладдзе! Сацыялізм!» |
Гімн | Інтэрнацыянал |
Партыйны друк | Праўда |
Сайт | kprf.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
КПРФ утвораная на II надзвычайным з’ездзе камуністаў Расіі (13 — 14 лютага 1993 года) як адноўленая Камуністычная партыя РСФСР (КП РСФСР), якая, у сваю чаргу, была створана ў чэрвені 1990 года як аб’яднанне членаў КПСС у РСФСР. Статут КПРФ абвяшчае, што «утвораная па ініцыятыве камуністаў, першасных арганізацый КП РСФСР і КПСС, Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі працягвае справу КПСС і КП РСФСР, з’яўляючыся іх ідэйным паслядоўнікам».
Колькасць атрыманых галасоў на выбарах у Дзяржаўную Думу Расіі:
На ўсіх прэзідэнцкіх выбарах у Расіі кандыдат ад КПРФ займаў 2-е месца.
У параўнанні са снежнем 2003 года, калі адбыліся апошнія прэзідэнцкія выбары, вынік КПРФ на мясцовых выбарах у цэлым па Расіі ўзрос за выключэннем Дагестана і Цюменскай вобласці.
Лідар партыі з заснавання Генадзь Зюганаў. Колькасць членаў (на ліпень 2006 года) каля 184 тысяч чалавек.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.