Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абласны камітэт КПСС, неафіцыйна абкам партыі; у краях, дзе не было абласцей, называўся крайкам — вышэйшы орган абласной арганізацыі КПСС паміж абласнымі канферэнцыямі КПСС. Абіраўся абласнымі канферэнцыямі КПСС. Існаваў ва ўсіх абласцях. Абласныя камітэты КПСС падпарадкоўваліся цэнтральным камітэтам камуністычных партый саюзных рэспублік (у РСФСР — Цэнтральнаму камітэту КПСС).
РСДРП — РСДРП(б) — РКП(б) — УКП(б) — КПСС |
Гісторыя партыі |
Партыйная арганізацыя |
Кіраўнікі партыі |
Статут Руская партыя |
У 1919 годзе ранейшыя камітэты РКП (б) былі замененыя губернскія арганізацыямі РКП (б), у ходзе рэформы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў 1924-1929 гг. губернскія арганізацыі былі рэарганізаваны ў абласныя арганізацыі.
Першы сакратар абласнога камітэта КПСС — вышэйшая службовая асоба абласной арганізацыі КПСС, абіраўся абласным камітэтам КПСС па прапанове сакратарыята цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі саюзнай рэспублікі. Намінальна вышэйшай службовай асобай вобласці лічыўся старшыня выканаўчага камітэта абласнога савета народных дэпутатаў, аднак фактычна больш важнае становішча ў кіраванні вобласцю займаў першы сакратар абласнога камітэта КПСС. Праца на гэтай пасады фактычна была абавязковая для далейшага прасоўвання па службе (рабоце на кіруючых пасадах у цэнтральным апараце ЦК рэспублікі або Саюза). Але таксама гэтая пасада часта выкарыстоўвалася і як «ганаровая ссылка», калі непажаданага або вінаватага партыйнага работніка ўзроўню Палітбюро, Сакратарыята, загадчыка аддзела ЦК адсылалі кіраваць вобласцю.
З-за аднапартыйнай сістэмы і вынікаючай з яе нязменнасці кіруючай партыі на працягу многіх дзесяцігоддзяў статус члена абласнога камітэта КПСС быў вышэй, чым статус члена абласнога савета народных дэпутатаў, а адпаведна статус члена бюро абласнога камітэта КПСС вышэй чым статус члена выканаўчага камітэта абласнога савета народных дэпутатаў.
Кіруючыя органы рэспубліканскіх, краявых і абласных арганізацый партыі
43. Вышэйшым органам абласной, краявой, рэспубліканскай партыйнай арганізацыі з'яўляецца абласная, краявая партыйная канферэнцыя або з'езд кампартыі саюзнай рэспублікі, а ў прамежку паміж імі — абласны камітэт, краявы камітэт, ЦК кампартыі саюзнай рэспублікі.
45. Абласныя, краявыя камітэты, ЦК кампартый саюзных рэспублік абіраюць бюро, у тым ліку сакратароў камітэта. Для сакратароў абавязковы партыйны стаж не менш за пяць гадоў. На пленумах камітэтаў зацвярджаюцца таксама старшыні партыйных камісій, загадчыкі аддзеламі гэтых камітэтаў, рэдактары партыйных газет і часопісаў. Для разгляду бягучых пытанняў і праверкі выканання ў абкаме, крайкамах партыі і ЦК кампартый саюзных рэспублік могуць стварацца сакратарыяты.
46. Пленум абласнога, краявога камітэта, ЦК кампартыі саюзнай рэспублікі склікаецца не радзей аднаго раза ў чатыры месяцы.
Але варта ўлічыць, што Статут партыі фактычна быў толькі арыенцірам, і не ўсе дзеянні партыйных арганізацый на месцах цалкам адпавядалі Статуту партыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.