Валожынскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вало́жынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі.
Валожынскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Валожын | ||||
Дата ўтварэння |
15 студзеня 1940, 6 студзеня 1965 |
||||
Дата скасавання | 25 снежня 1962 | ||||
Кіраўнік | Яўген Міхайлавіч Круковіч[d] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 90,66 %, руская 8,1 % Размаўляюць дома: беларуская 80,51 %, руская 16,39 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
37 543 чал.[1] (12-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 19,56 чал./км² (16-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 88,14 %, палякі — 7,41 %, рускія — 3,19 %, іншыя — 1,26 %[1] |
||||
Плошча |
1 916,78[2] (10-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
334,6 м |
||||
Паштовыя індэксы | 222357 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Знаходзіцца на захадзе Мінскай вобласці, мяжуе з Маладзечанскім, Мінскім, Дзяржынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці, на захадзе і паўночным захадзе — з Іўеўскім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнамі Гродзенскай вобласці.
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня складае −6,7 °C, ліпеня — +17,5 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 659 мм. Вегетацыйны перыяд — 187 дзён.
Паверхня хвалістая. На ўсходзе раёна размяшчаецца Мінскае ўзвышша, на поўначы — адгор’і Ашмянскага ўзвышша, на паўднёвым захадзе — Нёманская нізіна. Пераважаюць вышыні 150—250 м, максімальная адзнака — 335 м (гара Маяк каля в. Шапавалы).
Валожынскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Валожын. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 21 сельсавет: Адамоўскі, Брыльскі, Бурмацкі, Вішнеўскі, Войштавіцкі, Гародзькаўскі, Даўбенскі, Дорскі, Забрэжскі, Ігнатаўскі, Ластаянцаўскі, Лоскаўскі, Ляшчоўскі, Мінцаўскі, Пяршайскі, Румскі, Сакаўшчынскі, Стайкаўскі, Сугваздаўскі, Узбалацкі, Філіпіняцкі.
20 верасня 1944 года раён увайшоў у склад Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года быў утвораны Багданаўскі сельсавет, скасаваны Адамоўскі, Бурмацкі, Войштавіцкі, Ігнатаўскі, Лоскаўскі, Ляшчоўскі, Мінцаўскі, Філіпіняцкі сельсаветы, Румскі сельсавет перайменаваны ў Белакорацкі. 26 ліпеня 1957 года скасаваны Ластаянцаўскі сельсавет. 23 чэрвеня 1958 года Стайкаўскі сельсавет перайменаваны ў Мінцінскі. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Мінскай вобласці, да раёна былі далучаны Гіравіцкі, Пятроўшчынскі, Ракаўскі і Яршэвіцкі сельсаветы Радашковіцкага раёна, Багданаўскі сельсавет перададзены ў склад Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 26 жніўня 1961 года быў скасаваны Гіравіцкі сельсавет. 17 красавіка 1962 года да раёна былі далучаны Зарачанскі, Пральніцкі сельсаветы, 24 населеныя пункты Волменскага сельсавета і гарадскі пасёлак Івянец скасаванага Івянецкага раёна. 5 мая 1962 года Мінцінскі сельсавет перайменаваны ў Валожынскі, Пральніцкі — у Падневіцкі, Брыльскі сельсавет скасаваны.
25 снежня 1962 года Валожынскі раён быў ліквідаваны, яго тэрыторыя далучана да Маладзечанскага раёна за выключэннем гарадскога пасёлка Івянец, Волменскага, Зарачанскага і Падневіцкага сельсаветаў, якія ўвайшлі ў склад Стаўбцоўскага раёна.
6 студзеня 1965 года раён быў адноўлены, уключаў Белакорацкі, Валожынскі, Вішнеўскі, Гародзькаўскі, Даўбенскі, Дорскі, Забрэжскі, Залескі, Пяршайскі, Ракаўскі, Сакаўшчынскі, Сугваздаўскі, Узбалацкі, Яршэвіцкі сельсаветы Маладзечанскага раёна, гарадскі пасёлак Івянец, Волменскі, Зарачанскі, Падневіцкі сельсаветы Стаўбцоўскага раёна, Багданаўскі сельсавет (за выключэннем 24 населеных пунктаў) Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 22 мая 1967 года ўтвораны Падбярэзскі сельсавет. 12 жніўня 1970 года Волменскі сельсавет перададзены Дзяржынскаму раёну. 16 жніўня 1973 года Даўбенскі сельсавет перайменаваны ў Бабровіцкі, 1 кастрычніка 1973 года Зарачанскі — у Івянецкі. 29 ліпеня 1976 года скасаваны Белакорацкі сельсавет. 5 сакавіка 1983 года Забрэжскі сельсавет перайменаваны ў Забрэзскі. 20 кастрычніка 1995 года горад Валожын і Валожынскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 27 студзеня 1997 года Падневіцкі сельсавет перайменаваны ў Пральніцкі. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны Бабровіцкі, Забрэзскі, Падбярэзскі, Сугваздаўскі сельсаветы[3]. 28 мая 2013 года скасаваны Багданаўскі, Залескі, Пральніцкі, Сакаўшчынскі, Узбалацкі і Яршэвіцкі сельсаветы[4].
Станам на 1940 год, амаль 40 % тэрыторыі Валожынскага раёна было занята лясамі, таму былі добрыя для стварэння на пачатку Вялікай Айчыннай вайны партызанскіх атрадаў. На тэрыторыі сучаснага раёна дзейнічалі падпольныя райкомы КП(б)Беларусі і ЛКСМБ, Івянецкія падпольныя райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, Івянецкія падпольныя міжрайпартцэнтр КП(б)Б і міжрайцэнтр ЛКСМБ. Тут жа выдаваліся падпольныя газеты «Народный мститель» і «Іскра».
Першыя разрозненыя партызанскія групы і атрады ў Налібоцкай пушчы з’явіліся вясной 1942 года.
Для іх аб’яднання і каардынацыі сюды быў накіраваны Васіль Васілевіч Шчарбіна з групай разведчыкаў-дыверсантаў у колькасці 15 чалавек. Іх база знаходзілася ва ўрочышчы Курыныя Грады Івянецка-Налібоцкай пушчы. Атрад меў пастаянную радыёсувязь з Галоўным разведупраўленнем Чырвонай Арміі, запасы ўзрыўчаткі і вопыт правядзення баявых дыверсій у тыле ворага. Паветраным шляхам партызанам дастаўляліся ўзрыўчатка, міны. Гэта мела вялікае значэнне для актывізацыі дзейнасці мясцовых партызанскіх груп і атрадаў Валожыншчыны, якія ўключыліся ў барацьбу з ворагам. Граматны камандзір хутка аб’яднаў партызанскія сілы, якія базіраваліся ў Налібоцкай пушчы ў межах Валожынскага і Івянецкага раёна і стаў на чале гэтага гэтага злучэнны. Дзеянні партызан настолькі сталі актыўнымі, што фашысты ў жніўні 1942 года арганізавалі карную паерацыю супраць партызан. Але граматныя дзеянні Шчарбіны дапамаглі вывесці партызан з акружэння, але 21 верасня 1942 года Шчарбіна загінуў. Падчас вучэбных заняткаў, якія ён праводзіў для групы падрыўнікоў, у яго руках узарвалася міна новай канструкцыі. У студзені 1943 года Шчарбіне было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмертна).
У канцы сакавіка 1943 года з-за лініі фронту ва ўрочышча Курыныя Грады прыбыў Баранавіцкі падпольны абком партыі на чале з Васілём Яфімавічам Чарнышовым (псеўданім «Платон»). Разам з ім прыбыў у Налібоцкую пушчу член падпольнага абкома Рыгор Аляксандравіч Сідарок, які ўзначаліў Івянецкі міжрайпартцэнтр і партызанскае злучэнне гэтай зоны. Дзейнасць падпольных партыйных органаў дазволіла значна актывізаваць партызанскую барацьбу супраць акупантаў. 3-я гвардзейская танкавая брыгада сумесна з партызанамі брыгады імя Мікалаем Аляксандравічам Шчорсам вызвалілі мястэчка Ракаў. Брыгадай імя Сталіна былі ўзяты ў палон 69 афіцэраў і больш як 3000 салдат. Іх сіламі нямецкі разбіты батальён, які ахоўваў штаб 217-га грэнадзёрскага палка. Сотні гітлераўцаў, якія спрабавалі з боем прарвацца праз пушчу на захад, былі знішчаны, астатнія здаліся ў палон.
Партызанская брыгада спецыянальнага назначэння «Няўлоўныя» правяла 140 баявы аперацый, збіла 10 самалётаў, узарвала 104 чыгуначныя масты, дабыла і пераправіла у цэнтр 23 сакрэтныя карты ворага.
Партызаны брыгады «За Савецкую Беларусь» за люты 1944 года здзеснілі 20 дыверсій. Іх сіламі разгромлены гарнізоны праціўніка ў Гарадку, Пяршаях, Ракаве, Камені. Падчас аперацыі «Баграціён» дапамагалі часцям Чырвонай Арміі рухацца наперад. Партызаны перарэзалі шасэйныя дарогі Ракаў-Валожын, Гарадок-Валожын, знішчылі значыя сілы акупантаў.
5 ліпеня 1944 года Валожын быў вызвалены часцямі 3-га Беларускага фронту пры ўзаемадзеянні з партызанамі.
6 ліпеня войскі 220-й Аршанскай Чырвонасцяжнай стралковай дывізіі пры падтрымцы танкаў і самаходных артылерыйскіх установак 31-й арміі ва ўзаемадзеянні з партызанскай брыгадай імя П. К. Панамарэнкі вызвалілі ад фашыстаў Івянец.
На тэрыторыі Валожынскага раёна знаходзяцца наступныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння:
Усе пералічаныя помнікі прыроды адносяцца да класу геалагічных.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.