адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вало́жынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — горад Валожын (не ўваходзіць у склад).
Валожынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Валожынскі раён |
Уключае | 85 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Валожын (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 826 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Стайкаўскі сельсавет у складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Стайкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мінцаўскага сельсавета[1]. 23 чэрвеня 1958 года ў склад Сакаўшчынскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Баркі Нізавыя, Вялец, Жураўцы, Кражына, Крыніца, Навасёлкі, Петрашунцы, Пруднікі, Стайкі і Чартавічы), цэнтр перанесены ў вёску Мінці, сельсавет перайменаваны ў Мінцінскі сельсавет[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 5 мая 1962 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Брыльскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Валожынскі, цэнтр перанесены ў горад Валожын[3]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 25 чэрвеня 1976 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белакорацкага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Белакорац, Дарагунь, Мазурка, Пералясанка, Пытань, Расолішкі, Рум, Цаюны)[4]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бабровіцкага сельсавета (23 населеныя пункты: аграгарадок Бабровічы, вёскі Банькава, Баркі, Бурнейкі, Вядзернікі, Галубы, Даўбені, Капусціна, Носавічы, Палікшчына, Паморшчына, Пешкуры, Пруднікі, Прыбарныя, Саланая, Яцкава-Замосныя, Яцкава-Канчане, Яцкава-Карчомныя, Яцкава-Млынавыя, Яцкава-Падрэззе, Яцкава-Пяскі, Яшкавічы і пасёлак Першамайскі), у склад Узбалацкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Батуры, Бурмакі, Гінтаўшчына, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Юзафова)[5]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узбалацкага сельсавета (17 населеных пунктаў: аграгарадок Дубіна Баярская, вёскі Батуры, Бурмакі, Ганчыцы, Гінтаўшчына, Дайнава Вялікая, Дворышча, Дубіна Вяршыцкая, Дубіна Юрздыцкая, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Рачанята, Узбалаць, Чабаі, Юзафова) і частка скасаванага Сакаўшчынскага сельсавета (17 населеных пунктаў: аграгарадок Сакаўшчына, вёскі Баркі Нізавыя, Бомбалы, Буні, Вялец, Жураўцы, Замасцяны, Кражына, Крыніца, Навасёлкі, Нямоні, Петрашунцы, Пруднікі, Стайкі, Чартавічы, хутары Бартэніха, Падкаліна), таксама ў склад сельсавета з Дорскага сельсавета перададзена вёска Родзеўшчына[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (35 населеных пунктаў) — 1802 чалавекі[7], з іх 95,4 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,1 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года (85 населеных пунктаў) — 3826 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.