Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Аляксандравіч Шчорс (25.5(6.6).1895, Сноўск — 30 жніўня 1919, каля вёскі Бялошыца, Карасценскі раён, Жытомірская вобласць, пахаваны ў Самары) — удзельнік Грамадзянскай вайны 1918—1920 гадоў. Член Камуністычнай партыі з 1918 года.
Мікалай Аляксандравіч Шчорс | |
---|---|
руск.: Николай Щорс | |
Род дзейнасці | ваенны |
Дата нараджэння | 25 мая (6 чэрвеня) 1895[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 1919[2] (24 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Жонка | Fruma Rostova-Shchors[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прыналежнасць | УССР |
Бітвы/войны | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і паравознага машыніста. Скончыў ваенна-фельчарскую школу ў Кіеве (1914) і паскораны курс Віленскага ваеннага вучылішча ў Палтаве (1916). Удзельнік Першай сусветнай вайны 1914-1918, спачатку ваенны фельчар, затым малодшы афіцэр на Паўднёва-Заходнім фронце, у 1917 годзе падпаручнік. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вярнуўся на радзіму і ў лютым 1918 года. У Сноўску стварыў партызанскі атрад, у сакавіку — красавіку камандаваў аб’яднаным атрадам Навазыбкаўскага павета, які ў складзе 1-й рэвалюцыйнай арміі ўдзельнічаў у баях з кайзераўскімі войскамі. У верасні 1918 года сфармаваў ў раёне Унечы з асобных партызанскіх атрадаў 1-ы Украінскі савецкі полк імя Багуна. У кастрычніку — лістападзе камандаваў Багунскім палком, з лістапада 1918 года — 2-й брыгадай 1-й Украінскай савецкай дывізіі (Багунскі і Тарашчанскі палкі), якая вызваліла Чарнігаў, Кіеў і Фастаў ад войскаў Украінскай дырэкторыі. 5 лютага 1918 года Шчорс быў прызначаны камендантам Кіева і ўзнагароджаны Часовым рабоча-сялянскім урадам Украіны ганаровай зброяй. З 6 сакавіка па 15 жніўня 1919 года Шчорс камандаваў 1-й Украінскай савецкай дывізіяй, якая ў ходзе наступу захапіла, разбіўшы Армію УНР пад Жытомірам, Вінніцай, Жмерынкай, разбіла галоўныя сілы Арміі УНР у раёне Сарны — Роўна — Броды — Праскураў, а затым летам 1919 года абаранялася ў раёне Сарны — Наваград-Валынскі — Шапятоўка ад войскаў Польшчы і Арміі УНР, але была вымушана адыходзіць на ўсход. З 21 жніўня 1919 года Шчорс — камандзір 44-й стралковай дывізіі (у яе улілася 1-я Украінская савецкая дывізія), якая абараняла Карасценскі чыгуначны вузел, што забяспечыла эвакуацыю Кіева і выхад з акружэння Паўднёвай групы 12-й арміі. Знаходзячыся на перадавых Багунскага палка, Шчорс быў забіты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.